Літаратуразнаўства
out of stock
Звычайную, "народную" асалоду ад чытання нам дае нязмушанае, бесклапотнае гартанне старонак. Іншая рэч — крытык, які шукае не толькі ілюстрацыі і таму, здараецца, знаходзіць не заўважаныя аўтарам скарбы ці міны (Юрась Барысевіч).
out of stock
У кнізе прыводзяцца выбраныя тэксты для чытання і аналізу. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца мастацкім словам, пытаннямі беларускай і сусветнай літаратуры і культуры.
out of stock
У гэтай кнізе аўтарка выкладае сваё бачаньне сучаснага беларускага літаратурнага працэсу.
out of stock
Аўтары нумару: Леанід Галубовіч, Ніл Гілевіч, Леанід Дранько-Майсюк, Галіна Каржанеўская, Юрась Пацюпа, Рыгор Сітніца, Ірына Шаўлякова ды іншыя.
out of stock
Тут можна даведацца: чаму той ці іншы пісьменнік узяў сабе менавіта гэты псеўданім, хто і з кім сябраваў, як цяжка творцам даецца праца над сапраўдным мастацкім творам, хто быў рэальным прататыпам таго або іншага героя і шмат чаго іншага.
out of stock
Артыкулы, эсэ, пятрогліфы. — Мінск: Галіяфы, 2009. — 200 с. — (Другі фронт мастацтваў).
Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці.
out of stock
Тэарэтычныя асновы гісторыка-літаратурнага працэсу / М. А. Тычына [і інш.]; навук. Рэд. М. А.Тычына. – Мінск: Беларуская навука, 2007. – 263 с.
out of stock
Аўтары нумару: Ігар Бабкоў, Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Віктар Жыбуль, Сяргей Законнікаў, Дзмітры Плакс, Людміла Рублеўская.
out of stock
Уладзімір Караткевіч, легендарны беларускі рамантык, апярэджваў свой час, узняўся над канфармізмам, над паўсядзённасцю і бездухоўнасцю да вышынь, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага, рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. І задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова, той феномен, імя якому — Караткевіч.
out of stock
Старажытнае гарадзішча Бярэсце, якое размясцілася ў самым цэнтры Еўропы, увабрала культуры розных народаў: беларусаў, украінцаў, рускіх, палякаў ды іншых. Адметнасць гістарычная паўплывала як на агульнае развіццё рэгіёна, так і на канкрэтныя культурныя набыткі.
out of stock
Манаграфія ёсць панарамным даследаваннем шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. На аснове сваіх ранейшых публікацый і новых распрацовак аўтар падрабязна ўзнаўляе гісторыю развіцця паэтычнага жанру ў Літве і Беларусі ад пачатку XVI да пачатку XVII ст. Наклад кнігі цалкам прададзены .
out of stock
Аўтары нумару: Віктар, Казько, Уладзімір Някляеў, Анатоль Сыс, Макс Шчур ды іншыя. У нумары таксама друкуюцца творы і пераклады пераможцаў конкурсу, прысвечанага 100-годдзю Чэслава Мілаша.
out of stock
Аўтары нумару Сяргей Абламейка, Яніна Арлоў, Віктар Жыбуль, Мікола Купрэеў, Аляксандр Лукашук, Алесь Паплаўскі, Людміла Рублеўская ды іншыя.
out of stock
Аўтары нумару: Валянцін Акудовіч, Алесь Бяляцкі, Леанід Галубовіч, Аксана Данільчык, Галіна Каржанеўская, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч.
out of stock
Аўтары нумару: Леанід Галубовіч, Ніл Гілевіч, Уладзімір Дамашэвіч, Васіль Зуёнак, Валерый Казакоў, Алесь Пашкевіч, Ігар Шклярэўскі ды іншыя.
out of stock
Кніга створаная на аснове факультатыўнага школьнага курса “Міфалогія і літаратура”, але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў — студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагічна-міфалагічных вытоках.
out of stock
У кнізе ўпершыню максімальна поўна сабрана творчая спадчына беларускага каталіцкага святара Кастуся Стэповіча, вядомага як выдатны беларускі паэт Казімір Сваяк (1890–1926). Наклад кнігі цалкам прададзены .