Дзеткам

Кнігі

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Authors

Рэлігійнае жыццё ў Вялікім Княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім у XVI–XVIII стагоддзях

Рэлігійнае жыццё ў Вялікім Княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім у XVI–XVIII стагоддзях
15.10 руб.

Purchase

out of stock
ГісторыяНавуковая літаратураЛітаратура на іншых мовахЯнушкевіч (выдавецтва)In Russian / По-русскиIn Polish / Po polsku

Description

Рэлігійнае жыццё ў Вялікім Княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім у XVI–XVIII стагоддзях: у коле мясцовых спраў і праблем : зборнік навуковых артыкулаў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі ; навуковы рэдактар А. А. Скеп’ян ; рэдкалегія А. А. Каваленя [і іншыя]. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 324 с. : іл.

ISBN 978-985-7210-11-4.

Зборнік прысвечаны разнастайным пытанням рэлігійнага жыцця ў Вялікім Княстве Літоўскім і Польскім каралеўстве XVI–XVIII стагоддзяў. Асаблівая ўвага нададзена адносінам, што складваліся паміж прадстаўнікамі розных рэлігій, рэлігійным практыкам і канфліктам.

Большасць прадстаўленых у ім артыкулаў была створана па выніках міжнароднай навуковай канферэнцыі “У коле мясцовых спраў і праблем: рэлігійнае жыццё ў Вялікім Княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім у XVI–XVIII стст.”, праведзенай Інстытутам гісторыі НАН Беларусі ў 2017 г. Яна стала завяршальнай з пачатай у 2015 г. серыі сустрэч навукоўцаў Польшчы, Літвы і Беларусі пад агульнай назвай “У коле мясцовых спраў і праблем”, арганізаванай Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Інстытутам гісторыі Літвы і Інстытутам гісторыі ПАН.


ЗМЕСТ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Тэма гэтага нумару: Балахоўцы: Палескі паход (лістапад 1920). Аўтары нумару: Бабетэ Квінкэрт, Уладзімір Ляхоўскі, Павел Алейнікаў, Міхаіл Яраслаўцаў, Томаш Кемпа.
Вашкевіч Андрэй
Імя Вінцэнта Гадлеўскага добра вядома ўсім, хто цікавіцца беларускім нацыянальна-вызваленчым рухам першай паловы ХХ ст. Гэты чалавек быў не толькі адным з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі — самай уплывовай незалежніцкай арганізацыі Заходняй Беларусі міжваеннай эпохі, але і на ўласным прыкладзе паказваў жыхарам вёсак і мястэчак іх права ўжываць у касцёле родную мову.
Сцебурака Анатоль, Мас Франсуаза-Альбярціна
Гэтая кніга – рэканструкцыяй жыццёвага шляху французскага афіцэра Шарля-Піліпа Фіта дэ Сусі – удзельніка шматлікіх ваенных кампаній Напалеона ў 1805–1812 гг. Шарль-Піліп быў прадстаўніком вядомага дваранскага роду, які пасля Рэвалюцыі 1789 г. імкнуўся знайсці сабе месца ў новых умовах і працягваў служыць Францыі. Асаблівае месца ў выданні займае апошні год жыцця афіцэра – удзел у вайне 1812 г.: драматычны і насычаны падзеямі эпізод, які адбываецца на беларускіх землях.