Дзеткам

Кнігі

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Authors

Помнік атручаным людзям

Помнік атручаным людзям
2.70 руб.
Size: 120x165 mm
Weight: 170 g

Purchase

out of stock
ГаліяфыProseСэрыя "Другі фронт мастацтваў"Календа Сяргей

Description

Апавяданнi, мiнiяцюры. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 188 с. – (Другі фронт мастацтваў). ISBN 978-985-6906-27-8 Дэбютная кніга Сяргея Календы "Помнік атручаным людзям" пераносіць чытачоў у тую гарадскую прастору, якая, з аднаго боку, усім нам добра вядомая, а з другога – хавае ў сваіх завулках і закутках зусім іншы свет, які, раскрываючыся, часам шакуе і правакуе, а часам прымушае паспачуваць і задумацца. На самой справе, гэта кніга пра канатаходцаў жыцця, якія балансуюць на мяжы паміж... ЗМЕСТ Вольга Гапеева. Выпусціць сваіх дэманаў АПАВЯДАННІ Ваніты Горад Самота 3 табою я ніколі не памру Навіна Гульня ў інтэлект Ці ёсць жыццё на Месяцы? Замяшчэнне жыцця Клуб Эгацэнтрыст Крывадушнік Новы Дом Параноя Нявыкрутка МІНІЯЦЮРЫ Водная мініяцюра Дзіцячы настрой Рыбы Толік Календа Сяргей Календа Сяргей. Нарадзіўся ў 1985 годзе ў горадзе Капылі Менскай вобласці, амаль з нараджэння жыве ў Менску. Скончыў БДУ (факультэт міжнародных адносінаў, аддзяленне культуралогіі), займаецца даследаваннямі ў сусветнай культуры і літаратуры. Піша кароткія апавяданні і верлібры. Лаўрэат трэцяга міжвузаўскага конкурсу творчых работ па гуманітарных дысцыплінах 2005-2006 навучальнага года ў намінацыі "Філасофскі афарызм" за неардынарнасць мыслення і творчую разнапланавасць. Пачынаў пісаць на расейскай мове і ў 2008 годзе па выніках незалежнай міжнароднай рускамоўнай літаратурнай прэміі "Дэбют" (г. Масква) увайшоў у "Сто лучших молодых авторов: гражданство – русский язык" у намінацыі "Эссеистика". Цяпер піша толькі па-беларуску. Адзін з фіналістаў Першага Купалаўскага паэтычнага слэма, які праходзіў у музеі Янкі Купалы. Браў удзел у літаратурнай імпрэзе 53-га Венецыянскага біенале ў Беларусі. "Некаторыя аповеды вядуцца ад першай асобы, што воляй-няволяй прымушае задумацца над іх аўтабіяграфічнасцю. Гэта дадае правакацыйнасці і метафізічнай эратычнасці кніжцы і прыносіць аўтару свайго кшталту катарсіс. Прагаворваючы, дэталізуючы і апісваючы не самыя прыемныя працэсы нашага жыцця, аўтар тым самым вызваляецца з палону ўласных дэманаў і дае такую магчымасць сваім героям, таму тэма споведзі не раз усплывае ў апавяданнях С. Календы". (Вольга Гапеева)

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Івашчанка Анатоль
У другую кнігу Анатоля Івашчанкі ўвайшлі вершы, што складаліся цягам сямі апошніх гадоў. Халаднаватая метафізічнасць і адстароненасць, характэрныя вершам першага зборніка паэта, саступаюць месца пачуццёвасці, лірызму, а часам — і звароту да вострай сацыяльнай праблематыкі.