Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Poetry

Анемпадыстаў Міхал
Міхал Анемпадыстаў сваёй творчасцю будаваў Каралеўства Беларусь — поўнае стылю, густу, шляхетнасці і любові да свайго. Рознабаковы і гарманічны, канцэптуальны і разнастайны — візуальнае, тэкставае і музычнае нарошчвалася на стрыжань ідэі і разрасталася прыгожым, укарэненым у сваю зямлю і традыцыі дрэвам.
“Забытыя песні” — зборнік старажытнаісландскай паэзіі, у які ўвайшлі найбольш адметныя творы, прысвечаныя рунам, шчытавыя драпы ды іншыя яскравыя прыклады скальдычнай літаратуры, познія аўтарскія паэмы па матывах “Песень пра герояў”, а таксама ўсе вядомыя на сённяшні дзень “казачныя песні” — паэмы гэтага ўнікальнага паджанру маюць рысы як эдычнай літаратуры, так і народных баладаў. У якасці дадатку кніга змяшчае надзвычай важную для беларускай культуры “Паэму пра Торвальда Вандроўніка”. Выданне ўтрымлівае неабходныя каментары да кожнага твора.
out of stock
Івашчанка Анатоль
У гэтай паэтычнай кнізе Анатоля Івашчанкі сабраныя вершы, што ствараліся цягам апошніх дзесяці гадоў. Тры разьдзелы аб’ядноўвае вера ў тое, што нават пасярод вусьцішнае цёмнае моўчы Мова стаецца тым ахоўным абярэгам, сьцягам і шляхам, што выводзіць да сьвятла. Адрасуецца ўсім, каму не ўсё роўна.
Морт Вальжына
“Эпідэмія ружаў” — не проста кніга, пад вокладкай якой сабраныя старыя і новыя вершы Вальжыны Морт. Гэта чарадзейны сад, дзе побач растуць боль і радасць, любоў і вусціш, жорсткасць і меланхолія. Сад, у якога няма агарожы, сад, дзе валадараць цені і дзе кожны сам за сябе.
Сцебурака Усевалад
У кнігу ўвайшлі выбраныя творы розных гадоў. Упершыню пад адной вокладкай сабраныя лепшыя ўзоры паэзіі, перакладаў, малой прозы, а таксама фрагменты з вялікай кнігі сямейнай гісторыі "Сцебуракаў лёс", дзе аўтар паўстае не толькі як апавядальнік, але і як інтэрпрэтатар і даследчык. Прадстаўлены ў кнізе корпус тэкстаў дазваляе чытачу адчуць тэматычную разнастайнасць і ў поўнай меры пазнаёміцца са светапогляднай канцэпцыяй аўтара.
Севярынец Кастусь
У кнігу выбраных твораў паэта, перакладчыка, журналіста Кастуся Севярынца (1952–2021) увайшлі найбольш значныя тэксты, напісаныя ім у розных жанрах і на розных мовах. Прафесійны рэпарцёр, які знаходзіўся ў віры беларускіх падзей канца ХХ стагоддзя, чуйны паэт, які адгукаўся на эмацыйныя выклікі свайго часу, Кастусь Севярынец стварыў пярэстую і каляровую карціну беларускага сусвету эпохі позняга СССР і ранняй Беларусі, занатаваў спадзевы, расчараванні, назіранні і рэфлексію свайго часу.
У зборнік увайшлі творы пераможцаў конкурсу, прысвечанага 100-годдзю літаратурнага аб’яднання "Маладняк" (1923–2023).
Фрост Роберт
Роберт Лі Фрост (1874–1963) — адзін з найвыбітней­шых амерыканскіх паэтаў, чатырохкратны лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі за паэзію. Гэтая кніга змяшчае пераклад вы­браных вершаў з яго шматдзесяцігадовай творчасці.
Скурко Андрэй
Азбука цудоўнага дзіцячага аўтара і перакладчыка Андрэя Скурко — трэцяя ўласная кніга пісьменніка, але для маленькіх чытачоў яна можа стаць першай, галоўнай, якая дапаможа з дапамогай дасціпных вершыках вывучыць літары і навучыць складаць іх у словы. У гэтым дапамогуць і яскравыя маляўнічыя ілюстрацыі, і ўжо пазнавальны чытачам аўтарскі стыль, ягоная здольнасць знайсці з дзецьмі агульную мову.
Кулікоў Ігар
Гэта чацьвертая кніга вершаў паэта Ігара Кулікова. У ёй зьмяшчаюцца вершы, напісаныя ў 2015-2017 гадох, а таксама пераклады з Рыґведы, Фрыдрыха Гёльдэрліна й Джакама Леапардзі. Усе яны так ці іначай перагукаюцца з асноўным зьместам кнігі, і аўтар адчуваў патрэбу ня толькі перастварыць іх у беларускай мове, але і аддаць такім чынам даніну павагі паэтычным геніям мінуўшчыны.
Кулікоў Ігар
У пятай паэтычнай кнізе Ігара Кулікова сабраныя вершы, якія былі напісаныя ў 2017–2019 гадах. Акрамя таго, зборнік зьмяшчае шэраг перакладаў з ангельскай мовы і санскрыту.
Бгартрыгары
Бгартрыгары (570?–651?) – індыйскі мовазнаўца і паэт, аўтар знакамітага філасофска-лінгвістычнага трактата "Пра словы ды сказы". Традыцыйна лічыцца і аўтарам зборніка "Тры сотні" – нізкі паэтычных выслоўяў пра правільныя паводзіны, каханне ды аскетызм, – выбраныя вершы з якога прапануюцца ў гэтай кнізе.
Шакель Ганна
“Цела мігдалу” – дэбютная кніга Ганны Шакель. Паэтка даследуе чалавечую душу і яе шлях праз род, карані і памяць; паэзія ў гэтым зборніку – спосаб гаварыць пра мінулае, якое не дае спакою. У вершах спалучаюцца біблейскія вобразы і фальклорныя матывы. Творы ў кнізе ствараюць цэльны наратыў, у цэнтры якога – канцэнтраваная беларуская рэфлексія над сабой і светам. Кампазіцыю кнігі трапна завяршаюць пераклады вершаў Дэвіда Герберта Лоўрэнса.
out of stock
У гэтым нумары “Дзеяслова” — проза Леаніда Дранько-Майсюка, Віктара Казько, Міхася Зізюка, Фелікса Баторына, заканчэнне рамана Андрэя Федарэнкі; вершы Іны Снарскай, Сержука Сыса, Алеся Дуброўскага-Сарочанкава, Сяргея Чыгрына ды, як заўсёды, багата іншых цікавостак!
Гэрбэрт Зьбігнеў
У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы і драматургія Збігнева Герберта (1924–1998), аднаго з найвыбітнейшых польскіх аўтараў XX стагоддзя. Грунтоўна прадстаўленыя ўсе дзевяць яго прыжыццёвых зборнікаў, а таксама значная колькасць вершаў, што не ўваходзілі ў кнігі паэта. Большая частка вершаў і драма "Пячора філосафаў" друкуюцца па-беларуску ўпершыню. Шмат якія пераклады публікуюцца ў новай рэдакцыі. Некаторыя вершы друкуюцца ў новых беларускіх перакладах.
Разанаў Алесь
Першазмест усіх вершаў невядомая велічыня, — сведчыць Алесь Разанаў. — Застаючыся ў вершы, яна па-за вершамі, яна відушчая, але самой яе не відаць, дзякуючы ёй кшталты набываюць азначэнні, а словы найменні, аднак сама яна ўхіляецца ад найменняў і азначэнняў, і самае большае, што верш здольны зрабіць — выявіць яе прысутнасць.
У свежым 125-м нумары "Дзеяслова" пачатак новага рамана Андрэя Федарэнкі, навелы Уладзіміра Сцяпана, апавяданне Валера Гапеева, вершы Леаніда Дранько-Майсюка, Васіля Жуковіча, Ціхана Чарнякевіча, пераклады А.Э. Адынца ад Ірыны Багдановіч, "Шматкроп'і" Сяргея Ваганава, тэкст Сяргея Шапрана пра Генадзя Бураўкіна ды шмат іншых файных матэрыялаў.
У 124-ым нумары: вершы Леаніда Дранько-Майсюка і Валера Дубоўскага, проза Святланы Воцінавай і Давіда Шульмана, запісы Людмілы Хейдаравай, літаратуразнаўства ад Анатоля Трафімчыка і Сяргея Кавалёва, анкета Насты Кудасавай ды шмат іншых цікавостак.