Дзеткам

Кнігі

Journals and almanacs

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Authors

Сафіін свет

Description

Раман пра гісторыю філасофіі / Пераклад з нарвежскай Лідыі Ёхансан пад рэдакцыяй Змітра Коласа. — Мінск: Зміцер Колас, 2014. — 560 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6992-45-5.

Пераклад зроблены паводле Jostein Gaarder. Sofies verden. Roman om filosofiens historie. — Oslo : H. Aschehoug & Co. (W. Nygaard) AS, 1991.

Гэтая кніга — неверагодна займальнае падарожжа ў свет філасофіі. Разам з ёю чытач пройдзе тысячагадовымі дарогамі чалавечай думкі, праз пошукі сутнасці існага, Бога і сэнсу жыцця, паспрабаваўшы пранікнуць, следам за найлепшымі мыслярамі чалавецтва і героямі рамана, у глыбіні пазнання Сусвету і самога сябе.

Задуманы для падлеткаў, раман будзе цікавы чытачу ўсякага ўзросту.

Раман выдадзены ў 1991 годзе, і цягам першых трох гадоў пасля публікацыі ён займаў першыя радкі ў сьпісах бестселераў. Да 2008 году перакладзены на больш як 30 моваў і выдадзены ў больш як 40 краінах. Паводле раману паставілі мюзікл і знялі самы дарагі ў гісторыі нарвежскага кінематографа фільм.


Ганна Янкута: Філасофія для чайнікаў (BUDZMA.BY)


ЗМЕСТ Паглядзець

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Волян Андрэй
Кніга знаёміць з двума творамі вядомага беларускага гуманіста, багаслова і дзеяча Рэфармацыі Андрэя Воляна (1530—1610), у якіх аўтар падымае пытаньні аб прававым забеспячэнні свабоды ў сучаснай яму грамадзянскай супольнасці Вялікага Княства Літоўскага ("Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе"), а таксама разважае аб маральных падвалінах і сэнсе чалавечага жыцця ("Пра шчаслівае жыццё, або найвышэйшыя чалавечыя вартасці").
Транстромер Тумас
Зборнік знаёміць з творчасцю выдатнага шведскага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2011 г. Тумаса Транстромера (1931—2015), мастацкай і чалавечай скарбонкай якому служыла сусветная літаратура. Антычныя, а збольшага біблійныя крыніцы, а таксама хрысціянская містыка і барочная паэзія ўдыхнулі жыццё ў яго тонкую і пранікнёную лірыку.
Дэкарт Рэнэ
Рэнэ Дэкарт (1596—1650) — выбітны французскі матэматык, фізік, фізіёлаг і філосаф, заснавальнік новай школы еўрапейскай філасофіі, якая паводле лацінізаванай формы ягонага прозвішча (Cartesius) стала вядомай як картэзіянства. Праца "Развагі аб метадзе" — першы філасофскі твор на французскай мове.