Кнігі дзеткам
36 і 6 катоў вяртаюцца! І цяпер у катоў-танцораў з’явіўся новы талент — драпапіс. Іхныя карціны ўпрыгожылі сцены кавярні гаспадара, але ненадоўга… Адбылося злачынства. Хто возьмецца расследаваць дзіўнае знікненне? Хто раскрые таямніцу васьмі ліпавых дошчачак? 36 і 6 катоў-дэтэктываў бяруцца за справу…
Фіндус можа амаль усё што заўгодна. А вось ці можа так Пэтсан? Толькі зірні, як коцік падзуджвае старога! Такія выкрунтасы Пэтсан дакладна не зможа паўтарыць. Але вядома, ёсць штосьці, што ён умее лепш за ўсіх.
Гэта зусім новы часопіс часопіс для дзяцей. Галоўныя героі – Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон – разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі. І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет.
Тэма нумару – мабільнікі. У часопісе: класны комікс “Прыгоды на Паўночным востраве”, цікавінкі пра смартфоны, крутая настолка “Вясёлы чат”, заданні, цікавы хімічны дослед “Траўленне металаў”. А таксама: самы дарагі смартфон, спаборніцтва ў кіданні мабільнікаў, “Кемікі”, гульня “Знайдзіце 20 адрозненняў”, конкурс малюнкаў і фотак.
Тэма гэтага нумару – дроны. У нумары: дзівосны комікс “Атака дронаў”, захапляльная настолка “Гонка дронаў”, круты постар з Марай, незвычайны хімічны дослед “Каштоўны мінерал сваімі рукамі”, дэтэктыўнае апавяданне “Выкраданне скарбу князёў Манцівілаў” і іншыя цікавосткі.
Гэта кніга складаецца з трох казачных гісторый. А аб’ядноўваюцца яны тым, што ў кожнай з іх дзейсныя асобы — жыхары вадаёмаў. Магчыма, таму, што аўтарка нарадзілася і вырасла ля возера, якое дагэтуль лічыць найпрыгажэйшым у Беларусі. Водная прастора заўсёды захапляла яе. Пісьменніца любіла доўга-доўга ўглядацца ў глыбіні, уяўляючы сабе жыццё падводнага свету. Ёй заўжды было цікава паглядаць на сусвет не толькі сваімі вачыма, бо вакол кожную хвіліну адбываецца столькі цудаў, на якія чалавек часам не звяртае ўвагі. У выніку з’явіліся вось гэтыя казачныя гісторыі.
Суп з крапівы, вараны шчупак, блінны торт, ягадны кісель, чарнічны пірог, сапраўднае каляднае імбірнае печыва, рыс а-ля Мальта і яшчэ шмат іншых простых, але разам з тым незвычайных і прыгожых рэцэптаў вы знойдзеце ў вялікай кухарскай кнізе любімых герояў Пэтсана і Фіндуса.
Другі раман з культавай серыі твораў англійскай пісьменніцы Дж. К. Роўлінг пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра. Гэта першае выданне знакамітага твору па-беларуску.
sale
Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі. Пра іх апавядаў аўтар гэтай кнігі ў дзвюх папярэдніх казачных аповесцях – “Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” і “Гаспадарка паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. Цяпер маеце працяг дзівосных панскіх авантураў, дзе поўна неспадзяванак, гумару, вясёлых парадоксаў.
Тэма гэтага нумара – каты і іх жыццё. У наступных нумарах раскажам пра метро і іншы транспарт, пра булачкі і цукеркі, зоркі і касмічныя караблі, сонца і хмары, любімыя святы, небяспечных драпежнікаў і пеўчых птушак і пра многае іншае…
Тэма гэтага нумара часопісу для дзяцей — метро. Героі часопіса — хлопчык Зор, дзяўчынка Лёля і падушка Дуду — стануць надзейнымі сябрамі чытачоў.
Гэты нумар дзіцячага часопіса “Дуду” прысвечаны космасу і зоркам. Чытачы знойдуць у ім комікс, які распавядае пра тое, чаму Месяц расце і спадае, казку пра чароўны метэарыт, вершы, заданні на развіццё логікі, дробнай маторыкі, увагі, навыкаў пісьма і лічэння, а таксама настольную гульню і музычную старонку, на якой пры дапамозе qr-коду можна паслухаць касмічную песеньку. Для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў.
Гэты нумар дзіцячага часопіса "Дуду" мае тэму "Усё пра вірусы і мікробы". У цікавай, прывабнай для дзяцей форме расказваецца пра правілы гігіены і бяспечныя паводзіны, неабходныя для таго, каб не захварэць. Як заўсёды, чытачы знойдуць у часопісе комікс, верш Андрэя Хадановіча, казку Андрэя Скурко і шматлікія заданні для развіцця.
sale
У кнізе пра дзяўчынку Ёрдзіс шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр узгадвае сваё дзяцінства ў 1950-х гадах у Швецыі. Ёрдзіс жыве ў адным з раёнаў Стакгольма Хагалундзе разам з мамай, татам, сястрой і бабуляй. Дзяўчынка распавядае нам пра розныя цікавыя здарэнні са свайго жыцця.
sale
Вясёлыя філасофскія вершы для дзяцей ад вядомага шведскага пісьменніка Ульфа Старка і 25 каляровых разваротаў ад выбітнай фінскай ілюстратаркі Лінды Бундэстам.
sale
hot_deal
У Беларусі на зімовыя святы — Каляды і Новы год — да дзетак звычайна прыходзіць Святы Мікалай ці Дзед Мароз. Яны прыходзяць уначы, калі ўсе дзеткі спяць, з мяхамі, поўнымі падарункаў ды цукерак. У Швецыі на Каляды дзеці чакаюць Каляднага Гнома і гатуюць яму адмысловую калядную кашу з рысу і малака. Але гномы, як і Дзеды Марозы, бываюць сапраўдныя і не. Сапраўдных гномаў ніхто не бачыць, але менавіта яны дапамагаюць людзям і ведаюць пра іх усё. Кожныя Каляды гномы вельмі чакаюць свайго каляднага пачастунку...
sale
Ніколі не абяцай зашмат. Пэтсан часта пра гэта думае, асабліва пасля таго, як паабяцаў коціку Фіндусу, што да іх на Каляды прыйдзе Калядны гном. Але ж Пэтсан ведае, што ніякага Каляднага гнома не існуе. І ён вырашае сам змайстраваць гнома, які б рухаўся і размаўляў. Толькі трэба зрабіць гэта так, каб Фіндус ні аб чым не здагадаўся. Аднак вельмі хутка Пэтсан разумее, што гэта вельмі складана, амаль немагчыма. Некалькі тыдняў перад святам мінаюць вельмі дзіўна...