Галіяфы
out of stock
У аповесці Клайва Стэйплза Льюіса (1898—1963) “Лісты Круцяля” (1941) стары дасведчаны д’ябал Круцель, які займае важную пасаду ў бюракратычным апараце пекла, дае парады свайму пляменніку, спакусніку-пачаткоўцу Чарнобліку, як найбольш эфектыўна схіляць людзей да зла, каб зрабіць іх пажывай для пекла. Разглядаючы ў парадаксальным святле — з гледзішча д’ябла — самыя розныя сферы чалавечага жыцця (каханне, сяброўства, дачыненні бацькоў і дзяцей, страхі, амбіцыі, духоўныя пошукі, палітычныя перакананні, гастранамічныя звычкі і г. д.), Льюіс змог дасягнуць таго, чаго раней не ўдавалася нікому: прымусіў нячыстую сілу папрацаваць на ніве апалогіі хрысціянства.
out of stock
Гэта першая кніга эсэістыкі Юрыя Гуменюка. На жаль, ён яе не пабачыць. Амаль два гады таму паэта ня стала. Кніга ўкладзеная і выдадзеныя ягонымі сябрамі. Зборнік аб’яднаў эсэістыку Юрыя Гуменюка, якая друкавалася ў 90-х і 00-х гадах у розных . Сабраныя разам гэтыя тэксты ствараюць кранальны партрэт арыгінальнага гарадзенскага творцы.
Кніга паэзіі і выбраных эсэ сучаснай нямецкамоўнай аўтаркі Норы Гомрынгер выходзіць па-беларуску ўпершыню і, безумоўна, прыцягне чытацкую ўвагу сваёй паэтычнай неардынарнасцю і выбітнасцю.
out of stock
Падарожжы амалоджваюць душу, робяць больш пільным позірк, думку, больш вострымі розум і пачуцьці. Падарожжы дапамагаюць нам вяртацца да саміх сябе. Мы жывем у дынамічным сьвеце, дзе безьліч людзей перасоўваюцца ў прасторы. Але меншасьць падарожнічае, гэта вандроўнікі зь вялікай літары. Да такіх вандроўнікаў належыць Сяргей Абламейка.
out of stock
У кнізе “Гняздо-2” аб’яднаныя апавяданні 1987—1990 гадоў, тэксты, напісаныя пасля 2012 году, а таксама аповесць “Паэт”. Творы Паліны Качатковай у многім містычныя, яны апісваюць таемнае жыццё звычайных людзей, жывёлаў і рэчаў. Гэта містыка гораду, зямлі, вады, холаду. Узнікае пытанне: адкуль аўтарка бярэ сюжэты для творчасці, ці шмат у ёй прыдуманага, калі ўлічыць, што большасць герояў і месцаў выглядаюць досыць рэалістычна?
out of stock
Мастацтвазнаўчыя замалёўкі прысвечаныя як вядомым жывапісцам Заходняй Беларусі ( Фердынанд Рушчыц, Пётра Сергіевіч ), так і тым, чые імёны ў наш час аказаліся напаўзабытымі ці зусім невядомымі, што належалі да розных школ, нацыянальнасцяў, светапоглядаў, светаадчуванняў.
out of stock
У новы зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ — кіно, і прысвечанае памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету — Акіры Курасавы.
out of stock
Першы беларускі раман пра сучаснасць, у якім містычнае і міфалагічнае адваёўвае сваё права на існаванне ў рэчаіснасці і робіцца неад’емнай часткай нашага жыцця. Пакутлівыя пошукі выхаду з-пад улады Праклёну прыводзяць да неабходнасці паверыць. У рамане выяўляюцца тыя сілы, якія ўпарта адносіліся да міфічных толькі таму, што адным не хапала моцы паверыць і прыняць відавочнае, а другім хапала розуму і ўлады выдаваць сапраўднае за казкі і легенды.
out of stock
Улетку 2013 году, вярнуўшыся з Гамбургу ў Менск, аўтар гэтай кнігі пачаў весьці штотыднёвую калёнку на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!” budzma.by. У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысьвечаных самым розным праявам беларускага жыцьця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяваньні, асабістае і грамадзкае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Эўропы і Эўропа як беларускі сон — вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі. Кнігі пра сваё, напісанай тут і цяпер.
out of stock
“Пачвара ў рэліктавым лесе” — чарговая кніга Кавалёва-крытыка пра сучасную літаратуру. У зборнік увайшлі новыя тэксты, выбраныя часопісныя публікацыі мінулых гадоў, а таксама артыкулы пра тэатр.
out of stock
Раман вугорскага пісьменніка Імрэ Кертэса “Страчаны лёс” (1975), шмат у чым аўтабіяграфічны, уражвае не так апісаннямі “жахаў” і “пекла канцлагераў”, як незвычайнай інтанацыяй аповеду, пазбаўленай пафасу і празмерных эмоцыяў. Галоўны герой кнігі па-дзіцячы наіўна ўспрымае ўсё, што з ім адбываецца, намагаецца прыстасавацца да варункаў канцлагеру, асвоіцца з дадзеным яму лёсам.
out of stock
Вострасюжэтны раман-папярэджанне Юры Станкевіч стварыў у жанры антыўтопіі. Аўтар скіроўвае чытача ў 2050 год — час, калі чалавецтва, спасцігнуўшы шэраг тэхнагенных і экалагічных катастроф, хістаецца і трымціць перад іх наступствамі.
out of stock
Кніга вершаў Рыгора Барадуліна, ілюстраваная фатаздымкамі Вадзіма Грудзька. На дыску ўсе ўключаныя ў збор вершы сам паэт прачытаў перад мікрафонам.
out of stock
Аўтары нумару: Зміцер Вішнёў, Вадзім Месяц, Ілля Сін, Сяргей Сыс, Кастусь Жыбуль, Марыя Мартысевіч, Рышард Капусцінскі, Моніка Рынк, Сяргей Жадан, Ірына Шаўлякова, Віктар Жыбуль, Юр Пацюпа, Лада Алейнік, Сяргей Кавалёў, Марыя Дуброўская, Джэці, Аляксей Харужка, Кацярына Шчасная, Алена Лернова, Георгій Барташ, Der Skeptiker.
Дэбютны зборнік Паўла Дарохіна з аўтарскімі ілюстрацыямі, складзены з вершаў 2006–2020 гг.
out of stock
Анатоль Санаценка — паэт, празаік, драматург, перакладчык, рэдактар. Выдаў пяць кніг вершаў па-руску. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, беларускага ПЭН-цэнтра. Галоўны рэдактар “Бабруйскага кур’ера”. Як паэт, празаік і драматург публікаваўся ў мясцовым, рэспубліканскім, а таксама расійскім друку. У 41 год стаў пісаць па-беларуску.
out of stock
Героі апавяданьняў Сяргея Абламейкі жывуць адначасова ў нашым часе, у нядаўнім мінулым і ў недалёкай будучыні. Яны належаць да няісных пісьменьніцкіх саюзаў, адпачываюць у няісных дамах творчасьці, друкуюцца ў часопісах, якіх няма, працуюць у выдавецтвах, якіх ніколі не было, і абмяркоўваюць нікім не напісаныя творы. Антураж і дэкарацыі кнігі прыйшлі як бы з паралельнага сьвету, і ёсьць толькі аддаленае падабенства з тым, што было або яшчэ будзе. Затое жыццёвыя калізіі, якія леглі ў аснову кожнага апавяданьня, — рэальныя, зямныя і вечныя.
out of stock
Кніга Вільгельма Гаўфа пабачыла свет у межах конкурсу "Ствараем кнігу разам!", які зладзіў дабрачынны фонд "Вяртанне". Дзеці і падлеткі з усёй Беларусі ілюстравалі казкі вядомага нямецкага пісьменніка ў перакладзе на беларускую мову. 279 чалавек даслалі 320 малюнкаў. У кнігу ўвайшло 18. І плён такой працы вы трымаеце цяпер у руках. Дык чытайма на роднай мове скарбы сусветнай літаратуры!