Сэрыя "Littera scripta"
Напісаны ў даволі іранічным стылі, блізкім да чорнага гумару, раман лаўрэата Ганкураўскай і шэрагу іншых літаратурных прэміяў Жана Эшноза (нар. 1947) распавядае пра падзеі і акалічнасці Першай сусветнай вайны і тыя лёсы, якія сустрэлі на ёй галоўны герой Антым, яго брат і тры ягоныя сябры.
Раман аднаго з найбуйнейшых польскіх аўтараў ХХ ст. Вітальда Гамбровіча, поўны чорнага гумару, працягвае камедыйныя традыцыі вялікіх майстроў мінуўшчыны Рабле, Сэрвантэса, Філдынга.
Раман апавядае пра знешне нібыта лёгкае жыццё маладых людзей, якія вядуць, тым не менш, няпростыя пошукі свайго месца ў гэтым жыцці і, на жаль, не заўсёды ўдала спрабуюць паразумецца паміж сабою.
Пад адной вокладкай сабраныя два раманы славутага аўстрыйскага пісьменніка-экспрэсіяніста Густава Майрынка. Дзеянне першага, гістарычна-фантастычнага рамана “Ноч Вальпургіі”, адбываецца ў Празе. Тут ёсць і містыка, і перасяленне душ, і мерцвякі, што нібыта кіруюць жывымі... Не менш фантастычны “Белы дамініканец” прысвечаны блуканням чалавечага “Я”.
“Так сказаў Заратустра” — раман, які хваляваў розум не аднаго пакалення і дагэтуль застаецца ў цэнтры ўвагі ўдумлівага чытача. Гэта развагі над сутнасцю таго, чым ёсць чалавек.
out of stock
Напаўбіяграфічны раман сучаснага нарвежскага пісьменніка Інгвара Амб’ёрнсэна (нар. 1956 г.) крытычна разглядае нарвежскую сістэму догляду псіхічна хворых. Творчасць аўтара, у якой ён паўстае нязменным прыхільнікам “маргіналаў”, людзей, вымушаных жыць на мяжы грамадства, ацэненая шэрагам літаратурных прэміяў, у тым ліку найбольш значнай у Нарвегіі прэміяй Брагі (1995).
out of stock
У сваёй творчасці Э. Э. Шміт нярэдка звяртаецца да сусветных рэлігіяў, і раман “Евангелле паводле Пілата” (2000) — яскравы гэтаму прыклад. Гісторыя Ешуа, убачаная вачыма рымскага пракуратара, ператвараецца ў напружанае дэтэктыўнае расследаванне. Яшчэ адзін раман пра Понція Пілата, напісаны яшчэ адным Майстрам.
out of stock
Гэта зборнік апавяданняў, у якіх мяшаюцца Захад і Усход, учора і сёння, хрысціяне і мусульмане, Асманская і Габсбургская імперыі, старая і новая Югаславія, харваты, баснійцы, сербы, чорныя, белыя… Адзінай канстантай застаецца Боснія. Гэтая кніга напісана не словамі, а тугою і любоўю.
out of stock
Адзін з найбольш чытаных сучасных французскіх аўтараў Мішэль Уэльбэк спрабуе ва ўласцівай яму шчырай манеры прааналізаваць стан сучаснага грамадства, уздымаючы праблемы кахання і гвалту, маладосці і старасці, смерці і несмяротнасці.
out of stock
Раман “Розум” — адзін з найбольш вядомых твораў выдатнага славацкага пісьменніка і сцэнарыста Рудольфа Слобады (1938–1995), у якім аўтар вуснамі свайго героя, няўдалага літаратара-інтэлектуала, аналізуе стасункі розуму і маральнасці ды разважае над вечнымі і няпростымі праблемамі дачыненняў творцы й грамадства, жонкі ды мужа, мужчыны й жанчыны.
out of stock
Раман “Стэравы воўк” — адзін з найбольш вядомых твораў лаўрэата Нобелеўскай прэміі (1946) Германа Гесэ (1877—1962).