Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Сад Замкнёных Гор

Сад Замкнёных Гор
6.60 руб.
Size: 110x165 mm
Weight: 225 g

Purchase

out of stock
ГаліяфыProseФантастыка і фэнтэзіМінскевіч Серж

Description

Мінск: Галіяфы, 2011. — 264 с. — (Калекцыя беларускай фантастыкі; выпуск 1).

ISBN 978-985—6906-56-8

У кнігу ўвайшлі выбраныя творы беларускага фантаста Сержа Мінскевіча.

Раман "Сад Замкнёных Гор", які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак: квазіфэнтэзі і касмічнага фэнтэзі "Забаўкі для малодшых", у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі. У першай частцы супрацьпастаўлены асоба і закрытая прастора, абмежаванне ў жаданнях і дзеяннях; у другой частцы — дыяметральна супрацьлеглае: асоба і бязмежжа, неабмежаванасць у жаданнях і дзеяннях. "Сад Замкнёных гор" — твор, пабудаваны на змяшэнні жанраў з выкарыстаннем інтэртэкстуальнасці, алюзійнасці, гульні з клішэ, парадыйнасці, пазіцыявання з кібер-панкавым пісьмом і прыпавесцю.

Аповесць "Гіперновы рабінзон" па-новаму раскрывае вядомую з часоў Даніэля Дэфо тэму. Апавяданні схіляюцца да сайнс-фікшн навэлаў з даволі нечаканымі развязкамі.


ЗЬМЕСТ

Сад Замкнёных Гор (квазіфэнтэзі)
Забаўкі для малодшых (касьмічнае фэнтэзі)

     Аповесьць і апавяданьні

Гіпэрновы Рабінзон

Трайная пастка
Сьмерць у бары "Зялёная поўня"
Рукі, крылы, несьмяротнасьць
Падарожжа праз…


     *****

Імгненьне я стаяў на краі прорвы, на дне якой плёскаўся чорны акіян бяздоньня. Далёка наперадзе, на супрацьлеглым краі, віднелася каменная стромая сьцяна. Такая ж сьцяна была за маёй сьпінай, якая на значнай вышыні пераходзіла ў велізарныя скяпеньні, нібыта хтосьці спрабаваў пабудаваць цырк для гігантаў. Упершыню я апынуўся ўсярэдзіне такога агромністага збудаваньня і ніколі ня бачыў столькі адкрытай прасторы…

Product Reviews

Login or Register to write the first review.