Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Галіяфы

out of stock
Качаткова Паліна
У кнізе “Гняздо-2” аб’яднаныя апавяданні 1987—1990 гадоў, тэксты, напісаныя пасля 2012 году, а таксама аповесць “Паэт”. Творы Паліны Качатковай у многім містычныя, яны апісваюць таемнае жыццё звычайных людзей, жывёлаў і рэчаў. Гэта містыка гораду, зямлі, вады, холаду. Узнікае пытанне: адкуль аўтарка бярэ сюжэты для творчасці, ці шмат у ёй прыдуманага, калі ўлічыць, што большасць герояў і месцаў выглядаюць досыць рэалістычна?
out of stock
Нілава Таццяна
Кніга Таццяна Нілавай не пакідае чытача на раздарожжы абыякавасці. Са словаў крытыка Ірыны Шаўляковай, лірычная гераіня паэткі грае ў “тонкія падманы” (ці з імі — як з пацеркамі) у дэкарацыях хутчэй позняй (“палымянай”), чым ранняй готыкі.
out of stock
Гапеева Вольга
Гэтая кніга Вольгі Гапеевай пашырае межы ўсведамлення штодзённасці, дзе словы і значэнні ўглядаюцца адно ў адно ў надзеі пазбегнуць самоты. Гэта своеасаблівая граматыка ўзаемін чалавека з сусветам праз мову. Сімвалічнасць снегу, якая пранізвае кнігу наскрозь, выклікае бязмежнасць інтэрпрэтацый паэзіі Вольгі Гапеевай.
out of stock
Анціпенка Алесь, Спрынчан Аксана
SMS-п'есКА “Дарога і Шлях” — дыялёг філёзафа і паэткі, у якім па-за чаканьнямі і думкамі, пачуцьцямі і каханьнем хаваецца “спакуса быць жывым”. Гэта новая форма тэатру, у якім ролю дзейнай асобы можа выканаць толькі яна сама.
out of stock
Бурлак Вера
Гэтую кнігу Веры Бурлак склалі вершы, замалёўкі і п’ескі. У назве “Дзеці і здані” зафіксавана еднасць двух пачаткаў: сувязь паміж светам жывых і светам памерлых, узаемаперацяканне таго, што здаецца абсурдызаванай “будзённасцю навыварат”, і таго, што здаецца недатыкальнай таямніцай. Асобныя творы вызначаюцца іранічнай танальнасцю, разбурэннем існых літаратурных стэрэатыпаў, эксперыментальным пошукам.
out of stock
Лукашук Аляксандар
Кнігу склалі мастацкія ўспаміны, недакументальныя эсэ, літаратурныя сны і вершы на замежнай мове.
out of stock
Жыбуль Віктар
“Дзяцел і дупло” — напэўна, самая вясёлая з выдадзеных на сёння кніг Віктара Жыбуля. Многія вершы, якія склалі яе, неаднойчы гучалі на паэтычна-музычных вечарынах і слэмах у адметным аўтарскім выкананні і паспелі заваяваць прыхільнасць аўдыторыі. Іронія, гратэск, “чорны” гумар, давядзенне да абсурду, гульня словаў і сэнсаў здольныя не толькі выклікаць усмешку, але нярэдка і задумацца над рознымі праявамі нашай зменліва-зманлівай рэчаіснасці.
out of stock
Законнікаў Сяргей
Кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1992), міжнародных літаратурных прэмій Польшчы (1996) і Украіны (1997) Сяргея Законнікава “Дол” занатавала жыццё летапісна, так, як пазначаецца на кардыяграме біццё сэрца або ў слухаўцы доктара дыханне чалавека. У кнігу ўвайшлі вершы і паэмы, напісаныя з канца 1991 па пачатак 2008 года i ў свой час апублікаваныя ў перыядычным друку.
out of stock
Абламейка Сяргей
Героі апавяданьняў Сяргея Абламейкі жывуць адначасова ў нашым часе, у нядаўнім мінулым і ў недалёкай будучыні. Яны належаць да няісных пісьменьніцкіх саюзаў, адпачываюць у няісных дамах творчасьці, друкуюцца ў часопісах, якіх няма, працуюць у выдавецтвах, якіх ніколі не было, і абмяркоўваюць нікім не напісаныя творы. Антураж і дэкарацыі кнігі прыйшлі як бы з паралельнага сьвету, і ёсьць толькі аддаленае падабенства з тым, што было або яшчэ будзе. Затое жыццёвыя калізіі, якія леглі ў аснову кожнага апавяданьня, — рэальныя, зямныя і вечныя.
out of stock
Ясмінска Надзея
“Дом цікаўных казак” – гэта складанка кароткіх гісторый пісьменніцы Надзеі Ясмінска з шыкоўнымі папяровымі ілюстрацыямі мастачкі Алены Сацута. Героі ў ёй сустракаюць незвычайных гасцей, прыходзяць на дапамогу дзіўным незнаёмцам і нават апынаюцца ў розных цікавых месцах, не пакідаючы свайго пакоя.
out of stock
Выданне прысвечанае ранняму літаратурнаму авангарду Беларусі, што часткова адлюстраванае ў эксперыментальным выдаўніцкім праекце 90-х гадоў ХХ стагоддзя — так зв. "друкапісах", якія фактычна сталіся першай авангардовай перыёдыкай беларускай літаратуры.
out of stock
Копер Славамір
“Жанчына – таксама чалавек”. Цікавы і крыху іранічны погляд на жаночыя праблемы. Гісторыя змагання жанчын за раўнапраўе і цэлая галерэя яскравых, неадназначных постацей.
out of stock
Родзін Алесь
Мастацтва Алеся Родзіна – з’ява зусім нечаканая для беларускага жывапісу з яго ідэалагічнымі табу і агульнапрынятымі нормамі. Ён пачаў выказваць свае неардынарныя погляды на свет з першых выставачных праектаў 1970-х гг. Яго працы не сустрэлі паразумення. Падаваліся празмерна складанымі, неадназначнымі. У той час Беларусь была цалкам ізаляваная ад еўрапейскіх мастацкіх навацыяў, а тым больш ад амерыканскага поп-артычнага і канцэптуальнага трыумфу. Рэтрарэалізм быў падаўляльным метадам эстэтычнага бачання свету. Мастак інтуітыўна адчуваў, што трэба пераадольваць гэты штучны бар’ер, і знайшоў для гэтага свой асабісты творчы метад: “нон-стоп-панарама”, што адпавядае назве адной з яго вялікіх карцін.
out of stock
Казлоў Леў
Набыўшы гэтую кніжку, чытач зможа зрабіць цікавае падарожжа ў мінуўшчыну, дзе яго нецярпліва чакаюць вядомыя і невядомыя гістарычныя асобы, што існавалі насамрэч, але з якімі здараліся малаверагодныя ці неверагодныя падзеі. Гэта значыць, што вам у рукі трапіла выданне беларускіх гістарычных анекдотаў.
out of stock
Бурлак Вера, Жыбуль Віктар
Мінск: Галіяфы, 2008. – 95 с., 300 ас. – (Другі фронт мастацтваў).
out of stock
Аксак Валянціна
Гэта сёмая кніга Валянціны Аксак. У ёй мала словаў і шмат знакаў, строгі стыль і разьняволеныя вобразы, бяздонны вір пачуцьцяў і бяскрайні краявід мараў, старасьвецкія нетры мовы і немінучая вусьціш бязмоўя.
out of stock
ა Маркас Хуан Мануэль
“Зіма Гюнтэра” — адкрыты раман, у якім пераплецены дэтэктыўная інтрыга, ода каханню, сацыяльная сатыра, глыбокі роздум аб гістарычных каранях парагвайскай нацыі ды іранічны погляд, не пазбаўлены гумару і эратызму, на парадоксы нашага часу. Падарожнічаючы разам з халодным эканамістам Гюнтэрам, немцам па крыві, але парагвайцам па нараджэнні, ды ягонай пекнай жонкай, мулаткай Элісаю Лінч, чытач трапіць у апраметную паўднёваамерыканскай ваеннай дыктатуры, дзе адзіная надзея на збавенне — непераможны ідэалізм моладзі.
out of stock
Гаўф Вільгельм
Кніга Вільгельма Гаўфа пабачыла свет у межах конкурсу "Ствараем кнігу разам!", які зладзіў дабрачынны фонд "Вяртанне". Дзеці і падлеткі з усёй Беларусі ілюстравалі казкі вядомага нямецкага пісьменніка ў перакладзе на беларускую мову. 279 чалавек даслалі 320 малюнкаў. У кнігу ўвайшло 18. І плён такой працы вы трымаеце цяпер у руках. Дык чытайма на роднай мове скарбы сусветнай літаратуры!