Кнігі дзеткам
out of stock
Анастасія Крачкоўская, стаматолаг і мама, напісала для дзяцей кнігу пра зубы. А вы ведаеце, хто самы зубасты на свеце? А як чысцяць зубы дзікія звяры і хатнія гадаванцы? Аўтарка расказвае, што ёсць у кабінеце стаматолага, і тлумачыць, для чаго патрэбныя гэтыя прылады, – каб дзеці ведалі і не баяліся.
out of stock
Усе жывёлы і ўсе людзі паміраюць, у гэтым няма ніякае навіны. Паміраюць у зямлі чарвячкі, паміраюць камарыкі і нават змеі. Кветка, вянучы, ператвараецца ў перагной. Трава робіцца сенам дзеля каровы. Так і людзі: яны старэюць і тады нават самі ўжо хочуць памерці — мо таму, што стаміліся, ці мо таму, што сумуюць па памерлых раней… Пасля лета заўжды выпадае снег, пасля жыцця заўсёды прыходзіць смерць. І ўсім страхам тады настае канец. Толькі мёртвых робіцца ўсё больш і больш.
out of stock
Ферда Мураш — бадай, адзін з самых улюбёных сярод чэшскіх дзяцей казачных персанажаў, вядомы таксама ў шмат якіх іншых краінах. Ондржэй Сэкара прыдумаў постаць кемлівага і майстравітага мурашкі Фердынанда яшчэ на пачатку 30-х гадоў ХХ ст., і неўзабаве гэты герой зрабіўся настолькі папулярным сярод дзятвы, што казачныя аповесці пра яго пачалі выходзіць з-пад пяра Сэкары адна за адной.
out of stock
Аднойчы кот Шпрот, які любіць уначы цішком збегчы з балкона і паблукаць па ваколіцах, знаёміцца з прывідамі, што жывуць пад вокнамі яго дома. Так пачынаюцца прыгоды ката Шпрота і хлопчыка Алеся ў парку Чалюскінцаў і завязваецца іх сяброўства з суседзямі — прывідамі, вераб’ямі, мышамі. Героі кнігі ратуюць сяброў, якія трапілі ў загадкавую пастку, і вучацца разам спраўляцца з нягодамі.
out of stock
Як звычайнаму смаўжу трапіць на каралеўскі баль? Чаму ў адным горадзе на небе ніколі не з’яўляецца месяц? Як зялёны апельсін змяніў цэлы свет? Хто стварыў вясёлку? Разам з героямі кніжкі вы пабываеце ў розных дзівосных мясцінах і спазнаеце незвычайныя прыгоды.
out of stock
Кніжка-кардонка Свэна Нурдквіста і Юі Вісландэр пра Маму Му і Крумкача для самых маленькіх беларусаў і беларусак у перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч. Мама Му хоча зрабіць столькі ўсяго вясёлага і незвычайнага, але яе сябар Крумкач увесь час кажа ёй НЕЛЬГА. Пакуль аднойчы Крумкач не вырашае павесяліцца разам з Мамай Му…
out of stock
Галоўны герой казкі— вандроўнік яшчэ той: і з паштовымі маркамі выпраўляецца ў вялікую дарогу, і роднымі сцежкамі ходзіць. “Крыніца паноў Ельскіх” — пачатак аповесці-казкі пра падарожжы беларускага школьніка і па прасторах роднай краіны, і па ўсім свеце. Як працяг з’явяцца цікавыя кнігі “Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала” і “Падарожжа паштовай маркі”.
out of stock
Казкі і быліны Ясеніі Сцяпанавай на беларускай і рускай мовах з’явіліся на свет пасля святкавання Купалля ў вёсцы ў бабулі Фені. Кніга прысвечаная святу і цудам, што здараюцца ў гэтую чароўную ноч. Свет казкі праілюстраваў вядомы беларускі мастак Валерый Славук.
out of stock
Хто такая Кусяндра і адкуль яна з’явілася ў пакоі? Навошта ёй вострыя кіпцюры? І, галоўнае, чаму яе проста распірае ад злосці? Яна сама не ведае, і нават кот на шафе не дае адказу. Кусяндры хочацца ламаць усё вакол, але сярод трэску і грукату ёй чуецца загадкавае "тук-тук"... Зубастая і пухнатая кніжка для маленькіх чытачоў і іх бацькоў.
out of stock
У зборнік увайшлі казкі вядомых англійскіх пісьменнікаў Эдыт Нэсбіт, Кенэта Грэхэма, Лэслі Поўлза Хартлі, на якіх выхоўвалася не адно пакаленне дзяцей у розных краінах свету. На беларускую мову перакладаюцца ўпершыню.
out of stock
Дзеці са звычайнага падворка аказваюцца сведкамі зусім незвычайных падзей. Хтосьці ператвараецца ў жабу, у шкарпэтках растуць чорныя дзіркі, таямнічы незнаёмец гуляе з навальнічнай хмарай на вяроўцы, арэлі ажываюць, а са скрыні пані Доры ўцякае нуда. Ці не стаяць за гэтым усім адна бабулька і яе кот?
out of stock
У кнізе вядомага паэта Уладзіміра Карызны знайшлі ўтульнае і прыгожае месца сур’ёзныя і вясёлыя вершы, нечаканыя загадкі і незвычайныя казкі. Яны абавязкова стануць захапленнем для маленькага чытача і слухача, бо ўсе яны з менталітэту народу і выхоўваюць найлепшыя нацыянальныя якасці: дабрыню, працавітасць, кемлівасць і прагу пазнання новага, а таксама — любоў да Радзімы, да матчынага слова.
out of stock
Гарман упершыню збіраецца ў школу, гэта яго апошнія летнія дзянёчкі свабоды і цудоўнай безадказнасці. Ён збянтэжаны і разгублены. А тут яшчэ і пажылыя цётачкі, якія прыязджаюць з “чужога часу” і прывозяць кожнае лета з сабою “раматус, артрыт і міндальны пірог”. Гарман разглядае цётчыны зубныя пратэзы і распытвае цётачак пра смерць, час і страхі, якія хаваюцца ўнутры кожнага з нас.
out of stock
Кнiга адрасаваная дзеткам дашкольнага i малодшага школьнага ўзросту. Яна дапамагае вывучыць лiтары беларускага алфавiта, а таксама назвы садавiны, гароднiны i кветак. Невялiкiя вершы лёгка запамiнаюцца. Дарослыя могуць iх чытаць маленькiм у дарозе, перад сном, падчас сняданку на свежым паветры i проста калi заўгодна.
out of stock
У лесе жыве ліс. Калі надыходзіць вечар, ліс асцярожна выпаўзае са сваёй нары. Дзе знайсці паесці галоднаму лісу? Ліс ведае дзе...
out of stock
У зборнік увайшлі вядомыя беларускія народныя казкі ў апрацоўцы А. Якімовіча "Лісіца-хітрыца", "Курачка-рабка", "Ганарыстая варона". Усе яны вучаць любові і вернасці, дабру і працавітасці, асуджаюць зло і несправядлівасць.
out of stock
“Лучынка” — гэта зборнік апавяданняў, казак, вершаў сучасных беларускіх аўтараў і класікаў беларускай літаратуры. Таксама ў кніжцы можна знайсці пераклады твораў сусветнавядомых літаратараў на беларускую мову, беларускія прыказкі і прымаўкі. “Лучынка” — гэта кніжка для сямейнага чытання.