Дзеткам

Кнігі

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Authors

Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія

Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія

Description

Прадмова і камэнтары Наталлі Гардзіенкі. — Мінск : Кнігазбор, 2015. — 624 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кніга 25).

ISBN 978-985-7119-59-2

Гэтая кніга беларускага архівіста з ЗША Лявона Юрэвіча “Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія” адлюстроўвае разнастайнасць даследавання, рэпрэзентацыі і спадчыннасці справы беларускага першадрукара на эміграцыі. Пад адной вокладкай можна знайсці і скарыназнаўчыя тэксты беларусаў часоў міжваеннай Прагі ці паваеннай Нямеччыны, і змястоўнае ліставанне аднаго з найбольш значных эміграцыйных скарыназнаўцаў Вітаўта Тумаша, і аўтарскія аповеды пра рэдкія выданні, выдаўцоў, інстытуцыі, што працягвалі Скарынаву справу на Захадзе цягам ХХ-ХХІ стст.

Кніга гэтая — пра кніжнікаў, пісьменнікаў і паэтаў, стваральнікаў і выдаўцоў часопісаў, друкароў і пра самі друкі. Пра справу Скарынаву на эміграцыі.


ЗМЕСТ Паглядзець

Людзі кнігі (прадмова) Паглядзець

Фрагмент з кнігі Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Тэма нумару — Беларусь пад акупацыяй, як нямецкай, так і савецкай. Аляксандр Бракель распавядае пра Заходнюю Беларусь у 1939–1944 гг. Гісторыю пра тое, як чэкісты сфальсіфікавалі справу “Саюза вызвалення Беларусі” падрыхтаваў Аляксандр Гужалоўскі. Таксама ў нумары — Ганна Севярынец спрабуе разабрацца, чаму ў даваенны перыяд пісьменнікі пісалі даносы, а Зміцер Дрозд раскрывае справы “Фашысты” і “Арганізатары” скрозь прызму агентурных данясенняў.
Дранько-Майсюк Леанід
Гэта змястоўны твор пра ксяндза Адама Станкевіча, пра ягоную самаахвярную працу на карысць Беларусі, пра яго пакуты ў астрозе… Адам Станкевіч — рэлігійны мысляр, пісьменнік, палітык, гісторык, а перш за ўсё наш нацыянальны дзеяч, які марыў пра такую незалежную беларускую дзяржаву, якая адпавядала б узору заходнееўрапейскай дэмакратыі.
Друждж Пётр
У кнізе польскага гісторыка Пятра Дружджа на фоне шырокага асвятлення міжнародных падзей у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе распавядаецца пра перадумовы, ход і наступствы бітвы пад Оршай, якая адбылася паміж войскамі Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы 8 верасня 1514 г. Асобныя часткі кнігі прысвечаныя аналізу розных відаў зброі, вайсковых фарміраванняў і тактычных прыёмаў вядзення бою.