Літаратура для дзяцей
Дзюнэ самая шчаслівая дзяўчынка на свеце. Асабліва калі яна ідзе ў школу. Як цудоўна ўсё пачынаецца! У Дзюнэ з’яўляецца сяброўка!
Але здараецца штосьці, чаго Дзюнэ не чакае. А пасля яшчэ і яшчэ…
"Звычайныя каровы пасвяцца на лузе. Адпачываюць, жуюць, вылупіўшы вочы. А потым яны ідуць у кароўнік, і там іх дояць. І яны гэтым задаволеныя", – мяркуе Крумкач. Але нашая няўрымслівая Мама Му трымаецца іншай думкі. Яна прагне адкрываць для сябе новыя і новыя далягляды. Гэтым разам ёй заманулася пагушкацца на арэлях. А што з гэтага атрымалася, чытайце ў кнізе.
Гэта першая з дзвюх кніг, у якой мы бачым адзін дзень з жыцця дзяўчынкі Мулан, які яна бавіць са сваёй любімай бабуляй. Для чытання дарослымі дзецям.
Маленькая Мулан прыехала да бабулі. Бабуля ўсцешаная, але дзяўчынка плача — яна хоча да мамы! Але бабуля ведае, як суцешыць малую.
Гэтая прыгожая кніга Стыяна Холе «Неба Ганны» поўная смутку, любові ды пяшчоты. У дзяўчынкі Ганны памерла маці, і яна разам з татам спрабуе ўявіць сабе неба, куды трапіла мама, і што яна там робіць. Старыя ўспаміны і новыя думкі змешваюцца, і ўрэшце становіцца не так самотна і сумна. Наша фантазія не мае межаў і дапамагае нам перажываць самыя складаныя моманты ў жыцці і спраўляцца з самымі вялікімі нашымі страхамі.
sale
Раман напісаны з тонкім разуменнем дзіцячай душы. Дасціпна і захапляльна аўтар распавядае гісторыю дзвюх дзяўчынак, якім давялося развязваць праблему, надзвычай складаную нават для дарослых. Толькі на нямецкай мове раман вытрымаў больш за 160 выданняў і неаднаразова экранізаваўся.
«Паліяна» – адна з самых вядомых дзіцячых кніг у свеце. Гэта гісторыя пра маленькую дзяўчынку, якая ўмее знаходзіць, чаму парадавацца ў любых абставінах. Пасля смерці бацькоў адзінаццацігадовую Паліяну з пачуцця абавязку бярэ да сябе яе цётка. Паліяна вучыць усіх навокал «гуляць у радасць».
Кнігу шведскай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг "Птушка ўва мне ляціць куды захоча" у 2018 годзе атрымала прэстыжную шведскую прэмію Аўгуста і была прызнанай найлепшай дзіцячай кнігай году ў Швецыі. Гэта гісторыя дзяўчынкі, якая марыць з'ехаць з дому, каб вучыцца і стаць мастачкай, натхнёная жыццём і творчасцю шведскай мастачкі Бэрты Хансан.
Для ўсіх аматараў птушак — дзяцей і дарослых — мы зрабілі размалёўкі, якія дапамогуць дазнацца болей пра птушак Беларусі, вывучыць назвы птушак на беларускай і расейскай мовах і, натуральна, адпачыць за прыемным баўленнем часу.
Нездарма людзі кажуць, што чалавек – каваль свайго шчасця. А ці можна шчасце, напрыклад, выразаць?! Старадаўняе беларускае майстэрства выцінанкі дае адназначны адказ на гэтае пытанне. Так, можна! У вершах Любові Сівуравай, шыкоўна аздобленых выцінанкамі народнага майстра Беларусі Наталлі Сухой, чытач – і выразач! – пабачыць, пачуе і зможа прымераць на сябе розныя заняткі, прафесіі ды іншыя шляхі выпрацоўкі ўласнага шчасця!
Гэтая аповесць Астрыд Ліндгрэн пра сталенне, стасункі з бацькамі ў час, калі дзіцё пачынае шукаць самастойны шлях у жыцці, пра варажнечу і прымірэнне, любоў і каханне, вернасць, адвагу, пра тое, як лёгка ўсё разбурыць праз дробязі, і пра каштоўнасць жыцця. Але адначасова і пра вясёлыя прыгоды, бо галоўныя героі ўсё яшчэ дзеці. Яны прыручаюць дзікіх коней, уцякаюць ад лютых вятрунняў і жывуць у пячоры пасярод дзікага лесу.
У кнігу увайшлі найлепшыя казкі двух класікаў румынкай літаратуры Іона Крангэ і Пэтрэ Іспірэску.
Запамінаем беларускі алфавіт яскрава ды цікава! У кнізе 33 малюнкі з гісторыямі да кожнай літары беларускага алфавіту. Сюжэты аб’ядноўваюць словы, якія пачынаюцца на адпаведную літару ці маюць яе ўсярэдзіне. У канцы вы знойдзеце слоўнік-падказку, каб лёгка адказаць на пытанні самых цікаўных чытачоў.
Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталёў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.
Кніга пазнаёміць малых чытачоў з гісторыяй асобы выбітнага беларускага дзеяча — сам першадрукар у ёй раскажа, дзе ён нарадзіўся, навучаўся, як зацікавіўся кнігадрукам і пачаў друкаваць кнігі сам. Заданні пасля кожнай часткі дапамогуць дзеткам замацаваць набытыя веды, а таксама весела прабавіць час.
Казка пра маленькага ляніўца Сплюшку, які меў незвычайную здольнасць: штоночы ён са сваімі памагатымі бараніў сны сваіх сяброў, а ўдзень адсыпаўся. Праз гэта ўсе і думалі, што ён соня.
Азбука цудоўнага дзіцячага аўтара і перакладчыка Андрэя Скурко — трэцяя ўласная кніга пісьменніка, але для маленькіх чытачоў яна можа стаць першай, галоўнай, якая дапаможа з дапамогай дасціпных вершыках вывучыць літары і навучыць складаць іх у словы. У гэтым дапамогуць і яскравыя маляўнічыя ілюстрацыі, і ўжо пазнавальны чытачам аўтарскі стыль, ягоная здольнасць знайсці з дзецьмі агульную мову.
“Прынц Каспіян” — трэцяя па ўнутранай храналогіі гісторыя з цыкла “Хронікі Нарніі”. Кніга адпавядае, як нарнійцы перамагаюць захопнікаў, якія доўгі час панавалі ў Нарніі.