Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Галіяфы

out of stock
Васючэнка Пятро
Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка ў вершаванай форме раздумвае пра лёс усяго жывога на планеце Зямля. Сэнс ягоных разваг выліваецца ў крышталёва празрыстую, даступную для дарослых і дзяцей форму. Аўтар стварае ўласны бестыярый, і робіць гэта дзеля таго, каб чалавек ХХІ стагоддзя паважаў быццё кожнага чарвячка, кожнай кузуркі, кожнай жывой істоты, створанай Госпадам, бо ад гэтай павагі залежыць і ягонае ўласнае жыццё, і лёс цывілізацыі.
out of stock
Гапееў Валеры
Першы беларускі раман пра сучаснасць, у якім містычнае і міфалагічнае адваёўвае сваё права на існаванне ў рэчаіснасці і робіцца неад’емнай часткай нашага жыцця. Пакутлівыя пошукі выхаду з-пад улады Праклёну прыводзяць да неабходнасці паверыць. У рамане выяўляюцца тыя сілы, якія ўпарта адносіліся да міфічных толькі таму, што адным не хапала моцы паверыць і прыняць відавочнае, а другім хапала розуму і ўлады выдаваць сапраўднае за казкі і легенды.
out of stock
Шунейка Яўген
  У зборнік увайшлі артыкулы, напісаныя ў перыяд 1990—2000 гг. У кніжцы аўтар даследуе сучасныя тэндэнцыі ў еўрапейскім мастацтве.
out of stock
Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім
"Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша" — пародыя на афіцыйную мінуўшчыну трох спадкаемцаў міфалагічнай істоты Homo Slavіanikus’а, у якой дастаткова выразна прачытваецца гісторыя трох сусветна знаных народаў. Асобныя гістарычныя падзеі — закалоты, змовы, замірэнні і аншлюсы — наўмысна падаюцца ў перакручанай, прынцыпова нязвыклай для чытача трактоўцы. Гісторыя трох народаў паслядоўна выкладаецца "ад дагістарычных часоў і да будучых эпохаў", і з гэтае прычыны тэкст можа прэтэндаваць на пэўную эпічнасць.
out of stock
Брава Алена
У кнігу ўвайшлі раман “Менада і яе сатыры”, апавяданні “Рай даўно перанаселены”, “Дараванне”, “Бязлітасны мой воін”, а таксама шэраг апавяданняў.
out of stock
Васілеўскі Пятро
У кніжцы надрукаваныя артыкулы, што рыхтаваліся цягам апошніх дваццаці гадоў. У матэрыялах разглядаюцца самыя розныя творчыя постаці — паводле ўзросту і эстэтычных поглядаў. Фактычна, перад чытачом вымалёўваецца своеасаблівы культурны ландшафт.
out of stock
Ясмінска Надзея
Сем ружаў. Сем дзяўчынак. Сем чароўных гісторый, якія распавядаюць пра каханне і сяброўства, адвагу, незвычайныя прыгоды і сапраўдныя цуды. Маляўнічы зборнік завабіць юных чытачоў у свет класічнай казкі, дзе дабро перамагае, а мара ўвасабляецца ў рэальнасць.
out of stock
Кулон Антон
Чаму ж людзі п’юць? Чаму піў я? І што такое п’янства? Я мяркую, што п'янства – гэта шуканне духоўнасці, шуканне іншага духоўнага стану, бо існы не здавальняе нас. Але жыццё з алкаголем – асаблівы шлях. Алкаголь дорыць збавенне і радасць, ён прыносіць пакуты і гора і, урэшце, прыводзіць смерць. Я спрабую глянуць па-новаму на гэты асаблівы шлях і на людзей, якія ідуць той цяжкай, сапраўды ваеннай дарогай. Пара адкінуць замшэлыя, стэрэатыпныя погляды на алкагольную праблему ды зразумець: алкагольная залежнасць – гэта сур’ёзнае захворванне, алкаголік – гэта не нейкі там чужы, сметнікавы бомж, а ваш блізкі сябра, ваш знаёмы пісьменнік, мастак, славуты рок-музыка і оперны спявак.
out of stock
Кэрал Льюіс
Сусветна вядомая казка Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”, адзін з самых загадкавых твораў класічнай літаратуры Вялікабрытаніі, ужо другое стагоддзе вабіць як дзяцей, якім яна непасрэдна прызначалася, так і дарослых. У гэтым выданні змешчаны пераклад казкі, выкананы Верай Бурлак. Арыгінальныя ілюстрацыі Кацярыны Дубовік суправаджаюць у падарожжы ў Залюстэркавы свет і дазваляюць адчуць сябе ўдзельнікам фантастычнай гульні — шахматнай партыі, разыгранай Льюісам Кэралам.
out of stock
Барадулін Рыгор
Кніга вершаў Рыгора Барадуліна, ілюстраваная фатаздымкамі Вадзіма Грудзька. На дыску ўсе ўключаныя ў збор вершы сам паэт прачытаў перад мікрафонам.
out of stock
Жыбуль Віктар
У параўнанні з іншымі зборнікамі Віктара Жыбуля ("Прыкры крык", "Дыяфрагма") гэтая кніга вылучаецца большай філасафічнасцю і змрачнаватай, хоць месцамі і іранічнай, танальнасцю, са зваротам да вострых праблемаў свету рэальнага і свету ірэальнага.
out of stock
Кертэс Імрэ
Раман вугорскага пісьменніка Імрэ Кертэса “Страчаны лёс” (1975), шмат у чым аўтабіяграфічны, уражвае не так апісаннямі “жахаў” і “пекла канцлагераў”, як незвычайнай інтанацыяй аповеду, пазбаўленай пафасу і празмерных эмоцыяў. Галоўны герой кнігі па-дзіцячы наіўна ўспрымае ўсё, што з ім адбываецца, намагаецца прыстасавацца да варункаў канцлагеру, асвоіцца з дадзеным яму лёсам.
out of stock
Гапеева Вольга
Кніга Вольгі Гапеевай “Сумны суп” — гэта гісторыі для дарослых дзяцей і маленькіх дарослых. Тут магчыма ўсё: слоўнікі дапамагаюць парасонам, гузікі шукаюць сэнс жыцця, а вожыкі спрабуюць знайсці адказ на пытанне, якое іх даўно хвалюе, — нашто лічыць авечак . За звычайнымі, здавалася б, размовамі і ўчынкамі герояў хаваюцца філасофскія думкі і разважанні, да якіх можа далучыцца кожны, хто прачытае гэтую кнігу.
out of stock
Упершыню па-беларуску выходзіць зборнік сучаснага швэдзкага апавяданьня. Чатырнаццаць навэляў раскрываюць самыя значныя тэндэнцыі новай швэдзкай прозы; пачуцьцё знаходжаньня ў рэчаіснасьці, неаддзельнай ад сну, і адчуваньня нерэальнасьці, дзе моўных сродкаў ужо не стае.
out of stock
Кудласевіч Анатоль
Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых або тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні.Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцяў і пракавечных ісцінаў, кажучы па іншаму, літаратура і мастацтва, калі яно сапраўднае, падштурхоўвае чалавека да храма.
out of stock
Сін Ілля
Вандроўка на субмарыне па затопленым Менску спакваля пераўтвараецца ў экскурсію па нетрах падсвядомасьці аўтара, знаёмства зь яе флёрай і фаўнай. Кніга населеная безьліччу эфэмэрных і яўна прыдуманых істотаў, якія і далі ёй назву…
out of stock
Аўтары нумару: Зміцер Вішнёў, Вадзім Месяц, Ілля Сін, Сяргей Сыс, Кастусь Жыбуль, Марыя Мартысевіч, Рышард Капусцінскі, Моніка Рынк, Сяргей Жадан, Ірына Шаўлякова, Віктар Жыбуль, Юр Пацюпа, Лада Алейнік, Сяргей Кавалёў, Марыя Дуброўская, Джэці, Аляксей Харужка, Кацярына Шчасная, Алена Лернова, Георгій Барташ, Der Skeptiker.
out of stock
Герус Барыс
Раман “Уязная віза” дазваляе чытачу наноў пабачыць і асэнсаваць нядаўнюю гісторыю Усходняй Еўропы. Перадусім твор можна ахарактарызаваць як сагу пра Адэсу. Аўтар прапаноўвае літаратурны кактэйль з грымучай сумесі, куды ўваходзяць і любоў, і нянавісць, і настальгія, і прыкрасць… Напой аздабляюць фарбы мора і шпілі партовага горада.