Дзеткам

Кнігі

Journals

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Authors

Крытыка

Сінькова Людміла
Кніга доктара філалагічных навук, прафесара Людмілы Сіньковай прысвечаная літаратурнаму працэсу познесавецкіх і паслясавецкіх часоў на Беларусі. Разглядаюцца праблемы суадносін масавай і элітарнай літаратуры, фактаў з мастацкім вымыслам у прозе, метадалогіі сучасных літаратуразнаўчых даследаванняў, сучаснай літаратуры на беларуска-польскім памежжы. Аналізуюцца творы Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Святланы Алексіевіч, а таксама іншых пісьменнікаў і даследчыкаў прыгожага пісьменства.
Самойла Уладзімір
Гэта складзены ўпершыню зборнік працаў апекуна Янкі Купалы, выдатнага літаратурнага крытыка і філосафа. У выданне ўвайшлі рэцэнзіі на зборнікі Я. Купалы, К. Сваяка, Н. Арсенневай, перыёдыкі і асобныя творы аўтараў 1920—1930-х гг. Таксама ў кнізе можна знайсці філасофскія эсэ, у тым ліку найбольш важнае “Гэтым пераможаш!”, некаторыя лісты Уладзіміра Самойлы, публікацыі, прысвечаныя яго біяграфіі і творчасці, ды інтэрвʼю з сынам дзеяча.
Аўтарамі юбілейнага, 100-га, нумару “Дзеяслова” сталі тыя ж, хто быў і ў першым нумары, толькі ўжо з новымі тэкстамі. Сярод іх: Святлана Алексіевіч, Алесь Асташонак, Леанід Дранько-Майсюк, Анатоль Кудравец, Ніна Мацяш, Уладзімір Някляеў, Алесь Разанаў ды іншыя.
Аўтарамі 101-га нумару “Дзеяслова” сталі Валянціна Аксак, Вольга Гапеева, Васіль Гігевіч, Сяргей Кавалёў, Павал Касцюкевіч, Уладзімір Някляеў, Вітаўт Чаропка ды іншыя.
У гэтым нумары “Дзеяслова” – цэлае суквецце значных і знакавых для беларускай літаратуры аўтараў. Толькі пералік некаторых з іх дазваляе казаць пра 102-гі нумар як узорна-“зорны”. Мяркуйце самі: Валянцін Акудовіч, Уладзімер Арлоў, Алена Брава, Валеры Гапееў, Адам Глобус, Васіль Жуковіч, Алесь Разанаў, Сяргей Рублеўскі, Андрэй Хадановіч, Антаніна Хатэнка, Віктар Ярац…
Аўтары нумару:  Уладзімер Арлоў, Вольга Гапеева, Мікола Захаранка, Васіль Зуёнак, Віктар Казько, Станіслаў Ежы Лец, Вінцэсь Мудроў ды іншыя.
Аўтары нумару: Эліза Ажэшка, Валеры Гапееў, Аксана Данільчык, Сяргей Дубавец, Валерыя Кустава, Франц Сіўко, Аксана Спрынчан.
Аўтары нумару: Валянцін Акудовіч, Вольга Бабкова, Алена Брава, Язэп Драздовіч, Сяргей Кавалёў, Уладзімір Сцяпан, Вітаўт Чаропка і іншыя.
Аўтары нумару: Сяргей Астрэйка, Мікола Гіль, Сяргей Дубавец, Янка Запруднік, Ігар Запрудскі, Людміла Рублеўская, Арцюр Рэмбо ды іншыя.
Аўтары нумару: Валянціна Аксак, Леанід Галубовіч, Аляксандр Ірванец, Віктар Казько, Уладзімір Някляеў, Сяргей Рублеўскі, Андрэй Хадановіч ды іншыя.
Аўтары нумару : Вольга Бабкова, Томас Вянцлава, Вольга Гронская, О. Генры, Анхела Эспінова Руіс, Рыгор Сітніца, Віктар Ярац ды іншыя.
Аўтары нумару: Ігар Бабкоў, Зінаіда Бандарэнка, Мікола Гіль, Леанід Дранько-Майсюк, Уладзімір Маякоўскі, Людміла Рублеўская, Ігар Сідарук ды іншыя.
Багдановіч Ірына
Кніга Ірыны Багдановіч прысвечаная тром Музам яе творчасці — паэтычнай, перакладчыцкай і літаратуразнаўчай. Выданне склалі новыя вершы і пераклады пісьменніцы, а таксама артыкулы, прысвечаныя актуальным і мала даследаваным пытанням гісторыі беларускай літаратуры, якія адлюстроўваюць спектр навуковых зацікаўленняў аўтаркі. Некаторыя творы кнігі былі ў свой час надрукаваныя ў часопісах “Дзеяслоў”, “Наша вера”, “Роднае слова” і навуковых зборніках.
Тэмай сёлетніх “Запісаў” стала ўласна літаратура, ня толькі эміграцыйная, а беларуская цалкам. Тэксты літаратурнай тэматыкі публікуюцца ў розных разьдзелах нумару.
Юрэвіч Лявон
Кніга складаецца з літаратуразнаўчых нарысаў, прысвечаных розным жанрам, аўтарам і творам айчыннага пісьменства. Сярод аб’ектаў цікавасці даследчыка беларускай эміграцыі і архівіста з Нью-Ёрку — творчасць З. Бядулі, Ю. Віцьбіча, Я. Дылы, У. Караткевіча, Р. Крушыны, В. Ластоўскага, Я. Юхнаўца і іншых. Пры гэтым паэзія і проза эміграцыйных ды метрапольных аўтараў разглядаецца ў непарыўнай сувязі, як неад’емныя элементы беларускай літаратуры.
Абрамовіч Павел
Кніга літаратурна-мастацкай крытыкі вядомага журналіста і блогера Паўла Абрамовіча складаецца з выбраных тэкстаў, якія былі створаныя ў розныя гады для часопіса “Дзеяслоў” і іншых беларускіх мас-медыя. Таксама ў кнізе змешчаныя допісы пра літаратуру Паўла Абрамовіча з сацыяльных сетак. Усе тэксты пададзеныя ў адпаведнасці з першакрыніцамі, з захаваннем правапісу.
Быкаў Васіль
Другую кнігу дзясятага тома склала публіцыстычная і літаратурна-крытычная спадчына В. Быкава 1981–1990 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі і калектыўныя творы.
Макмілін Арнольд
У сваёй найноўшай манаграфіі вядомы брытанскі даследчык беларускай літаратуры прафесар Арнольд Макмілін аналізуе творчасць сарака беларускіх паэтаў самага юнага пакалення на падставе іх дэбютных зборнікаў, выдадзеных на пачатку ХХІ ст.