Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Выдавец Колас Зміцер

Паўлікоўска-Яснажэўска Марыя
Марыя Паўлікоўска-Яснажэўска (1891–1945) – польская паэтка, звязаная з колам скамандрытаў, яскравая прадстаўніца міжваеннага дзесяцігоддзя. У яе вершах, іранічных, пачуццёвых і афарыстычных, увасоблены дух часу – вера ў прагрэс, цікавасць да навукі і табуяванай на той час тэмы жаночай цялеснасці, з якой паэтка абыходзілася скандальным, на думку тагачасных крытыкаў, чынам. У пазнейшай творчасці звярталася да асэнсавання Другой сусветнай вайны.
Бядуля Змітрок
Змітрок Бядуля (сапраўднае Шмул Плаўнік, 1886–1941) – класік беларускай літаратуры, габрэй з паходжання. Аўтар адметных паэтычных твораў, у тым ліку лірычных імпрэсій і абразкоў.
Леапардзі Джакама
Джакама Леапардзі (1798 – 1837) – адна з самых значных постацяў шматвяковай італьянскай паэзіі. Лірычны герой яго рамантычнай, з элементамі эстэтыкі, лірыкі – асоба, якая пастаянна знаходзіцца ў разладзе з сабою і імкнецца да ўцёкаў ад самае сябе.
Вальеха Сэсар
Сэсар Вальеха (1892–1938) нарадзіўся і гадаваўся ў Перу, пісаў на іспанскай мове. Значную частку жыцця правёў у Парыжы, што не перашкодзіла яму зрабіцца адным з самых знакамітых лацінаамерыканскіх паэтаў ХХ стагоддзя.
Голубеў Валянцін, Кітурка Ірына
У вучэбным дапаможніку сцісла і паслядоўна выкладзены асноўныя моманты гісторыі Беларусі ад старажытнасці да падзелаў Рэчы Паспалітай, да ўключэння беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі. У канцы кожнай тэмы раскрываюцца асноўныя тэрміны, даецца храналогія падзей, вызначаюцца кантрольныя пытанні і заданні.
Трусаў Алег, Баршчэўскі Лявон, Хадыка Аляксей
Гісторыя Расіі нязменна выклікала цікавасць еўрапейскіх народаў, а найперш суседзяў. Гэтая кніга ўяўляе сабой спробу даць сінтэтычнае асэнсаванне расійскай гісторыі ад Сярэднявечча да нашых дзён, з беларускага гледзішча і на беларускай мове. У аснову кнігі пакладзеныя вынікі даследаванняў як расійскіх гісторыкаў і археолагаў, так і іх калег з розных краін Еўропы. Выданне забяспечана грунтоўнай бібліяграфіяй на 12 мовах свету. У кнізе таксама змешчана вялікая колькасць ілюстрацый, частка якіх ніколі не публікавалася.
Поп Ёан-Аўрэл
Кніга ўяўляе сабой паслядоўны аповед пра тое, якім чынам сфармаваліся румынская мова і румынская нацыя. Аўтар, аўтарытэтны румынскі гісторык, прэзідэнт Румынскай Акадэміі навук Ёан-Аўрэл Поп у папулярным стылі паказвае няпросты шлях, які прайшлі румыны, каб стварыць сваю незалежную дзяржаву, і тлумачыць абставіны, у сувязі з якімі даўней румынскіх дзяржаваў было тры - Валахія, Малдова і Трансільванія - і дагэтуль застаецца дзве - Румынія і Рэспубліка Малдова, хоць людзі ў іх гавораць адною мовай.
Адамовіч Антон
У гэтым выданьні, якое знаёміць чытача з малавядомымі старонкамі гісторыі беларускай літаратуры, у храналягічным парадку зьмешчана пераважная бальшыня матэрыялаў, якія можна аднесьці да літаратуразнаўчай спадчыны Антона Адамовіча (1909 – 1998).
Кіпель Зора
У кнізе праз дзённікі і ўспаміны актыўнай дзяячкі беларускай эміграцыі ў ЗША Зоры Кіпель (1927—2003) паўстае шырокая панарама грамадскага, палітычнага і культурнага жыцця беларускай эміграцыі другой паловы ХХ стагоддзя. Дзённікі дапоўненыя каментарамі аднаго з патрыярхаў беларускай дыяспары, Зорынага мужа Вітаўта Кіпеля.
Лоўсан Генры
Генры Лоўсан (1867–1922) -- паэт і аўтар кароткай прозы, належыць да безумоўны класікаў літаратуры Аўстраліі каланіяльнага перыяду і першых дзесяцігоддзяў яе незалежнага існавання. Яго творчасць адметная сваёй асаблівай шчырасцю і прастатою.
Гамер
У том 2 гэтага выдання увайшлі апошнія 12 песень (XIII—XXIV) «Іліяды» разам з каментарамі, змешчанымі ў зносках, слоўнікамі і спісам дадатковых крыніц дзеля больш поўнага разумення твора сучасным чытачом.
Лангерава Жо
Напісаны ў бліскучым літаратурным стылі аўтабіяграфічны раман Жо Лангеравай (1912—1990) распавядае пра няпросты лёс, які выпаў на долю аўтаркі: ад поўных наіўнымі надзеямі даваенных гадоў да цяжкіх часоў эміграцыі ў ЗША падчас фашысцкае акупацыі, не меней жорсткага перыяду пасля вяртання ў сталінізаваную Чэхаславакію.
Баршчэўскі Лявон
Першы ў айчыннай лексікаграфіі сучасны практычны беларуска-англійскі слоўнік такога кшталту змяшчае больш за 17 тысяч загалоўных слоў; у якасці дадатку далучаныя "100 беларускіх прымавак, прыказак і выслоўяў з магчымымі англійскімі адпаведнікамі". Адметнасцю гэтай працы з'яўляецца і тое, што ў ёй падаецца сучасная фанетычная транскрыпцыя пры англійскіх словах і выразах.
Бэссон Патрык
Раман апавядае пра знешне нібыта лёгкае жыццё маладых людзей, якія вядуць, тым не менш, няпростыя пошукі свайго месца ў гэтым жыцці і, на жаль, не заўсёды ўдала спрабуюць паразумецца паміж сабою.
Майрынк Густаў
Пад адной вокладкай сабраныя два раманы славутага аўстрыйскага пісьменніка-экспрэсіяніста Густава Майрынка. Дзеянне першага, гістарычна-фантастычнага рамана “Ноч Вальпургіі”, адбываецца ў Празе. Тут ёсць і містыка, і перасяленне душ, і мерцвякі, што нібыта кіруюць жывымі... Не менш фантастычны “Белы дамініканец” прысвечаны блуканням чалавечага “Я”.
Транстромер Тумас
Зборнік знаёміць з творчасцю выдатнага шведскага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2011 г. Тумаса Транстромера (1931—2015), мастацкай і чалавечай скарбонкай якому служыла сусветная літаратура. Антычныя, а збольшага біблійныя крыніцы, а таксама хрысціянская містыка і барочная паэзія ўдыхнулі жыццё ў яго тонкую і пранікнёную лірыку.
Прапанаваны польска-беларускі тэматычны слоўнік знаёміць з найбольш ўжыванай у школах і ВНУ агульнай і агульнадыдактычнай лексікай, а таксама тэрміналогіяй з такіх дысцыплінаў, як літаратура, мова, мастацтва (культуралогія), гісторыя, грамадазнаўства (паліталогія, правазнаўства, сацыялогія, філасофія), геаграфія, біялогія, хімія, фізіка, астраномія, матэматыка і інфарматыка.