Дзеткам

Кнігі

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Authors

Раннія вершы

Раннія вершы
19.50 руб.
Size: 130x180 mm
Weight: 225 g

Purchase


PoetryФаксымільныя выданьніСапач Тацяна

Description

Раннія вершы Тацяны Сапач даюць уяўленне пра самы пачатак творчасці аўтаркі “Восені”, вершы якой завяршаюць сабою залатое ХХ стагоддзе беларускай паэзіі.

Выданне падрыхтавалі Сяргей Дубавец і Віктар Корзун.


Кніга выдадзеная ў той самай форме, у якой і была створаная — сшытка рукапісных вершаў (Тетрадь для заметок, Цена 30 коп.) з захаваньнем нават арыгінальных колераў пярэстых атрамантаў. І, чытаючы яе, шчыра думаеш, што гэта вось маглі б быць і твае вершы. Во дзесьці тут яшчэ была вольная старонка, дзе можна штосьці запісаць, занатваць. На добры ўспамін...

Такі сшытак заўжды знойдзецца пад падушкай у кожнай дзяўчыны. І трымаць гэтую кнігу абавязкова тамсама, пад падушкай.

(Вера Дзядок
, "Танін сшытак", чытаць цалкам на SVABODA.ORG)


Рукапіс, знойдзены ў бацькоўскай хаце

Паэтка Тацяна Сапач (26.8.1962 – 27.12.2010) за сваё жыццё пабачыла выдадзенымі два зборнікі ўласных вершаў: асноўны “Восень” (1991) і беларуска-англійскі “Няхай не пакіне нас восень / Do not abandon us, Autumn” (2008). З аднаго боку, лічылася, што ўсе вершы Тацяны надрукаваныя. З іншага — было незразумела, адкуль у вясковай дзяўчыны з мястэчка Маркава, якая пасля школы паступае на журналістыку ў БДУ, такая дасканаласць верша, такая музыка слова — адразу, “без разгону”.

Таямніца раскрылася, калі ў хаце Таніных бацькоў адшукаўся рукапісны зборнік Ранніх вершаў – ад зусім юных, школьных і традыцыйных да тых, у якіх пазнаецца ўжо аўтарка “Восені”. (Некаторыя з гэтых твораў друкаваліся ў маладзечанскай раёнцы задоўга да першага зборніка.)

У цэлым Раннія вершы складаюць поўны кантраст зборніку “Восень” — эстэцкаму, поўнаму філасофіі і маркотных настрояў. Гэты — амаль цалкам пазітыўны, просты, “народны”. Тут — спрадвечная беларуская чалавечая праграма — этычная і эстэтычная. Гэта як глеба, на якой пазней вырасце Тацяніна мастацтва чыстай красы.

Дапускаю, што да гэтай знаходкі ніхто й не здагадваўся пра існаванне Ранніх вершаў. Магчыма, пра рукапісны зборнік можна было б і не ўспамінаць, калі б вершы працягвалі пісацца, і эстэтычная карціна мела шанец на іншае завяршэнне. Але так не здарылася. І мы атрымалі завершанасць карціны не з працягу, а ад пачатку.

Тут няма яшчэ жорсткае моўнае дысцыпліны. Некалькі вершаў напісаныя па-руску. Амаль няма тут грамадзянскіх кантэкстаў і гарадскіх матываў. Большасць вершаў з’явіліся на свет у школьныя гады, апошнія — на самым пачатку студэнцтва. Рукапісны зборнік — гэта развітанне — з дзяцінствам, з вёскай, з блізкай прыродай. І ў развітанні гэтым шмат радасці і прадчування новага жыцця.

Сяргей Дубавец

Паглядзець старонкі арыгінальнага сшытка, з якога рабілася выданне

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Бесчастный Евгений
Дебютную книгу Евгения Бесчастного составили стихи, написанные в 2011—2016 годах. Это небольшие истории, где на фоне пейзажей Бреста и Минска через метафизику современных реалий и драматизм неразрешимых конфликтов — внутренних и внешних — автор пытается выразить потаенную суть обыденных явлений, выйти за грань видимого мира и понять свои роль и место в нем.
Паданьне пра Шакунталу займае важнае месца ў індыйскай літаратуры. Менавіта паводле яе сына Бгараты Індыя была яшчэ ў старажытнасьці названая Bhārata, ці “Зямля Бгараты”. Цяпер гэта адна з афіцыйных назваў краіны. У гэтай кнізе зьмешчаныя два пераклады: першы — арыгінальны аповед пра Шакунталу з Магабгараты; другі — яго апрацоўка ў выглядзе п’есы “Шакунтала пазнаная”, створаная найвялікшым санскрыцкім паэтам Калідасам.
Аксак Валянціна
Гэтая кніга – амаль поўнае зьліцьцё аўтарскага голасу з наўкольнымі зыкамі: шаргаценьнем лістоты, яблыкападам, рэхам зьдзічэлых садоў. Але найперш – з птушынымі сьпевамі. І пераўвасабленьнем ва ўлюбёных арлоў, шлюбныя гульні якіх выкрасаюць у небе абрысы васьмёрак. Восем – лічба, за якою бясконцасьць.