Навуковая літаратура
Гэтая манаграфія — першая ў гістарыяграфіі спроба сінтэтычнага нарысу Вялікага Княства Літоўскага пад уладай Аляксандра Ягелончыка. У ёй раскрываюцца асаблівасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сістэмы, канфесійная, фінансавая і гаспадарчая палітыка, дзейнасць найважнейшых дзяржаўных органаў (канцылярыя ВКЛ), а таксама даецца вычарпальны пералік прадстаўнікоў дзяржаўнай эліты.
Гэтая кніга — спроба напісаць гісторыю Гародні ХХ стагодзьдзя з гледзішча культурнай антрапалёгіі. Яе базай паслужылі вусныя аповеды гарадзенцаў, архіўныя пошукі, а таксама ранейшая гістарыяграфія, да якой аўтар ставіцца падкрэсьлена крытычна. Адказ на пытаньне, як узьнікла беларуская Гародня, даецца з улікам мясцовай гісторыі фармаваньня трох нацыянальных праектаў — польскага, савецкага і ўласна беларускага — на сутыку трох краін — Беларусі, Польшчы і Літвы.
Аўтары нумару: Яўген Анішчанка, Раман Бяспалаў (Роман Беспалов), Юры Грыбоўскі (Jerzy Grzybowski), Таццяна Журжэнка (Tatiana Zhurzhenko), Джулі Фёдар (Julie Fedor), Сайман Льюіс (Simon Lewis), а. Юрый Мыцык (о. Юрій Мицик), Сяргей Палехаў (Сергей Полехов), Генадзь Сагановіч, Кірыл Сыцько, Томас Чэлкіс (Tomas Čelkis).
out of stock
Guide to mammal and bird activity signs. На беларускай і ангельскай мовах.
out of stock
Кніга вядомага польскага сацыёлага — першае гістарычна-сацыялагічнае даследаванне вытокаў сучаснай беларускасці. Пачаткі фармавання беларускай нацыі разглядаюцца на фоне сацыяльных зменаў і ў параўнанні з падобнымі працэсамі ў суседніх народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
out of stock
Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны", прысвечаная мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтарка разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных кірункаў.
out of stock
У кнізе пад адной вокладкай сабраныя асноўныя працы вядомага беларускага навукоўца, прысвечаныя разнастайным кірункам ягоных навуковых зацікаўленняў: праблема ўтварэння і тэрытарыяльнага фармавання Вялікага Княства Літоўскага, гістарычная геаграфія і картаграфія, генеалогія, гістарычная дэмаграфія і іншыя.
out of stock
У гэтай працы аўтар імкнецца паказаць рэальнае функцыянаванне скарбу Вялікага Княства Літоўскага падчас вядзення гэтай дзяржавай ваенных дзеянняў у 1648—1667 гг.: фармаванне бюджэту, яго асаблівасці, тыпы падаткаў, паступленні сродкаў, іх штогадовую дынаміку і суадносіны з сапраўднымі патрэбамі, удзел палітычнага грамадства і ўсіх жыхароў краіны ў вырашэнні задач па ахове і абароне дзяржавы, а асабліва па вызваленні краіны ад непрыяцеля.
out of stock
Зыход мінулага стагоддзя паказаў, што ў беларускай гуманітарнай навуцы існуе пэўная легенда, звязаная з дзейнасцю “інбелкультаўскай” тэрміналагічнай камісіі 1920-х гадоў. Ахопленыя прагай стварэння беларускай тэрміналогіі, многія практычныя тэрмінолагі ў 1990-я ўзяліся рыхтаваць разнастайныя слоўнікі і… нечакана для сябе выявілі, што ў беларускай гісторыі ўжо быў выбух тэрміналагічнай актыўнасці, што многія тэрміны ў беларускай мове ўжо існуюць (прынамсі існавалі) і што гэтыя “старыя” тэрміны спакушаюць сваёй першапачатковай свежасцю і арыгінальнасцю.
out of stock
У манаграфіі разглядаюцца спробы здабыцця беларусамі ўласнай дзяржаўнасці пасля Першай сусветнай вайны. Яе аўтар намагалася як мага паўней паказаць нараджэнне і развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, а таксама дзейнасць, якая прывяла да стварэння i абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У працы сярод іншага прасочваецца развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, утварэнне розных палітычных стратэгій і саюзаў. Храналагічна кніга даведзеная да падзення ўрада Антона Луцкевіча ў лютым 1920 г.
sale
У кнізе прафесараў Крысціны Хайніцкай і Гэнрыка Альшэўскага даецца агульны агляд развіцця палітычнай і праўнай думкі ад часоў Старажытнага Ўсходу да пачатку ХХІ ст.
Кніга ўяўляе з сябе тэматычны збор працаў вядомага беларускага гісторыка, спецыяліста па гістарычнай геаграфіі, картографа Віктара Цемушава. Асобныя раздзелы кнігі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дазваляюць прасачыць трансфармацыю ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага на працягу XIV — першай паловы XVI ст.
out of stock
У навуковым зборніку змешчаныя матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сапегі: асобы, кар’еры, маёнткі”, якая прайшла ў Мінску 8–9 верасня 2016 года. У даследаваннях навукоўцаў з Беларусі, Польшчы і Літвы разглядаюцца разнастайныя аспекты гісторыі роду Сапегаў XVI–XVIII стст.
out of stock
Споры о том, можно ли Белорусскую Народную Республику рассматривать в качестве реального государства со всеми его классическими атрибутами не угасают до сих пор. БНР проиграла борьбу за власть и существование, так и не успев закрепиться на политической карте Восточной Европы. Несмотря на это, она стала чрезвычайно важным, во многом решающим этапом в развитии белорусского национального движения и заложила основы белорусской государственности в ХХ веке.
out of stock
Гэтая кніга — даследаванне нараджэння, развіцця і заняпаду ў Вялікім Княстве Літоўскім служылага саслоўя лейцяў. Лейці служылі ў якасці памежнай варты, абаранялі замкі, рэпрэзентавалі велікакняскую ўладу на ўскраінах і ўтаймоўвалі незадаволеных ёй; пазней яны даглядалі коней гаспадара і суправаджалі яго ў падарожжах. Праз звыклую сучаснаму чытачу структуру палітычных і эканамічных адносін, на якіх грунтавалася Вялікае Княства Літоўскае, у кнізе праступае структура асабістых сувязяў паміж яго людзьмі, ад гаспадара да служылага лейця.
out of stock
Кніга прысвечаная шлюбным і пазашлюбным адносінам шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Разгледжанае ўнармаванне інстытута шлюбу ў заканадаўстве. Надаецца ўвага выкананню заканадаўчых нормаў у судовай практыцы і прыватна-прававых дакументах. Даследаваны ўплыў праваслаўя, уніяцтва, каталіцызму і пратэстантызму на шлюбныя стасункі шляхты. Рэканструяваны шляхецкі абрад вяселля.
out of stock
“Вілейскі павет” знаёміць з гісторыяй мясцінаў, якія гістарычна ўваходзілі ў вялікі і старажытны рэгіён — Віленшчыну. Пра людзей і падзеі на гэтых тэрыторыях расказваюць аўтары гісторыка-краязнаўчага гадавіка.
out of stock
Першая частка кнігі змяшчае першыя этапы гісторыі Вялікага Княства Літоўскага (1248—1341 г.: стварэнне дзяржавы, змаганне за выжыванне, пачатак тэрытарыяльнага росту), якія падаюцца ў еўрапейскім і беларускім гістарычным кантэксце. Другая ж частка прысвячаецца гаспадаранню дуумвірату Альгерда і Кейстута Гедымінавічаў. Тэкст разлічаны не толькі на гісторыкаў, але і на настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх аматараў гісторыі.