Выбранае
11.90 руб.
Size: 130x200 mm
Weight: 480 g
Purchase
Description
Укладанне, падрыхтоўка тэкстаў, уступнае слова, агульнае рэдагаванне Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча; каментары Наталлі Гардзіенкі, Аляксандра Пашкевіча, Лявона Юрэвіча. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 288 с.: [4] c. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 34). Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-7180-36-3.
Кніга “Выбранае” Уладзіміра Самойлы — другая ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” — гэта складзены ўпершыню зборнік працаў апекуна Янкі Купалы, выдатнага літаратурнага крытыка і філосафа. У выданне ўвайшлі рэцэнзіі на зборнікі Я. Купалы, К. Сваяка, Н. Арсенневай, перыёдыкі і асобныя творы аўтараў 1920—1930-х гг. Таксама ў кнізе можна знайсці філасофскія эсэ, у тым ліку найбольш важнае “Гэтым пераможаш!”, некаторыя лісты Уладзіміра Самойлы, публікацыі, прысвечаныя яго біяграфіі і творчасці, ды інтэрв’ю з сынам дзеяча.
Выданне рэпрэзентуе малавядомую сёння, але багатую і разнастайную творчую спадчыну выдатнага беларускага інтэлектуала.
Рэцэнзія на кнігу
Гэтак пераможам. Выбраныя творы Уладзіміра Самойлы ў серыі “Спадчына: агледзіны” (Ганна Севярынец, budzma.by)
АД УКЛАДАЛЬНІКАЎ Паглядзець
ЗМЕСТ Паглядзець

Products You May Like
У кнізе адлюстраваныя два перыяды жыцця Г. Каржанеўскай — ранні, звязаны са Случчынай, і пазнейшы, калі яна вучылася, а пасля жыла і настаўнічала ў Лагойскім раёне — у вёсцы Янушкавічы і мястэчку Плешчаніцы.
Пяты выпуск “Дзённікаў і запісаў. 1989–1991” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна яскрава адлюстраваў новы час нашай гісторыі — перабудова, дэмакратыя, галоснасць, а за імі нечаканае знікненне СССР і нарэшце — незалежнасць Беларусі і іншых рэспублік былога Савецкага Саюза. Адбыліся паездкі паэта ва Украіну, Узбекістан, Таджыкістан і Туркменію, а таксама ў Кітай і Францыю. Выйшлі новыя кнігі вершаў і перакладаў, ішло напружанае творчае і грамадскае жыццё. Том папоўнілі не друкаваныя раней у зборніках вершы, а таксама фотаздымкі і малюнкі сяброў.
Трэці выпуск “Дзённікаў і запісаў. 1979—1982” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна змяшчае тэксты аб працяглых паездках паэта на Кубу, у Балгарыю, Італію, Чэхаславакію, у многія рэспублікі Савецкага Саюза, а таксама па Беларусі.