Не адпускай мяне
24.70 руб.
Size: 145x215 mm
Weight: 505 g
Purchase
Description

ISBN 978-985-7165-94-0.
Пераклад з англійскай Ганны Янкуты паводле выдання:
Kazuo Ishiguro. Never Let Me Go. London: Faber & Faber, 2005.
“Не адпускай мяне” — раман вядомага брытанскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2017 года Кадзуа Ісігура. Паводле версіі аўтарытэтнага часопіса «Time», увайшоў у лік ста найлепшых англамоўных раманаў за апошняе стагоддзе.
У элітнай школе-інтэрнаце Хэйлшэм выхоўваюцца дзеці, у якіх па-за яго сценамі нікога няма. А ёсць багатая Мадам, якая і апякуецца Хэйлшэмам. Толькі школа аказваецца незвычайнай: у ёй гадуюць донараў органаў для хворых людзей. І выхаванцы – зусім не простыя дзеці…
ПРА АЎТАРА
Казуа Ісігура (нарадзіўся ў 1954 годзе) – брытанскі пісьменнік. Лаўрэат Букераўскай прэміі 1989 году і Нобелеўскай прэміі 2017 году.
“У раманах вялікай эмацыйнай сілы раскрыў бездань, схаваную за нашым ілюзорным уяўленнем пра сувязь са светам”, – адзначыў Нобелеўскі камітэт.
Кадзуа Ісігура – пісьменнік, які імкнецца ствараць “інтэрнацыянальныя раманы”, якія змяшчаюць бачанне жыцця, значнае для людзей самага рознага паходжання і жыццёвага досведу. Героі ў такіх раманах могуць лёгка перасоўвацца з кантынента на кантынент, але могуць і ўсё жыццё пражыць у невялікім мястэчку.
Аўтар кніг “Мастак плыткага свету” (1986), “Рэшта дня” (1989), “Няўцешныя” (1995), “Не адпускай мяне” (2005), “Пахаваны волат” (2015).
Products You May Like
“Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц” — гістарычны раман вядомай украінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай, прысвечаны юнацтву і маладым гадам знакамітага прадстаўніка магутнага магнацкага роду з Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Аўтар, абапіраючыся на дакументы эпохі, стварае шырокае палатно бурлівага жыцця Багуслава Радзівіла. Ён увайшоў у гісторыю не толькі як таленавіты палітык і дыпламат, але і праславіўся подзвігамі на амурным полі, скарыўшы сэрца не адной прыгажуні.
У чарговую кнігу прозы Віктара Казько ўвайшоў аднайменны раман “Бунт незапатрабаванага праху”. У цэнтры ўвагі пісьменніка — мастацкае даследаванне драмы чалавечай душы на пераломе XX і XXI стагоддзяў, калі адной з найважнейшых функцый літаратуры з’яўляецца папярэджанне і прароцтва.