Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Галіяфы

out of stock
Гумянюк Юры
Гэта першая кніга эсэістыкі Юрыя Гуменюка. На жаль, ён яе не пабачыць. Амаль два гады таму паэта ня стала. Кніга ўкладзеная і выдадзеныя ягонымі сябрамі. Зборнік аб’яднаў эсэістыку Юрыя Гуменюка, якая друкавалася ў 90-х і 00-х гадах у розных . Сабраныя разам гэтыя тэксты ствараюць кранальны партрэт арыгінальнага гарадзенскага творцы.
out of stock
Гваздзёў Сяргей
Мастацтвазнаўчыя замалёўкі прысвечаныя як вядомым жывапісцам Заходняй Беларусі ( Фердынанд Рушчыц, Пётра Сергіевіч ), так і тым, чые імёны ў наш час аказаліся напаўзабытымі ці зусім невядомымі, што належалі да розных школ, нацыянальнасцяў, светапоглядаў, светаадчуванняў.
out of stock
Татарка Дамінік
Дамінік Татарка сфармуляваў канцэпцыю нацыянальнай культуры, заснаванай на архаічных міфах. Культура — гэта зносіны, гэта прастора паразумення, у якой жыве любоў, творчасць і свабода. Гэта месца яднання цела і духа, гэта размова чалавека з самім сабой, з іншым чалавекам, з народам і светам.
out of stock
Галавіна Ганна
Кнiга адрасаваная дзеткам дашкольнага i малодшага школьнага ўзросту. Яна дапамагае вывучыць лiтары беларускага алфавiта, а таксама назвы садавiны, гароднiны i кветак. Невялiкiя вершы лёгка запамiнаюцца. Дарослыя могуць iх чытаць маленькiм у дарозе, перад сном, падчас сняданку на свежым паветры i проста калi заўгодна.
out of stock
Льюіс Клайв Стэйплз
У аповесці Клайва Стэйплза Льюіса (1898—1963) “Лісты Круцяля” (1941) стары дасведчаны д’ябал Круцель, які займае важную пасаду ў бюракратычным апараце пекла, дае парады свайму пляменніку, спакусніку-пачаткоўцу Чарнобліку, як найбольш эфектыўна схіляць людзей да зла, каб зрабіць іх пажывай для пекла. Разглядаючы ў парадаксальным святле — з гледзішча д’ябла — самыя розныя сферы чалавечага жыцця (каханне, сяброўства, дачыненні бацькоў і дзяцей, страхі, амбіцыі, духоўныя пошукі, палітычныя перакананні, гастранамічныя звычкі і г. д.), Льюіс змог дасягнуць таго, чаго раней не ўдавалася нікому: прымусіў нячыстую сілу папрацаваць на ніве апалогіі хрысціянства.
out of stock
Гапеева Вольга
Кніга паэзіі ўвабрала ў сябе найлепшыя вершы былых гадоў і новыя творы вядомай паэткі. Аматары сучаснай паэзіі абавязкова штосьці знойдуць для сябе ў паэтычным свеце Вольгі Гапеевай.  Наклад кнігі цалкам прададзены .
out of stock
Станкевіч Юры
Галоўныя пытанні, на якія шукае адказы Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў, — гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юр’я Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар, тым не менш, стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю.
out of stock
Талстоў Аляксей
“Мінакі” маглі быць выдатным узорам разважання на тэму таго, што ёсць “добра”, а што ёсць “кепска”, калі б не аўтар. Падаецца, Талстоў увогуле не вагаецца. Ён выдаляе гэтую дуальнасць як нешта непрыгожае і брыдкае, а на яе месца ўпэўнена ставіць вялікі пытальнік. Складаецца ўражанне, што аўтар і шкадуе сваіх герояў, і любіць іх, але вось дапамагчы ім ніяк не можа, пакідае іх сам-насам са сваімі праблемамі на халодных гарадскіх вуліцах, аддае на міласць чытачу, разлічвае на ягонае сумленне.
out of stock
Абламейка Сяргей
Падарожжы амалоджваюць душу, робяць больш пільным позірк, думку, больш вострымі розум і пачуцьці. Падарожжы дапамагаюць нам вяртацца да саміх сябе. Мы жывем у дынамічным сьвеце, дзе безьліч людзей перасоўваюцца ў прасторы. Але меншасьць падарожнічае, гэта вандроўнікі зь вялікай літары. Да такіх вандроўнікаў належыць Сяргей Абламейка.
out of stock
Бахарэвіч Альгерд
Улетку 2013 году, вярнуўшыся з Гамбургу ў Менск, аўтар гэтай кнігі пачаў весьці штотыднёвую калёнку на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!” budzma.by. У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысьвечаных самым розным праявам беларускага жыцьця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяваньні, асабістае і грамадзкае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Эўропы і Эўропа як беларускі сон — вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі. Кнігі пра сваё, напісанай тут і цяпер.
out of stock
Глобус Адам
У зборніку "Новае неба" сабраныя найлепшыя вершы беларускага паэта Адама Глобуса.
out of stock
Гапееў Валеры
Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.
out of stock
Дыкенс Чарльз
“Олівер Твіст” (1838) — гісторыя хлопчыка-сіраты, які трапіў у бедныя кварталы Лондана. Ён сустракае на сваім шляху подласць і высакароднасць, злодзеяў і людзей прыстойных. Бязлітасны лёс адступае перад ягоным шчырым імкненнем жыць сумленна. На старонках рамана адлюстроўваецца жыццё Брытаніі ХІХ стагоддзя – ва ўсім яго харастве і разнастайнасці...
out of stock
Станкевіч Юры
Вострасюжэтны раман-папярэджанне Юры Станкевіч стварыў у жанры антыўтопіі. Аўтар скіроўвае чытача ў 2050 год — час, калі чалавецтва, спасцігнуўшы шэраг тэхнагенных і экалагічных катастроф, хістаецца і трымціць перад іх наступствамі.
out of stock
Брыгіта Шэр
Пакатун і Паляжун — дзве казачныя істоты, якія хоць і не падобныя да людзей, але дзейнічаюць і адчуваюць, як мы з вамі. Характары ў іх вельмі розныя: Пакатун — энергічны, рызыкоўны, на месцы яму ніяк не сядзіцца, а вось Паляжун — стрыманы, памяркоўны, часам трохі баязлівы. Як у любых адносінах, у іх бываюць і імгненні пяшчоты, і супольныя гульні, і адкрыцці, але не абыходзіцца і без сварак, непаразуменняў ці раздражнення. У канцы яны наогул збіраюцца развітацца назаўжды, але ці змогуць?
out of stock
Аркуш Алесь
“Палімпсэст” — першы буйны празаічны твор вядомага паэта, эсэіста, стваральніка Таварыства вольных літаратараў Алеся Аркуша. Рэальныя героі маладосьці пісьменьніка трапілі ў “бурштын” творчага пераасэнсаваньня мінулага і набылі другое, гэтым разам літаратурнае жыцьцё.
out of stock
Глобус Адам
У кнізе сабраная калекцыя літаратурных партрэтаў. Большасць калекцыі складзена з вобразаў блізкіх і вельмі блізкіх людзей, якіх аўтар цудоўна ведаў. Таму тэксты прасякнуты цёплымі пачуццямі любові і спагады. А таксама ў кнізе змешчаны партрэты творцаў, з якімі аўтар не быў асабіста знаёмы, але чые творы моцна на Адама Глобуса паўплывалі.
out of stock
Кавалёў Сяргей
“Пачвара ў рэліктавым лесе” — чарговая кніга Кавалёва-крытыка пра сучасную літаратуру. У зборнік увайшлі новыя тэксты, выбраныя часопісныя публікацыі мінулых гадоў, а таксама артыкулы пра тэатр.