Літаратура для дзяцей
out of stock
Кніга Дар’і Вашкевіч “Баваўняная дзяўчынка” — пра і для дзяўчатак і хлопчыкаў ад двух да ста дзевятнаццаці гадоў. Яе можна чытаць удзень і ўначы, нашча ці толькі што пад’еўшы бабулінага супчыку, лежачы пад коўдраю або ўскараскаўшыся на яблыню. Галоўнае пры гэтым — кагосьці любіць. А астатняе — дэталі.
out of stock
Сярод герояў кнігі – жабяня Квыш-Квыш, лянівая Чарапаха, Выдра-Выдраніца і шмат іншых. Амаль у кожным апавяданні, казцы, вершы праслаўляюцца вадаёмы Радзімы: Нёман, Свіцязь, Свіслач, Блакітныя азёры, а таксама падаецца шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра навакольны свет.
out of stock
Фіндусу падабаецца святкаваць Дзень народзінаў, і таму ён святкуе яго тры разы на год. Звычайна ў гэты дзень Пэтсан пячэ блінны торт. Для гэтага патрэбныя яйкі, мука і малако. Мукі дома няма, таму Пэтсану трэба з’ездзіць на ровары ў краму ды набыць яе. Але спачатку — адрамантаваць ровар інструментамі, якія ляжаць у майстэрні, ключ ад якой апынуўся ў калодзежы. Кніга цалкам прадалася.
out of stock
У глыбіні старадаўняй пушчы бортнік Ігнат даглядае пчол, якія жывуць у борцях, як рабілі яго прадзеды. Хоць Ігнат жыве ў свеце па-за часам, бег гісторыі не запавольваецца. Haд пушчай збіраюцца цёмныя хмары, а спакойнае жыццё ў згодзе са старадаўнімі звычаямі знаходзіцца пад пагрозай.
out of stock
Героі гэтай кніжкі вырашылі аднойчы, што ім надакучыла быць адзінокімі і самотнымі. Ды і ў парку, дзе яны жывуць, з кожным днём робіцца ўсё больш няўтульна. Таму Брык і Шуся збіраюцца на пошукі лета! Праўда, некаторым гэта не падабаецца, але нашы героі пераадольваюць любыя перашкоды. А тое, што знойдуць сябры, можа аказацца нават лепшым і цяплейшым за лета… Хутчэй выпраўляйся ў вандроўку з Брыкам і Шусяй і сам пра ўсё даведаешся!
out of stock
Маляванка “Будзьма беларусікамі!” зробленая паводле анімацыйнага фільма “Будзьма беларусамі!” аднайменнай культурніцкай кампаніі.
out of stock
Коцік Фіндус знайшоў намёт на гарышчы, і Пэтсан ўзгадаў, як ён вандраваў, калі быў малады. І вось Фіндус, Пэтсан і куры спрабуюць выправіцца ў вандроўку, але ці атрымаецца ў іх?..
out of stock
Вядомыя помнікі архітэктуры з усёй Беларусі ў бачанні цудоўнай мастачкі Марыі Каралёвай, ужо вядомай вам па календары „Менск: горад і Сонца“, змешчаныя пад адной вокладкай — цудоўны спосаб „прабегчыся“ па славутасцях роднага краю, а заадно зняць стрэс, размалёўваючы замкі, палацы і храмы. Пасуе як для дзяцей, так і для дарослых — трэба проста троху вольнага часу, фарбы, алоўкі ці фламастары і каліўца натхнення.
out of stock
Жыў сабе хлопчык Вася. Самы звычайны хлопчык, вось толькі мянушка ў яго была не зусім звычайная – Лайдачкін, бо не любіў наш Вася ні вучыцца, ні працаваць... а вось лайдачыць любіў. Таму і займеў такую абразлівую мянушку. Ранішнюю зарадку Вася ніколі не рабіў, твар і шыю мыў толькі пад маміным прымусам. А ўжо як не хацеў ён зубы чысціць... Наклад кнігі цалкам прададзены .
out of stock
“Віта Белая Крэска” — кніга шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг, аздобленая цікавымі выразнымі малюнкамі. Гэта гісторыя дзяўчынкі Віты, якая малюе крэскі на дарогах. Як дапамагчы хлопчыку перайсці дарогу, калі раз’юшаныя машыны нават не думаюць спыняцца? Віта ведае — намаляваць пешаходны пераход!
out of stock
“Віта Белая Крэска і Эйвінд” — другая кніга шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг. Гэта працяг гісторыі дзяўчынкі Віты, якая малюе крэскі на дарогах. Гісторыя пра незвычайнае сяброўства, сутыкненне правілаў і свабоды, парадку і спантаннасці.
out of stock
Адну з найважнейшых старонак беларускага народнага эпасу складаюць легенды — невялікія фальклорныя або літаратурныя апавяданні, у аснове якіх ляжаць аповеды пра нейкую незвычайную падзею або гераічны ўчынак выдатнага чалавека. У гэты зборнік увайшлі малавядомыя шырокаму чытачу творы, дзе падаюцца старажытныя міфалагічныя ўяўленні пра паходжанне Сусвету, Зямлі, чалавека, раслін, жывёл…
out of stock
У кнігу выбраных твораў беларускага пісьменніка і літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі (1959–2019) уключаны апавяданні, казачная аповесць "Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага", раман-бурлеск "Дванаццаць подзвігаў Геракла", драматургічныя творы "Прысуд адкладваецца (Пясочны гадзіннік)" і "Паэт і дзяўчына", літаратуразнаўчыя артыкулы, эсэ і іншае.
out of stock
Гэтая кніга складаецца з пяці розных гісторый пра Пэтсана і Фіндуса. У ёй ты сустрэнеш і курэй, і кароў, і мюклаў. Аднак тут не будзе ліса, бо Фіндус напужаў яго. Ты даведаешся, што расце ў агародзе Пэтсана, сходзіў у вандроўку і, магчыма, нават адсвяткуеш дзень народзінаў Фіндуса.
Таксама ты даведаешся крыху больш пра сваіх любімых персанажаў і пабачыш эскізы, з якіх нарадзіліся сапраўдныя кнігі.
out of stock
Суп з крапівы, вараны шчупак, блінны торт, ягадны кісель, чарнічны пірог, сапраўднае каляднае імбірнае печыва, рыс а-ля Мальта і яшчэ шмат іншых простых, але разам з тым незвычайных і прыгожых рэцэптаў вы знойдзеце ў вялікай кухарскай кнізе любімых герояў Пэтсана і Фіндуса.
out of stock
Кніга “Вясна” — першая ў серыі “Поры года” — змяшчае звесткі пра назвы вясновых месяцаў, пра іх прыродныя адметнасці, характэрныя для Беларусі.
out of stock
Альманах “Гарбузік” прапаноўвае найлепшы спосаб прабавіць вольны час для дапытлівых дзетак, а таксама іхных неабыякавых бацькоў і выхавальнікаў. У зборнік уваходзяць матэрыялы навучальнага і забаўляльнага характару для дзяцей: вершы, казкі, вясёлыя задачы, самаробкі. Для сямейнага чытання. Унутры — макет старажытнага замка.
out of stock
Альманах “Гарбузік. Цуды свету” — цудоўная чытанка для дапытлівых дзетак, а таксама іхных неабыякавых бацькоў, выхавальнікаў і настаўнікаў. У зборнік увайшлі навучальныя і забаўляльныя матэрыялы: вершы, казкі, заданні, коміксы, настольная гульня ды іншыя цікавыя рэчы.