Літаратура для дзяцей
Фіндус можа амаль усё што заўгодна. А вось ці можа так Пэтсан? Толькі зірні, як коцік падзуджвае старога! Такія выкрунтасы Пэтсан дакладна не зможа паўтарыць. Але вядома, ёсць штосьці, што ён умее лепш за ўсіх.
З вамі ізноў Дзюнэ! Самая шчаслівая дзяўчынка ў свеце. Сёння яе апошні дзень у першым класе. Усе дзеці падрыхтаваліся да свята заканчэння школы. Але раптам нехта грукае ў дзверы класа і кліча Дзюнэ ў калідор. Здарыўся няшчасны выпадак. Дзюнэ нерухомее...
Вулкан Нга-Муры ажывае. Пачынаецца вывяржэнне, усе бягуць з маленькае выспы. Усе, акрамя пастуха Пу, які адмаўляецца кінуць тры сотні сваіх кароў. Разам з каровамі ён глядзіць, як чаўны сяброў ператвараюцца ў кропачкі на даляглядзе мора. Але хутка ў Пу зʼяўляецца новы сябар – цялятка, што нарадзілася ў яго на вачах...
Гэтая кніга складаецца з пяці розных гісторый пра Пэтсана і Фіндуса. У ёй ты сустрэнеш і курэй, і кароў, і мюклаў. Аднак тут не будзе ліса, бо Фіндус напужаў яго. Ты даведаешся, што расце ў агародзе Пэтсана, сходзіў у вандроўку і, магчыма, нават адсвяткуеш дзень народзінаў Фіндуса.
Таксама ты даведаешся крыху больш пра сваіх любімых персанажаў і пабачыш эскізы, з якіх нарадзіліся сапраўдныя кнігі.
Суп з крапівы, вараны шчупак, блінны торт, ягадны кісель, чарнічны пірог, сапраўднае каляднае імбірнае печыва, рыс а-ля Мальта і яшчэ шмат іншых простых, але разам з тым незвычайных і прыгожых рэцэптаў вы знойдзеце ў вялікай кухарскай кнізе любімых герояў Пэтсана і Фіндуса.
Спазнаваўчая кніга для дзетак пра важныя даты і гістарычныя перыяды нашай краіны. Змяшчае развівальныя заданні, якія дапамогуць маленькім беларусам пазнаёміцца з гісторыяй роднага краю і яго славутымі гістарычнымі асобамі.
sale
Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі. Пра іх апавядаў аўтар гэтай кнігі ў дзвюх папярэдніх казачных аповесцях – “Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” і “Гаспадарка паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. Цяпер маеце працяг дзівосных панскіх авантураў, дзе поўна неспадзяванак, гумару, вясёлых парадоксаў.
Усім вядомы славуты класічны твор. Культавая вершаваная казка “Айболит” упершыню выдаецца на беларускай мове! Нашага Айбаліта завуць Будзь-Здароў (і гэта, адзначаюць чытачы, гучыць нашмат аптымістычней). Знакамітай кнізе Карнея Чукоўскага неўзабаве споўніцца сто гадоў, таму перакладчыку давялося сёе-тое асучасніць. Так, Будзь-Здароў паказвае хворым зверанятам мульцікі і лечыць іх не толькі ад малярыі, але і ад кавіду. Але рытм, дух, настрой арыгінальнага твора перададзеныя дасканала.
Тэма гэтага нумара – каты і іх жыццё. У наступных нумарах раскажам пра метро і іншы транспарт, пра булачкі і цукеркі, зоркі і касмічныя караблі, сонца і хмары, любімыя святы, небяспечных драпежнікаў і пеўчых птушак і пра многае іншае…
Тэма трэцяга нумара дзіцячага часопісу “Дуду” – усё пра булачкі. У часопісе чытачы знойдуць комікс аўтарства Веры Бурлак, казку “Вандроўны чараўнік і булачкі” Андрэя Скурко, вершы, шматлікія заданні, расфарбоўкі, “ляпілкі” і “выразалкі”, а таксама рэцэпт выпякання коржыкаў “Прывіды” і музычныя заданні, кія можна праслухаць пры дапамозе QR-кодаў. Часопіс будзе цікавы дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Тэма гэтага нумара — правы жывёл. Героі часопіса — хлопчык Зор, дзяўчынка Лёля і падушка Дуду — стануць надзейнымі сябрамі чытачоў.
Гэты нумар дзіцячага часопіса “Дуду” прысвечаны космасу і зоркам. Чытачы знойдуць у ім комікс, які распавядае пра тое, чаму Месяц расце і спадае, казку пра чароўны метэарыт, вершы, заданні на развіццё логікі, дробнай маторыкі, увагі, навыкаў пісьма і лічэння, а таксама настольную гульню і музычную старонку, на якой пры дапамозе qr-коду можна паслухаць касмічную песеньку. Для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў.
Ты хочаш абрэзаць коскі, але бабуля кажа, што “лысенькія” ходзяць толькі хлопчыкі? А вось і няпраўда. Хлопчыкі, калі захочуць, могуць адрасціць сабе хаер ці пракалоць вушы. І памяняць сваю машынку на тваю ляльку. Бо гуляцца трэба з тым, што падабаецца. Галоўнае, каб было цікава!
А ці можна маме заблытацца, а тату стаміцца? Мама заснула, не папрасаваўшы табе кашульку? Тата забыў, што ты любіш чупа-чупсы, і не любіш, калі ён не ў гуморы? Што паробіш, мамы і таты – таксама людзі! І маюць свае правы ;) Права не быць ідэальнымі, памыляцца і стамляцца. Быць самімі сабой.
sale
У кнізе пра дзяўчынку Ёрдзіс шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр узгадвае сваё дзяцінства ў 1950-х гадах у Швецыі. Ёрдзіс жыве ў адным з раёнаў Стакгольма Хагалундзе разам з мамай, татам, сястрой і бабуляй. Дзяўчынка распавядае нам пра розныя цікавыя здарэнні са свайго жыцця.