Дзеткам

Кнігі

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Authors

Наша гісторыя. 2020. №06. Шматхадовачка Гедыміна

More images

Click to enlarge

Description

Гістарычны часопіс. – Мінск, 2020. – 96 с.

ISSN 2617-2305

Тэма нумару: Шматхадовачка Гедыміна.

Аўтары нумару: Аляксандр Зімніцкі, Андрэй Блінец, Вячаслаў Насевіч, Віталь Чырвінскі, Цімох Акудовіч, Мікалай Кавалёў, Васіль Герасімчык, Ганна Севярынец, Алесь Белы, Андрэй Кусій, Ганна Кісліцына, Андрэй Вашкевіч, Анатоль Трафімчык, Юры Тамковіч, Наталля Станкевіч, Людміла Жук, Іна Хоміч ды іншыя.

У гэтым нумары "Нашай гісторыі":

- Шматхадовачка Гедыміна: як князь-язычнік выкарыстаў папу, каб дабіцца міру з крыжакамі, і падняў эканоміку Вялікага Княства за кошт Еўропы;

- Хто забіў вялікага князя Гедыміна: расследаванне;

- Клецкая бітва: бліскучая перамога нашых продкаў;

- Як пачынала і чым скончыла эліта дакалгаснай вёскі;

- Як Панцеляймон Панамарэнка задумаў стварыць Беларускую армію;

- Як зверствы нацыстаў у Другую сусветную вайну выраслі з тэорыі Клаўзевіца;

- Сухі - Сухій - Сухой: славуты авіяканструктар-беларус, які захоўваў у працоўным стале фотаздымак роднага Глыбокага;

- Павел Баброўскі: генерал, які даказаў імперыі, што беларусы існуюць;

- Вёска Унорыца: рай над Дняпром;

- Статуснае сталовае шкло - крохкія сімвалы дзяржаўнасці;

- Што новага ў Львове? Новыя кавярні, музеі, паляпшэнні ў інфраструктуры сталіцы Заходняй Украіны;

- Наша страва: таўканіца, крышаны, гарбузовая каша...;

- Гродзенская турма: дзвесце гадоў на адным месцы;

- Як беларусы да ветру хадзілі ў старыя добрыя часы;

- Трагедыя ў небе над Шчучынам у 1973 годзе;

- Гузікі, рыдыкюлі, парасоны: 7 самых модных аксесуараў шляхцянак ХІХ стагоддзя;

- Гадзіннік з майсэнскага фарфору ў Нясвіжскім замку;

- Кес моэс і дутэнпуль: гісторыя адбіваецца не толькі ў археалагічных пластах - у мове таксама;

- Комікс "СуперБеларусь. Паўстанне забытых". Частка 3


ЗМЕСТ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Друждж Пётр
У кнізе польскага гісторыка Пятра Дружджа на фоне шырокага асвятлення міжнародных падзей у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе распавядаецца пра перадумовы, ход і наступствы бітвы пад Оршай, якая адбылася паміж войскамі Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы 8 верасня 1514 г. Асобныя часткі кнігі прысвечаныя аналізу розных відаў зброі, вайсковых фарміраванняў і тактычных прыёмаў вядзення бою.  
Цэнтральная тэма новага нумару альманаху “Беларусаведныя калекцыі” мае на мэце рэпрэзэнтаваць чытачам разнастайнасьць і разнаплянавасьць эміграцыйнай спадчыны. У тэкстах Натальлі Гардзіенкі й Лявона Карповіча ўпершыню робіцца спроба сыстэматызацыі зьвестак пра беларускія маркі, паштоўкі, значкі, капэрты, ідэнтыфікацыйныя дакумэнты, блянкі, пячаткі й г.д., што прадукаваліся й выкарыстоўваліся на Захадзе для своеасаблівага пазначэньня беларускай прасторы, для папулярызацыі беларусаў і Беларусі.
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон
Кніга прысвечаная беларускаму дзяржаўнаму прадстаўніцтву ў выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903—1988). Гэта храналагічны і зместавы працяг папярэдняга выдання “Рада БНР (1947—1970): Падзеі. Дакументы. Асобы”. У кнізе пададзены пратаколы і дакументы з дзейнасці Рады БНР 1970 — пачатку 1980-х гг., ліставанне найбольш значных дзеячаў, бібліяграфія, хроніка. Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя кірункі і праблемы дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва на эміграцыі.