Дзеткам

Кнігі

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Authors

Клетка для івалгі

Клетка для івалгі
8.80 руб.
Size: 130x200 mm
Weight: 425 g

Purchase


ProseПеракладыКнігазбор (выдавецтва)Сэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Даніленка Уладзімір

Description

Раман, аповесць, апавяданні / Пераклад Валерыя Стралко, Барыса Пятровіча. — Мінск : Кнігазбор, 2016. — 360 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 72).

ISBN 978-985-7144-10-5.

Уладзімір Даніленка — адзін з самых яркіх сучасных украінскіх празаікаў. Яго творы адзначаныя нацыянальнымі літаратурнымі прэміямі, уваходзяць у рэйтынгі найлепшых украінскіх выданняў і перакладзеныя на шматлікія замежныя мовы. Творчасць пісьменніка прасякнутая духам свабоды, непакорнасці і напоўніцу перадае ўкраінскі характар. У беларускае выданне ўвайшлі раман “Клетка для івалгі” пра геніяльную спявачку, якой савецкі рэжым не дазволіў рэалізаваць свой талент з-за яе сувязі з дысідэнтамі, аповесць “Цені ў маёнтку Тарноўскіх” пра крызіс сучаснай кіеўскай сям'і, якая спрабавала вырашыць свае праблемы нетрадыцыйнымі метадамі псіхатэрапіі, і апавяданні, што даюць уяўленне пра творчасць гэтага каларытнага пісьменніка.


Пра аўтара ў Вікіпедії (украінскай)


Пра кнігу


“Уладзімір Даніленка не ўмее пісаць напаўсілы. Кожны раз гэта каласальная канцэнтрацыя энергіі і пачуццяў. У той жа час разуменне і адчуванне слова дазваляюць яму пісаць празрыста і глыбока. Мы дзесяцігоддзямі чакалі такую літаратуру і нарэшце яе маем...”
Рыгор Гусейнаў, “Літературна Україна”.

“Проза Даніленкі заўсёды агаляе прыроду чалавечых адносінаў, балансуючы паміж трагічным і камічным, рэальнасцю і містыкай, дзівіць вынаходлівасцю і добрым стылем...”
Міхаіл Сідаржэўскі, “Україньска літературна газета”.

“Даніленка — пісьменнік крайнасцяў, але ў той жа час ён — пісьменнік вельмі вялікай унутранай смеласці і свабоды...”
Вячаслаў Шнайдэр, “Кур’ер Кривбасу”


ЗМЕСТ Паглядзець

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Карамазаў Віктар
Кніга “Пад крыжам” улучае аповесць пра вялікага беларускага мастака-пейзажыста Фердынанда Рушчыца “Зямля Фердынанда”, навелы пра выдатных сучасных пейзажыстаў Марыю ды Міколу Ісаёнкаў, Антона Вырву і развітальнае апавяданне са зніклай у чарнобыльскай бядзе вёскай Лімень на Магілёўшчыне, якая па-ранейшаму жыве ў памяці і сэрцы пісьменніка.
Пятровіч Барыс
У кнігу Барыса Пятровіча ўвайшлі ўпершыню сабраныя разам фрэскі, у якіх верлібры дапаўняе рытмізаваная проза.
Пятрэнка Юльяна
...1605 год. Зноў нашыя землі становяцца эпіцэнтрам войнаў, вялікіх і малых. Бязладдзе пануе і ў самой краіне. Кожны магнат бароніць адно свае інтарэсы, Жыгімонт Ваза забыўся на абяцанні, народ стаміўся везці на сваім карку шляхту і духавенства, а кожны з вернікаў славіць толькі сваю ісціну і гатовы забіць за яе.