Prose
У кнігу Барыса Пятровіча ўвайшлі ўпершыню сабраныя разам фрэскі, у якіх верлібры дапаўняе рытмізаваная проза.
У зборнік увайшлі апавяданні ўдзельніц таварыства беларускіх фантастаў «Шуфлядка пісьменніка». Пятнаццаць аўтарак, пятнаццаць твораў – пятнаццаць розных сусветаў. Аднак усе яны так ці інакш звязаныя з Мінскам, яго гісторыяй, адметнымі і цікавымі мясцінамі. Разам з героямі чытач пашпацыруе праспектамі і вулкамі сталіцы, наведае Мінскае мора і парк Перамогі, сустрэнецца з містычнымі і невытлумачальнымі з'явамі... Пісьменніцы абапіраюцца на беларускую міфалогію, але не пераказваюць падручнікаў, а ствараюць свае мастацкія вобразы і сюжэты.
sale
Напісаны ў даволі іранічным стылі, блізкім да чорнага гумару, раман лаўрэата Ганкураўскай і шэрагу іншых літаратурных прэміяў Жана Эшноза (нар. 1947) распавядае пра падзеі і акалічнасці Першай сусветнай вайны і тыя лёсы, якія сустрэлі на ёй галоўны герой Антым, яго брат і тры ягоныя сябры.
За аснову сюжэта графічнага рамана «53 тралейбус» былі ўзяты апавяданні Ўладзіміра Рабіновіча з кнігі "Рабіновіч, як табе не сорамна", вольны пераказ неапублікаваных мемуараў адваката Айзіка Ленчнара, гарадская легенда пра тры танкі і іншыя гісторыі. Любое супадзенне з рэальнасцю аўтар лічыць сваёй заслугай.
sale
Жыццё Хайка — гэта «хулс». Калі яго лепшага сябра моцна збілі і ён захацеў выйсці з групоўкі, Хайка лічыць гэта здрадай. Бо наперадзе іх чакае новая гульня — паўфінальны матч за кубак Германіі — і новая бойка з заклятымі супернікамі з Браўншвайга.
Digest of the literary and art magazine “Dziejasłoŭ”.
Літаратурна-мастацкі часопіс “Дзеяслоў” выпусціў дайджэст тэкстаў са сваіх апошніх нумароў у перакладзе на англійскую мову. Паэзія, проза, эсэістыка, крытыка, кніжныя навінкі – тут прадстаўлены ўсе жанры, якія ёсць у часопісе.
Гэтую кнігу празаіка складаюць стракатыя — па форме і змесце — апавяданні, у якіх аўтар кідае рэтраспектыўны позірк у мінулае і спрабуе зазірнуць у будучыню.
Нямецкія землі часоў Трыццацігадовай вайны – гэта свет Ганса Якаба Крыстофэля фон Грымэльсгаўзэна (1622–1676), чый раман «Авантурнік Сімпліцысімус» упершыню выйшаў з друку ў 1668 годзе і з’яўляецца найвыбітнейшым творам еўрапейскага літаратурнага барока. Пераклад рамана ў яго першай версіі на беларускую мову, выкананы ў сярэдзіне 1990-х гг. Васілём Сёмухам, справядліва лічыцца адным з найлепшых здабыткаў нацыянальнай школы мастацкага перакладу.
Перад намі ў класічны раман посткласічнай беларускай літаратуры, у якім тутэйшая рэчаіснасць разглядаецца праз магічны крышталь сноў і мрояў. У трэцюю, разгорнутую і пашыраную версію рамана дададзеныя дзве новыя гісторыі («Восень у Гародні» і «Дзюры»), а таксама «Заўвагі выдаўца», якія пры ўважлівым разглядзе аказваюцца нататкамі невядомага чытача, знойдзенымі аўтарам у Архіве Клакоцкага ў 2023 годзе.
Кніжка «Адважныя вандроўнікі» — гэта падарожжа ў чароўны свет лясных жывёл, якія сябруюць з чалавекам і маюць з ім агульныя забавы і клопаты — займальныя і вясёлыя.
Акадэмія доктара Клякса – гэта школа для хлопчыкаў, але толькі для тых, чые імёны пачынаюцца на літару “А”. Замест звычайных прадметаў там вывучаюць літарапрадзенне, лячэнне хворых рэчаў і шмат чаго яшчэ, бо кожны дзень доктар Клякс выдумляе новыя тэмы. Выкладаць знакамітаму чараўніку дапамагае шпак Мацей (а можа, гэта зусім і не шпак?). А вучняў чакае шмат прыгод і дзіўных здарэнняў.
Выданне змяшчае, бадай, самую лірычную аповесць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, якая яшчэ раз даказвае, што нават у самых страшных абставінах у жыцці чалавека застаецца месца для найпяшчотнага пачуцця кахання.
Дзеянне рамана «Амок», назвай якога Янка Маўр кінуў творчы выклік вядомаму аўстрыйскаму пісьменніку Стэфану Цвейгу, адбываецца на інданезійскай выспе Ява. Паўстанне тубыльцаў супраць галандскіх каланізатараў на караблі «Саардам» хутка ператварылася ва ўпартую барацьбу прыгнечаных за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне.
Балгарыя, Еўрасаюз. Па вёсцы Урадлівая маланкай разлятаецца навіна: паўразбураную хату п’янчугі Ванчы набыў падданы англійскай каралевы Джон. Здзелка з маёмасцю, заключаная паводле ўсіх канонаў тутэйшай нядбайнасці, становіцца пачаткам знаёмства Джона з асаблівасцямі славянскага менталітэту, а вяскоўцаў — з дзіўным англійскім светапоглядам.
Апавяданьні, уключаныя ў зборнік знакамітага польскага пісьменьніка Зьбігнева Уладзімежа Фрончка "Анёлы, чэрці і кабеты", ненавязліва прымушаюць чытача думаць. Пра хуткаплыннае жыцьцё, пра сваю місію ў ім, пра каханьне і нянавісьць, пра добрае і нядобрае. Напісаныя па-майстэрску, зь цёплым польскім гумарам, ад якога хочацца ўсьміхацца, а часам і плакаць.
Кнігу прозы Адама Глобуса склалі апавяданні пра самыя розныя настроі і пачуцці. Чытачы знойдуць шмат лёгкай іроніі і вясёлых эпізодаў на старонках гэтага зборніка. Беларускі Мінск і каталунская Барселона паслужылі аўтару выдатнымі дэкарацыямі для дзевяці гісторый.
Аўтары нумару: Васіль Быкаў, Аксана Данільчык, Леанід Дранько-Майсюк, Наста Кудасава, Алесь Пашкевіч, Іна Снарская, Уладзімір Сцяпан ды іншыя.
У другім выпуску літаратурна-мастацкага альманаха “Апостраф” Вас чакаюць: Адвечная песня – апавяданні Віктара Казько; Скачок з парашутам – аповесць Міхася Зізюка; аповеды Уладзіміра Сцяпана, Юры Несцярэнкі і Давіда Шульмана; вершы Уладзімера Арлова, Антаніны Хатэнкі, Валянціны Аксак. Змітра Вішнёва, Сяргея Ваганава і Валерыя Герасімава; а таксама пераклад “Пейзаж з вепруком” Сігітаса Гяда ад Ціхана Чарнякевіча; лісты Янкі Саламевіча да Сяргея Чыгрына; словы Адама Глобуса пра мастака Мікалая Крукава; эсэ Вольгі Бабковай і Уладзіміра Ягоўдзіка ды шмат іншых цікавостак.
Аўтары нумару: Васіль Быкаў, Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі, Аксана Данільчык, Леанід Дранько-Майсюк, Васіль Зуёнак, Віктар Казько, Язэп Янушкевіч ды іншыя.
Гэта дэбютная кніга аўтаркі, тэксты якой пісаліся цягам дваццаці гадоў. Апавяданні вытрыманыя ў традыцыйна-класічным стылі і строга адпаведныя яму па сваёй літаратурнай форме. Узаемаадносіны паміж людзьмі ў постсавецкім грамадстве, іх думкі, пачуцці і ўчынкі, якія фармуюць філасофію жыцця беларускага этнасу – галоўная ідэйная скіраванасць твораў пісьменніцы. Артыкулы і эсэ, што складаюць другую частку выдання, распавядаюць пра жыццё вядомых людзей нацыянальнай і сусветнай літаратур (А. Васілевіч, А. Асташонак, С. Унсет), а таксама пра мастацкую творчасць, цесна звязаную з навакольным светам і жывой прыродай.













