Лонг-ліст Прэміі Гедройца’2015
out of stock
Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацка. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, — суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай...
out of stock
Бадай што, пасля таго, як скончу выступаць, ці ў выніку якога няшчаснага выпадку, траўмы мне давядзецца застацца сам-насам з цяжкасцямі, і, магчыма, нікому з тых, хто цяпер апякае мяне, мае праблемы не вельмі будуць патрэбныя. Але брамнік, як я даўно зразумеў, часам адзінокі. Нават — заўсёды самотны. Бо ён вартаўнік, і на ім адным адказнасць за тую браму, якую ён сцеражэ. Неістотна — якую..
out of stock
Большасць сюжэтаў апавяданняў кнігі “Жанчына і леапард” — непрыдуманыя гісторыі з нашага паўсядзённага жыцця. Беларуская правінцыя на мяжы тысячагоддзяў: яе клопаты, радасці, боль, скруха, старэчая бездапаможнасць і дзіцячая непасрэднасць — уся гама пачуццяў і ўсе колеры блізкага вясковага неба ўважлівымі вачыма маладой пісьменніцы. За гэтую кнігу аўтарка атрымала 2-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2015 . Наклад кнігі цалкам прададзены .
out of stock
Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі? Гэты раман — страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, вакол якога і распачынаецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баевіка.
out of stock
Падарожжы амалоджваюць душу, робяць больш пільным позірк, думку, больш вострымі розум і пачуцьці. Падарожжы дапамагаюць нам вяртацца да саміх сябе. Мы жывем у дынамічным сьвеце, дзе безьліч людзей перасоўваюцца ў прасторы. Але меншасьць падарожнічае, гэта вандроўнікі зь вялікай літары. Да такіх вандроўнікаў належыць Сяргей Абламейка.
out of stock
Аўтар запрашае чытачоў далучыцца да падарожжа пакручастымі сцежкамі чалавечае памяці, дзе будзённасць перагукаецца трывожным сном, поўным прарочых і сімвалічных праяваў, заклікае прыслухацца да глыбокіх філасофскіх, месцамі містычных, а ў выніку заўсёды аптымістычных і жыццесцвярджальных думак і разваг. За гэтую кнігу аўтар атрымаў гран-пры Прэміі імя Ежы Гедройца — 2015 . Наклад кнігі цалкам прададзены .
out of stock
Пан Ольбрахт Гаштаўт — гаспадар Геранёнскага замка, магутны ваяр, важны ўраднік і найвялікшы ў краі аматар паданняў аб няўпомных часах. Пакоі Гаштаўта размаляваныя дзіўнымі фрэскамі, вакол яго двароў стаяць старажытныя лясы, а ў лясах і на ўзлесках чыняцца небывалыя справы. Наклад кнігі цалкам прададзены .