Навуковая літаратура
out of stock
Першая частка кнігі змяшчае першыя этапы гісторыі Вялікага Княства Літоўскага (1248—1341 г.: стварэнне дзяржавы, змаганне за выжыванне, пачатак тэрытарыяльнага росту), якія падаюцца ў еўрапейскім і беларускім гістарычным кантэксце. Другая ж частка прысвячаецца гаспадаранню дуумвірату Альгерда і Кейстута Гедымінавічаў. Тэкст разлічаны не толькі на гісторыкаў, але і на настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх аматараў гісторыі.
out of stock
Матэрыялы I Міжнароднай навуковай канферэнцыі, арганізаванай кампаніяй “Менка”, адлюстроўваюць гісторыю гандлю ў Беларусі: умовы для яго развіцця, гандлёвыя сувязі, лакальныя і антрапалагічныя аспекты гандлёвай дзейнасці. Важнае месца належыць гандлю ў XX ст.
out of stock
Гэтая кніга — спроба напісаць гісторыю Гародні ХХ стагодзьдзя з гледзішча культурнай антрапалёгіі. Яе базай паслужылі вусныя аповеды гарадзенцаў, архіўныя пошукі, а таксама ранейшая гістарыяграфія, да якой аўтар ставіцца падкрэсьлена крытычна. Адказ на пытаньне, як узьнікла беларуская Гародня, даецца з улікам мясцовай гісторыі фармаваньня трох нацыянальных праектаў — польскага, савецкага і ўласна беларускага — на сутыку трох краін — Беларусі, Польшчы і Літвы.
sale
У кнізе прафесараў Крысціны Хайніцкай і Гэнрыка Альшэўскага даецца агульны агляд развіцця палітычнай і праўнай думкі ад часоў Старажытнага Ўсходу да пачатку ХХІ ст.
out of stock
Кніга прысвечаная бітве пад Грунвальдам як факту грамадскай свядомасці — яе “пасмяротнаму жыццю” ў гістарычнай думцы і сацыяльнай памяці Беларусі. Аўтар паспрабаваў выявіць шляхі і абставіны пашырэння ўстойлівых уяўленняў пра бітву 1410 г. у навуковым і публічным дыскурсе, а таксама паказаць іх ідэалагічны змест і грамадска-палітычнае прызначэнне.
out of stock
Кніга мае загаловак “Да гісторыі беларускага руху”, бо, зьмешчаныя ў ёй, — гэта падрыхтоўчы матэрыял для тых, хто некалі возьмецца і напіша фундамэнтальную гісторыю барацьбы за вызваленьне беларускага народу ад сацыяльнага, нацыянальнага, палітычнага і духоўнага ўціску. Уласна кажучы, уся творчасьць Антона Луцкевіча — як бы дзёньнік гэтае барацьбы, самае жывое яе сьведчаньне.
out of stock
У зборніку змяшчаюцца артыкулы, у якіх разглядаюцца розныя аспекты айчыннай і сусветнай гісторыі эпохі Сярэднявечча і Ранняга Новага часу — перыяду, які ўсё яшчэ недастаткова даследаваны ў беларускай навуцы і слаба вядомы шырэйшаму колу нашых суайчыннікаў. Якраз гэтыя часы грунтоўна даследаваў Павел Лойка, цяпер жа ягоную справу працягваюць вучні, шмат хто з якіх стаў аўтарамі зборніка.
out of stock
Материалы десятого выпуска дайджеста сгруппированы в четырех тематических разделах. Они посвящены, соответственно, вопросам нашей древней истории, истории беларусов в XX веке, проблемам беларуского менталитета и некоторым событиям текущей жизни. Всего в выпуске 23 материала, 190 иллюстраций, в том числе 8 карт.
out of stock
Падрыхт. да друку : А. І. Груша, Р. А. Аляхновіч; камент. : А. І. Груша, Ш. І. Бекцінееў, Л. Каралюс ; увод. арт. : Д. У. Караў, А. У. Унучак, А. І. Груша; камент. А. І. Груша, Ш. І. Бекцінееў, Л. Каралюс. — Мінск : Беларус. навука, 2009. — 759 с. — (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі). Цв. вокл.
out of stock
Прадмет гэтага дасьледаваньня ― удзел беларусаў у барацьбе за незалежнасьць сваёй краіны ў тыя часы, калі ўпершыню была абвешчаная незалежная беларуская дзяржава ― Беларуская Народная Рэспубліка (БНР).
out of stock
Кнігу вядомага польскага літуаніста складаюць артыкулы, прысвечаныя пераважна маладаследаваным праблемам сацыяльна-палітычнай і канфесійна-культурнай гісторыі ВКЛ. Выбраныя працы дэманструюць шырыню даследчыцкіх інтарэсаў і нетыповасць падыходу ў вучонага, заслужанага і для беларускай гістарыяграфіі.
out of stock
Упершыню ў беларускай гістарычнай навуцы пра трагічныя падзеі восені 1939 г. І савецкую палітыку ў Заходняй Беларусі ў 1939–1941 гг. распавядаюць непасрэдныя сведкі гісторыі. У зборніку прадстаўленыя вусныя ўспаміны колішніх грамадзянаў Польшчы, пераважна беларусаў і палякаў, якія ў выніку савецкай агрэсіі сталі грамадзянамі СССР. Іх памяць вельмі важная для разумення беларускага гістарычнага шляху ў XX ст.
out of stock
Прапанаванае чытачу выданне магічных тэкстаў, што ў беларускай народнай тэрміналогіі маюць назвы "замовы", "шэпты", "словы", "малітвы", "лекі", — вынік збіральніцкай працы студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
out of stock
У гэтым нумары “Запісаў БІНіМ” знайшлі сваё месца тры тэмы: “Біяграфіі”, у разьдзелах якой зьмяшчаюцца матэрыялы, прысьвечаныя канкрэтным асобам эмігрантаў; беларуская прысутнасьць у Францыі і “Праскія беларусы”. Гэты выпуск “Запісаў БІНіМ” традыцыйна рэпрэзэнтуе разнастайныя матэрыялы, прысьвечаныя мінуламу й сучаснасьці беларускай эміграцыі, маючы на мэце падаць новыя факты й тэмы ў беларускім эміграцыязнаўстве.
Першы том збору твораў Аляксандра Цвікевіча змяшчае ў сабе гістарычныя і гісторыка-публіцыстычныя працы, у тым ліку «Заходнерусізм», «Адраджэнне Беларусі і Польшча», «Інстытут беларускае культуры», якія выйшлі пры жыцці аўтара асобнымі кнігамі, дзве брашуры, прысвечаныя гісторыі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, і шэраг артыкулаў на адпаведную тэматыку.
sale
Першы том збору твораў вядомага беларускага гісторыка ўключае ў сябе крыніцазнаўчыя і археаграфічныя даследаванні, артыкулы, рэцэнзіі і прадмовы да розных публікацый на адпаведную тэматыку, а таксама два пасмяротныя выданні, якія планаваліся як трэцяя і чацвёртая кнігі гэтай тэматычнай серыі: “Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі дасавецкага перыяду: частка другая” і “Мемуары і дзённікі як крыніцы па гісторыі Беларусі”.
Другі том збору твораў аднаго з найбольш вядомых даследчыкаў беларускай даўніны ўключае ў сябе пераважна працы па сацыяльна-эканамічнай гісторыі XVI – пачатку XX ст., у тым ліку манаграфію "Перадумовы сялянскай рэформы 1861 г. у Літве і Заходняй Беларусі", гісторыка-этнаграфічны нарыс пра родную вёску Віцкаўшчыну ў 1880–1917 гг., а таксама артыкулы, рэцэнзіі і водгукі на гістарычную тэматыку.
out of stock
В. Ф. Шматаў [і інш.]; навук. рэд. В. Ф. Шматаў; НАН Беларусі, Ін-т мастацтва знаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы. – 2-е выданне. – Мінск: Беларуская навука, 2005. – 349 с. Цв. вокл.
out of stock
Даведнік змяшчае інструкцыі для перадачы па-беларуску іншамоўных найменняў: імёнаў, тапонімаў ды іншых уласных назваў – тых адзінак, напісанне якіх практычна не рэгулюецца падручнікамі і слоўнікамі. Сярод трох дзясяткаў табліцаў – правілы практычнай транскрыпцыі для самых розных моваў: англійская, нямецкая, іспанская, кітайская, нідэрландская, венгерская, вʼетнамская ды іншыя.
out of stock
У кнізе разглядаецца генеалогія адной з найбольш уплывовых ідэалагічных плыняў Новага часу: кансерватызму.













