Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX — пачатку XXI ст.
3.39 руб.
Size: 170x265 mm
Weight: 690 g
Purchase
out of stock
Description

Наклад кнігі цалкам прададзены.
Гэтая кніга — працяг выдадзенага ў 2006 г. даведніка "Даследчыкі Полацка-Віцебскай даўніны XVI ст. — 1944 г.". Утрымлівае інфармацыю пра больш за 570 асоб: краязнаўцаў-аматараў, музейных работнікаў, архівістаў, бібліятэкараў, журналістаў, настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, навукоўцаў і працаўнікоў дзяржаўных устаноў, арганізацый, якія даследуюць гісторыю і культуру Віцебшчыны ў адміністрацыйных межах сучаснай Віцебскай вобласці. Прыводзіцца бібліяграфія краязнаўцаў. У якасці ілюстрацый змяшчаюцца фотаздымкі даследчыкаў, іх прац.
Кніга будзе карыснай для краязнаўцаў, працаўнікоў архіваў, музеяў, бібліятэк, студэнтаў, навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў, настаўнікаў, турыстаў, усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Віцебшчыны.
Выйшаў даведнік пра краязнаўцаў Віцебшчыны (Яна Ільіна, “Народныя навіны Віцебска”)
ЗМЕСТ
Прадмова
Краязнаўцы Віцебшчыны 2-й паловы ХХ — пачатку ХХІ ст.
Што такое краязнаўства?
Хто такі краязнаўца. Тыпалогія даследчыкаў (краязнаўцаў)
Перыядызацыя і характарыстыка краязнаўства Віцебшчыны другой паловы XX — пачатку XXI ст.
Карта Віцебскай вобласці
Геаграфічны паказальнік
Спіс скарачэнняў назваў друкаваных крыніц
Фота
Спіс скарачэнняў назваў устаноў і арганізацый
Рэзюме
Резюме
Resume
Krуtkie streszczenie
Анкета "Краязнаўцы Віцебшчыны"
Products You May Like
У кнізе праз дзённікі і ўспаміны актыўнай дзяячкі беларускай эміграцыі ў ЗША Зоры Кіпель (1927—2003) паўстае шырокая панарама грамадскага, палітычнага і культурнага жыцця беларускай эміграцыі другой паловы ХХ стагоддзя. Дзённікі дапоўненыя каментарамі аднаго з патрыярхаў беларускай дыяспары, Зорынага мужа Вітаўта Кіпеля.
Аўтары нумару Генрык Літвін, Генадзь Сагановіч, Конрад Бабятыньскі, Дзмітрый Віцько, Рышард Радзік, Генадзь Каралёў, Артур Высоцкі, Томас М. Бон, Аляксандр Фрыдман, Ніл Гілевіч, Ганна Харашкевіч ды іншыя.
Паказальнік адлюстроўвае навуковыя і навукова-папулярныя публікацыі па гісторыі, этналогіі, па гісторыі рэлігіі, філасофіі, культуры і адукацыі, мастацтва, літаратуры і мовазнаўства, надрукаваныя ў межах Рэспублікі Беларусь з 1995 да 1999 г. Храналагічна яны ахопліваюць усю гісторыю — ад старажытнасці да канца ХХ ст.