Брыдкія аповяды
Description
ISBN 978-985-7137-50-3.
Зборнік прозы Дзмітрыя Падбярэзскага “Брыдкія аповяды” складаецца з апавяданняў і аповесці, напісаных у розныя гады. Большасць з іх друкавалася ў перыёдыцы, аднак кніга змяшчае творы, што прапануюцца чытачу ўпершыню. Стылістыка кнігі рэзка вагаецца ад трэш-фэнтэзі да жорсткага рэалізму, што і прадыктавала назву трэцяй кнігі мастацкай прозы ў даробку аўтара.
“Я думаю: “Чаго Падбярэзскага, музычнага крытыка, заносіць увесь час у пісьменніцтва? Ён жа абсалютна адэкватны ў сваёй іпастасі?” Здаецца, гэта з-за таго недахопу, які ёсць у нашай сённяшняй літаратуры. Калі ты чытаеш твор і кожны раз думаеш: “Не, не пра мяне!” Чытаеш і кожны раз бачыш герояў, у якіх ты сябе не пазнаеш. І ты разумееш, што гэта павінен зрабіць толькі я – напісаць тое, што я хачу чытаць. У Падбярэзкага атрымалася напісаць тое, што ён сам хацеў чытаць, і тое, што хацела чытаць усё наша пакаленне. Кніга Дзмітрыя для людзей, якім не хапае сябе ў сучаснай літаратуры”.
Ганна Кісліцына, з прамовы на прэзэнтацыі кнігі.
ЗМЕСТ Паглядзець
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
Products You May Like
"Проза" Янкі Юхнаўца (1921–2004) — новая кніга ў серыі "Спадчына: агледзіны" — першае ў Беларусі выданне празаічнай спадчыны гэтага пісьменніка-эмігранта. Том склалі апавяданні, няскончаная аповесць "Яно", "Запіскі і зацемкі…". Напісаныя самабытнай мовай, арыгінальныя творы маюць паспрыяць вяртанню імя аўтара ў літаратуру.
Жанр гэтай эксперыментальнай прозы балансуе на мяжы мастацкага апавядання і эсэістыкі. А сам тэкст — гэта іранічная сумесь бессэнсоўных лозунгаў, распаўсюджаных перакананняў і стэрэатыпаў, знакаў і канцэпцый. ХХ стагоддзе паўстае перад чытачом не як паслядоўнасць гістарычных падзей, а як набор фактаў — хаатычных, на першы погляд, але на самай справе старанна падабраных, каб стварыць вобраз мінулага, які западае ў памяць, падахвочвае да разважанняў і пераасэнсаванняў.
У рамане апісваецца адважная спроба трох маладых баявых таварышаў наладзіць існаванне ў Берліне 1920-х гадоў – горадзе, поўным жыццялюбства, але апанаваным інфляцыяй і палітычнымі хваляваннямі. У той час як навакольнае жыццё руйнуецца, здзяйсненне мары пра каханне, здаецца, засланяе сабой хісткую рэальнасць. Але неўзабаве з'яўляюцца першыя цені.














