Кнігі дзеткам
out of stock
Кніга пра Біла і Болу шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Гунілы Бэргстрэм распавядае кранальную гісторыю пра тое, як у звычайнай сям’і з’яўляецца незвычайная дзяўчынка. Што нясе з сабой нараджэнне асаблівага дзіцяці — радасць ці гора? Ці нашае жыццё ды усё, што ў ім адбываецца, суцэльная неспадзяванка ды найвялікшы цуд?
out of stock
Пэтсан, ягоны каток Фіндус і некалькі курэй жывуць на хутары. Аднойчы да іх прыйшоў сусед Густаўсан і сказаў, што збіраецца паляваць на ліса, бо той крадзе курэй. Кніга цалкам прадалася.
Кніга пазнаёміць малых чытачоў з гісторыяй асобы выбітнага беларускага дзеяча — сам першадрукар у ёй раскажа, дзе ён нарадзіўся, навучаўся, як зацікавіўся кнігадрукам і пачаў друкаваць кнігі сам. Заданні пасля кожнай часткі дапамогуць дзеткам замацаваць набытыя веды, а таксама весела прабавіць час.
out of stock
Пэтсан жыве разам са сваімі курамі ў невялікім дамку на хутары. Але ён вельмі адзінокі. Аднойчы да яго прыходзіць суседка Бэда Андэрсан з маленькай скрыняй. “Фіндус. Зялёны Гарошак” — напісана на ёй вялікімі літарамі. Аднак там зусім не гарошак. А маленькі коцік! Вось як гэты коцік пасябраваў з Пэтсанам і шмат з кім яшчэ... Кніга цалкам прадалася.
out of stock
Казачная аповесць “Небяспечнае лета” — яшчэ адна з серыі кніг, прысвечаных мумітролям, чароўным і забаўным істотам, прыдуманым, апісаным і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай і мастачкай Тувэ Янсан (1914—2001).
out of stock
Вясёлы і цікавы калядны сшытак Мамы Му і Крумкача. Унутры заданні, загадкі, размалёўкі, налепкі і яшчэ шмат інышых цікавых забавак.
out of stock
Размалёўка пра прыгоды Мамы Му і Крумкача, вясёлых герояў гісторыяў ад шведаў Юі Вісландэр і Свэна Нурдквіста, цяпер выдадзеная для беларускіх дзетак.
out of stock
Казкі Сіняй падушкі цікавыя і займальныя. Аматарам прыгод яны абавязкова прыйдуцца даспадобы. Запрашаем чытачоў разам з галоўнымі героямі перанесціся ў Краіну Сноў, дзе можа адбывацца самае неверагоднае…
out of stock
“Віта Белая Крэска” — кніга шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг, аздобленая цікавымі выразнымі малюнкамі. Гэта гісторыя дзяўчынкі Віты, якая малюе крэскі на дарогах. Як дапамагчы хлопчыку перайсці дарогу, калі раз’юшаныя машыны нават не думаюць спыняцца? Віта ведае — намаляваць пешаходны пераход!
out of stock
Мама Му не хоча сумаваць. Яна ўвесь час вучыцца чамусьці новаму. Напрыклад… будаваць дамок! Гісторыя пра карову, якая праз мэтанакіраванасць, веру ў сябе і стараннасць, а таксама насуперак перасцярогам сябра Крумкача робіць фантастычныя рэчы!
out of stock
Перад вамі — “аповесць легендарных часоў”. “Аповесць”, бо гэта займальная, захапляльная гісторыя. “Легендарных часоў”, бо ў ёй апавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі адважных вандроўнікаў.
out of stock
Хто павінен баяцца дыктатара? Усе. Хто павінен суцяшаць дыктатара? Усе. Хто павінен услаўляць дыктатара? Усе. Але калі дыктатар яшчэ зусім маленькі, ён можа ўрэшце застацца ў адзіноце, бо наўрад ці загадаеш камусьці быць тваім сябрам.
out of stock
“Віта Белая Крэска і Эйвінд” — другая кніга шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг. Гэта працяг гісторыі дзяўчынкі Віты, якая малюе крэскі на дарогах. Гісторыя пра незвычайнае сяброўства, сутыкненне правілаў і свабоды, парадку і спантаннасці.
out of stock
На сакавітым лужку непадалёк ад вялікага горада працуе авечка Адэля. Кім? Вядома ж, авечкай! У яе абавязках — гадаваць шаўкавістую воўначку на прыгожыя швэдры, сукенкі і цёплыя валёнкі. Адэля надзвычай любіць сваю працу, але нястомна шукае сваё найвышэйшае прызначэнне. 3 гэтай нагоды бясконца трапляе ў надзвычайныя сітуацыі. Адэля вельмі абаяльная, але няўрымслівая і ўпартая асоба, упэўненая ў сваёй выключнасці. Авечачка змагаецца з “нервовай цёткай”, ідзе ў самаволку, піша лісты ў “Грынпіс”, трапляе ў міліцыю...
out of stock
Усе жывёлы і ўсе людзі паміраюць, у гэтым няма ніякае навіны. Паміраюць у зямлі чарвячкі, паміраюць камарыкі і нават змеі. Кветка, вянучы, ператвараецца ў перагной. Трава робіцца сенам дзеля каровы. Так і людзі: яны старэюць і тады нават самі ўжо хочуць памерці — мо таму, што стаміліся, ці мо таму, што сумуюць па памерлых раней… Пасля лета заўжды выпадае снег, пасля жыцця заўсёды прыходзіць смерць. І ўсім страхам тады настае канец. Толькі мёртвых робіцца ўсё больш і больш.
out of stock
Гэта кніга складаецца з трох казачных гісторый. А аб’ядноўваюцца яны тым, што ў кожнай з іх дзейсныя асобы — жыхары вадаёмаў. Магчыма, таму, што аўтарка нарадзілася і вырасла ля возера, якое дагэтуль лічыць найпрыгажэйшым у Беларусі. Водная прастора заўсёды захапляла яе. Пісьменніца любіла доўга-доўга ўглядацца ў глыбіні, уяўляючы сабе жыццё падводнага свету. Ёй заўжды было цікава паглядаць на сусвет не толькі сваімі вачыма, бо вакол кожную хвіліну адбываецца столькі цудаў, на якія чалавек часам не звяртае ўвагі. У выніку з’явіліся вось гэтыя казачныя гісторыі.
out of stock
"Побач з намі на Зямлі" — гэта першы том беларускай вершаванкі-запамінанкі для дзяцей "Добрыя вершы". У першы том увайшлі вершы пра жывёльны сьвет, які з нараджэньня атуляе дзіця. Том складаецца зь сямі асобных сшыткаў: "Знай, як зь імі сябраваць" — пра свойскіх жывёлаў", "Вунь праз лес ідуць дзікі" — пра дзікіх жывёлаў, "Пачнуць пець — не надзівіцца" — пра дзікіх птушак, "Вось прыйшлі музыкі" — пра кузурак (вусякоў ды іншых дробных істотаў), "Як паплыў па рэчцы язь" — пра рыбаў ды іншых істотаў, "Еду ў госьці да слана" — пра экзатычных зьвяроў і птушак, "У куце сядзіць мядзьведзь" — сшытак, у якім сабраныя вершы пра тое, як нашыя "малодшыя браты", працуюць, займаюцца рознымі чалавечымі заняткамі...
out of stock
Гэта гісторыя хлопчыка, які любіў спяваць, але саромеўся рабіць гэта перад публікай, гісторыя таго, як ён перамог гэты комплекс. Яна апісаная з лагодным гумарам, і тыя, хто пазнае сябе ў героі, гэта ацэняць і змогуць па-іншаму паглядзець на свае праблемы, якія цалкам могуць аказацца ўяўнымі. А гумар у такім выпадку можа быць найлепшай дапамогай. Наклад кнігі цалкам прададзены .