Байсан
Description

Наклад кнігі цалкам прададзены.
ISBN 978-985-7119-27-1
Алесь Плотка — аўтар. Нарадзіўся ў чарнобыльскай зоне за саветамі. Байсан — альтэр-эга. Увасабленне беларусаў версіі 2.0. Вершніца — муза. Застанецца на вокладках кніг пасля смерці аўтара.
Пра кнігу
Алесь Плотка піша чотка. Медыя-паэзія новай генерацыі. Рэцэнзія Лідзіі Міхеевай (Journalby.com)
BAISAN КРЭЙЗІ-ЛЭНД. Інтэрв’ю пра кнігу, Вершніцу і сучбелліт (partisanmag.by)
ЗМЕСТ Паглядзець
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
Пра аўтара
Алесь Плотка – паэт, перакладчык і каардынатар культурніцкіх праектаў. Лаўрэат беларускіх прэмій “Дэбют” і“Залаты апостраф”, дыпламант Беларускага ПЭН-Цэнтра; друкуецца ў перыёдыцы. У супрацы з шэрагам беларускіх гуртоў быў заўважаны як выканаўца, (су)аўтар, перакладчык і стыль-кансультант. Псеўданім Baisan паходзіць з марскога слэнгу, дзе азначае “зямляк”, ён рэпрэзентуе аўтарскую ідэю“Беларусаў 2.0” (беларусаў свету). Выдаў кнігу паэзіі “Байсан” і стварыў Vieršnica – сімвал гендэрнай роўнасці ў Беларусі.
Products You May Like
У кнігу «Зямныя эцюды», выхад якой прымеркаваны да 70-годдзя аўтара, увайшлі новыя вершы паэта, у якіх новыя перажыванні і фарбы настрояў, а таксама — адноўленыя ўспаміны аб пройдзеным ды перажытым.
Зборнік Уладзіміра Сцяпана — кароткія паэтычныя тэлеграмы з трох радкоў. Яны — як фотаздымкі, якія фіксуюць розныя моманты жыцця. Кожны верш з сямнаццаці складоў – спроба знайсці паэзію ў самым звычайным і будзённым.
“Запрашэнне” — дэбютны паэтычны зборнік Ніны Лістоты. Яе вершы даюць надзею і натхненне кожнаму, у ix адчуваецца юнацкі давер будучыні. Гэтая кніга прапануе сустрэць разам світанне на даху шматпавярховіка — як у аднайменным вершы. Гэта — запрашэнне адчуць той свет, які прыдумала паэтка.