Або Беларусь у фантастычных апавяданнях / Укладанне, пераклад з польскай мовы, пасляслоўе і каментарыі Міколы Хаўстовіча. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 360 с. — (Школьная бібліятэка). Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-02-1547-5
Сярод польска-беларускіх пісьменнікаў асаблівае месца займае Ян Баршчэўскі. Паходзіў ён з Віцебшчыны. Нарадзіўся ў фальварку Мурагі ля возера Нешчарда ў дробнашляхецкай сям’і. Вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі. Яшчэ вучнем пачаў пісаць вершы, якія чытаў на вечарынках у знаёмых. Быў увогуле здольным імправізатарам. Пасля сканчэння калегіі хацеў паступіць у Віленскі ўніверсітэт, але сродкаў для прадаўжэння вучобы не было. Працаваў хатнім настаўнікам. Потым з дапамогай аднаго сваяка трапіў у Пецярбург. Зарабляў на жыццё ўрокамі лацінскай і старажыткагрэчаскай моў, якія добра ведаў. У Пецярбургу заснаваў гурток польска-беларускіх пісьменнікаў, выдаваў альманах “Незабудка” (1849—1844; выйшла 5 кніг, на польскай мове). У Пецярбургу пазнаёміўся з А. Міцкевічам і Т. Шаўчэнкам. Шмат вандраваў па Беларусі, часта спыняўся ў свайго дзядзькі Завальні, што жыў на беразе возера Нешчарда, ля вялікай дарогі. Там уважліва слухаў і запісваў цікавыя размовы і апавяданні розных людзей. У выніку назбіраўся багаты матэрыял, які лёг у аснову чатырохтомнага выдання “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (1844—1846). У канцы жыцця пераязджае ва Украіну. У Кіеве ў 1849 годзе выдае апошнюю сваю кнігу “Проза і вершы” (на польскай мове). Памёр на Валыні.
(Паводле http://www.tvordom.com/)
Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі
Мікола Хаўстовіч. Творчасць Яна Баршчэўскага вачыма рускага чалавека
ЗМЕСТ Паглядзець
ШЛЯХЦІЦ ЗАВАЛЬНЯ, АБО БЕЛАРУСЬ У ФАНТАСТЫЧНЫХ АПАВЯДАННЯХ
Беларусь і Ян Баршчэўскі
Некалькі слоў ад аўтара
Нарыс паўночнае Беларусі
Шляхціц Завальня
Апавяданне першае. Пра чарнакніжніка і пра цмока, што вылупіўся з яйка, знесенага пеўнем
Апавяданне другое. Зухаватыя ўчынкі
Апавяданне трэцяе. Вужовая Карона
Апавяданне чацвёртае. Ваўкалак
Успаміны пра наведанне роднага краю
Полацак
Рыбак Родзька
Кавалёва Аўгіня
Апавяданне пятае. Радзімы знак на вуснах
Сляпы Францішак
Апавяданне шостае. Плачка
Сын Буры
Бура
Арганісты з Расонаў
Апавяданне сёмае. Вогненныя духі
Куцця
Думкі самотніка
Госці ў хаце Завальні
Твардоўскі і вучань
Апавяданне восьмае. Белая Сарока
Апавяданне дзевятае. Пакутны Дух
Вечар перад Новым годам
Апавяданне дзесятае. Валасы, якія крычаць на галаве
Цыган Базыль
Апавяданне адзінаццатае. Жабер-трава
Яснасць на небе
Таварыш у падарожжы
Рада
Падарожныя
Апавяданне дванаццатае. Стогадовы стары і чорны госць
Апавяданне трынаццатае. Чараўнік ад прыроды і кот Варгін
Апавяданне чатырнаццатае. Дзіўны кій
Гаспадарчыя клопаты
Арганісты Андрэй
Ад'езд
ДРАЎЛЯНЬІ ДЗЯДОК І КАБЕТА ІНСЕКТА
Што здарылася з Драўляным Дзядком
Кабета Інсекта
Праходка ў полі
Шкаляр Люцэфуга
Горды Філосаф
Летуценнік Севярын
Прывіды
Развітанне
ДУША НЕ Ў СВАІМ ЦЕЛЕ
Каментарыі
Некалькі слоў ад аўтара Паглядзець
Сярод беларускага люду захоўваюцца яшчэ і цяпер асобныя паданні даўніх часоў, якія, пераходзячы ад чалавека да чалавека, зрабіліся такія ж цьмяныя, як і міфалогія старажытных народаў. Жыхары гэтага краю, а менавіта Полацкага, Невельскага і Себежскага паветаў, спрадвеку пакутуючы, зусім змяніліся характарам; на іх тварах заўсёды адбітыя нейкі смутак і змрочная задумлівасць. У іх фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду.
Я нарадзіўся там і вырас, іх скаргі і журботныя апавяданні, як гоман дзікіх лясоў, навявалі на мяне заўсёды змрочныя думкі і з дзяцінства былі маёй адзінаю марай.
Асобныя з гэтых родных успамінаў я прыгадаў у баладах; гэта быў мой самотны напеў. Балады былі пачаткам таго, пра што я меў намер сказаць падрабязней. Гэта ў чалавечай натуры — ад песні пераходзім да апавядання пра тое, што нас найбольш займае. Павінны выйсці адзін за адным шэсць томікаў гэтых аповесцяў, якія малююць пераважна мясціны Паўночнае Беларусі, бо гэты куток зямлі заўсёды выклікае ў мяне наймілейшы ўспамін.
Я не пераймаю формаў, якія ўжывалі пісьменнікі англійскія, нямецкія або французскія; лічу, што чужаземнае не будзе пасаваць негаваркому жыхару Беларусі. Узяў я форму з самое прыроды. Сірата штодзённа наракае на сваю нядолю, апавядае пра розныя пакуты, якія ён мусіў трываць на гэтым свеце, і яго скаргі на працягу ўсяго жыцця зліваюцца ў адну аповесць, хоць ён і не думаў сёння пра тое, што будзе апавядаць заўтра.
Ян Баршчэўскі. Пецярбург, 8 верасня 1844 г.