Дзеткам

Кнігі

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Authors

Краеведение

Раманюк Дзяніс
Альбом “Беларусь сінявокая” — выданне, якое распавядае пра ўнікальную прыгажосць вобразаў вады, сіне-блакітных колераў і вадаёмаў Беларусі. Дэманструе, што хаваецца за гучнымі метафарамі “Сінявокая Беларусь” і “Край блакітных азёр”, якія сталі сапраўдным народным брэндам.
Раманюк Дзяніс
У кнізе змешчаныя 152 фатаграфіі, на якіх адлюстраваныя 86 храмаў і мноства краявідаў — як са знакавых, так і менш вядомых куткоў нашай Радзімы. Кожны здымак храма суправаджаецца падрабязным апісаннем, складзеным з дзвюх частак. У першай частцы, падрыхтаванай вядомым гісторыкам архітэктуры Сяргеем Харэўскім, пададзена дакладная навукова-гістарычная інфармацыя. Другая частка — лірычная, ад фатографа.
Раманюк Дзяніс
У кнізе змешчаныя 152 фатаграфіі, на якіх адлюстраваныя 86 храмаў і мноства краявідаў — як са знакавых, так і менш вядомых куткоў нашай Радзімы. Кожны здымак храма суправаджаецца падрабязным апісаннем, складзеным з дзвюх частак. У першай частцы, падрыхтаванай вядомым гісторыкам архітэктуры Сяргеем Харэўскім, пададзена дакладная навукова-гістарычная інфармацыя. Другая частка — лірычная, ад фатографа.
Аўтары нумару: Валянціна Аксак, Леанід Галубовіч, Аляксандр Ірванец, Віктар Казько, Уладзімір Някляеў, Сяргей Рублеўскі, Андрэй Хадановіч ды іншыя.
Валодзін Міхаіл
Міхаілу Валодзіну ўдалося аб’яднаць пад адной вокладкай зборнік гарадскіх апавяданняў, міфалагічны і незвычайны падарожны даведнікі па горадзе. Дзякуючы таму, што “Мінскія гісторыйкі” (так аўтар называе свае кароткія апавяданні) месцяцца ўздоўж аднаго з самых папулярных гарадскіх маршрутаў і суправаджаюцца мапай, чытачы змогуць здзейсніць і самастойныя прагулкі.
Тэма нумару: Людзі на балоце. Мележ, які ўсіх здзівіў.
Тэма нумару: Мікола Ермаловіч, які вярнуў беларусам ВКЛ.
Тэма нумару: Як Якуб Колас сядзеў.
Тэма нумару: Нэльсан Мандэла. 27 гадоў у турме, перш чым стаць прэзідэнтам.
Тэма нумару: Каго любіш? Люблю Беларусь! 1863–1864.
Тэма нумару: Як Беларусь лягла на алтар перамогі Пятра І. Аўтары нумару: Мікола Волкаў, Андрэй Скурко, Юлія Чарняўская, Сяргей Грунтоў, Святлана Воцінава, Алесь Белы, Аляксандр Пашкевіч, Таццяна Свянцецкая, Валерый Тухта, Яўген Лебедзь ды іншыя.
Памук Архан
«Стамбул. Горад і ўспаміны» — адна з самых вядомых кніг славутага турэцкага пісьменніка Архана Памука. Менавіта за атмасферу Стамбула, якая прысутнічае ў творах Памука, ён і атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 2006 годзе. Пісьменнік стварыў нязвыклую кнігу: раман-аўтабіяграфія, сямейная сага, энцыклапедыя горада, альбом з цудоўнымі здымкамі і гравюрамі. Аўтар вядзе чытача за руку па сваіх любімых вулках, напоўненых гукамі і пахамі роднага горада, не бачнага турыстам, схаванага ад мімалётных разявак… Як Дублін — Джойсам, Буэнас-Айрэс — Борхесам, так Стамбул услаўлены Памукам.
out of stock
У нумары: эсэ Антона Рудака пра малавядомыя старонкі жыцця Барыса Рагулі і дзейнасці т.зв. "Наваградскага эскадрону", рэканструкцыя Аляксандра Гужалоўскага справы "Беларускага нацыянальнага цэнтру" (1933), у рамках якой было расстраляна 30 дзеячаў навукі і культуры, сенсацыйныя матэрыялы Змітра Дразда пра распрацоўку чэкістамі асяроддзя яўрэйскіх пісьменнікаў БССР (агентурная справа "Гніль"), біяграфія першага прэм'ера БНР Язэпа Варонкі і іншыя матэрыялы.
out of stock
Харэўскі Сяргей
Асмалоўка — гэта ўнікальны раён з дамоў паводле тыпавых праектаў. Гэта першыя тыпавыя дамы ў Мінску, якія з’явіліся разам з жылою забудоваю раёнаў трактарнага і аўтамабільнага заводаў. Аднак нягледзячы на тое, што забудова Асмалоўкі тыпавая, яна мае выразныя мастацкія рысы і ў планаванні, і ў архітэктурнай марфалогіі. Яе паасобныя будынкі былі запраектаваныя рознымі архітэктарамі ў Дзяржаўных архітэктурных майстэрнях у Маскве, але планаванне тэрыторыі давялося зрабіць аднаму з іх — Міхаілу Асмалоўскаму, які ў 1945—1951 гадах узначальваў Упраўленне справамі архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР. Менавіта ягонае прозвішча і дало народную назву гэтым кварталам пасярод колішняе Старажоўкі — Асмалоўка.  Наклад кнігі цалкам прададзены .
out of stock
Раманюк Міхась
Альбом "Беларускія народныя строі" прафэсара Міхася Раманюка прысьвечаны аднаму з самых значных відаў народнай творчасьці беларусаў – нацыянальнаму адзеньню. Альбом складаецца з мастацка-графічных рэканструкцыяў і ўступнага тэкста аўтара. Альбом мае выключную эстэтычную і паліграфічную якасць.
out of stock
Раманюк Дзяніс
Альбом “Беларусь сінявокая” — выданне, якое распавядае пра ўнікальную прыгажосць вобразаў вады, сіне-блакітных колераў і вадаёмаў Беларусі. Дэманструе, што хаваецца за гучнымі метафарамі “Сінявокая Беларусь” і “Край блакітных азёр”, якія сталі сапраўдным народным брэндам.
out of stock
Бартосік Зьміцер
У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя падобную працу зрабіў Напалеон Орда — абышоў усю Беларусь і захаваў вобраз краіны, якога больш не засталося нідзе. Тое, што пачуў і запісаў Зьміцер Бартосік, не паўторыць больш ніхто. Таму гэтая кніга ня мае аналягаў у нашай гісторыі ХХ стагодзьдзя. Гэта падарожжы ў пошуках нечага няўлоўнага, няпэўнага... свабоды. Таго, што ў беларусах схавана глыбака, сярод марных, паўзабытых спадзеваў, цёплых летуценьняў, што гояць зьняможаны розум, сярод мараў, якім не наканавана было зьдзейсьніцца... І Зьміцер Бартосік знаходзіў гэтую эфэмэрную, недавыказаную, нязьдзейсьненую прагу свабоды паўсюль, ва ўсіх баках вялікай нашай краіны. (Сяргей Харэўскі, мастацтвазнаўца). Наклад кнігі цалкам прададзены . За гэтую кнігу аўтар атрымаў 1-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2017 .
out of stock
“Вілейскі павет” — гісторыка-краязнаўчы гадавік, які будзе знаёміць з гісторыяй пэўнага рэгіёна — Вілейшчынай. Гэта пляцоўка для даследчыкаў — падзяліцца сваімі адкрыццямі, а для чытачоў — атрымаць займальнае і пазнавальнае чытанне пра край.