Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Authors

...Роўна і трошкі ўправа

...Роўна і трошкі ўправа
8.90 руб.
Size: 130x200 mm
Weight: 270 g

Purchase


ProsePoetryКнігазбор (выдавецтва)Пятровіч Барыс

Description

...Роўна і трошкі ўправа : фрэскі розных гадоў / Барыс Пятровіч. — Мінск : Кнігазбор, 2019. — 192 с.

ISBN 978-985-7207-93-0.

У кнігу Барыса Пятровіча ўвайшлі ўпершыню сабраныя разам фрэскі, у якіх верлібры дапаўняе рытмізаваная проза.


Анкета на лета. Барыс Пятровіч: «Мне падаецца, што памятаю, як нарадзіўся...» (Валянціна Аксак, Радыё Свабода)


ЗАМЕСТ ПРАДМОВЫ

С-с-с-о-о-о-н-н-н

Учора мне прысніўся сон: мы разам з Ду Фу ідзём у госці да Лі Бо. Мажліва, на дзень нараджэння, а мажліва, і проста так, па-сяброўску.

У Ду Фу ў руцэ скрутак з апошнімі вершамі, сярод якіх і прысвячэнне Лі Бо. Аднак мы гаворым пра мае вершы. Ду Фу не падабаецца, што шмат у іх тэхнікі — самалёты, аўтамашыны, ракеты, цягнікі... і мала жывой прыроды. Шмат перажыванняў, ды мала думак.

Я з ім пагаджаюся. Самалёты, цягнікі — гэта ўсё, безумоўна, другаснае. Яно не павінна заўважацца, не павінна вытыркацца, а тым больш назаляць. «Але я чалавек свайго часу, — апраўдваюся я, — і пішу пра тое, чым жыву, што бачу, што мяне акаляе. У маім горадзе
бегаюць не рыкшы, а таксоўкі. І я пішу пра іх...»

Ду Фу пасміхаецца ў сваю рэдзенькую бародку, гледзячы ці то на мяне, ці то некуды далей — туды, дзе па рэйках лёгка імчыць цягнік з паўсотняй вагонаў.

«А ведаеш, — кажа ён раптам, — не слухай ты мяне. Паэтычным можа быць усё: і росная ружа, і слізкая жаба, і халодны паравоз, і гарачы конь. Трэба толькі, каб душа словы знайшла, каб прыгожа апранула думкі. А гэта альбо дадзена чалавеку ад нараджэння, альбо — не. Так было і ёсць ва ўсе часы... Вось мы і прыйшлі...»

Лі Бо сустрэў нас ля ўвахода. Павітаўся з Ду Фу і зрабіў выгляд, што мяне не заўважыў. Мне засталося адное: прачнуцца.


ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

ЗМЕСТ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Аўтары нумару: Эліза Ажэшка, Валянціна Аксак, Леанід Галубовіч, Леанід Дранько-Майсюк, Кірыла Тураўскі, Андрэй Федарэнка, Андрэй Хадановіч ды іншыя.
Фрончак Зьбігнеў Уладзімеж
Апавяданьні, уключаныя ў зборнік знакамітага польскага пісьменьніка Зьбігнева Уладзімежа Фрончка "Анёлы, чэрці і кабеты", ненавязліва прымушаюць чытача думаць. Пра хуткаплыннае жыцьцё, пра сваю місію ў ім, пра каханьне і нянавісьць, пра добрае і нядобрае. Напісаныя па-майстэрску, зь цёплым польскім гумарам, ад якога хочацца ўсьміхацца, а часам і плакаць.
Клінаў Артур
Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве.