Галіяфы
out of stock
Сусветна вядомая казка Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”, адзін з самых загадкавых твораў класічнай літаратуры Вялікабрытаніі, ужо другое стагоддзе вабіць як дзяцей, якім яна непасрэдна прызначалася, так і дарослых. У гэтым выданні змешчаны пераклад казкі, выкананы Верай Бурлак. Арыгінальныя ілюстрацыі Кацярыны Дубовік суправаджаюць у падарожжы ў Залюстэркавы свет і дазваляюць адчуць сябе ўдзельнікам фантастычнай гульні — шахматнай партыі, разыгранай Льюісам Кэралам.
out of stock
“Жанчына – таксама чалавек”. Цікавы і крыху іранічны погляд на жаночыя праблемы. Гісторыя змагання жанчын за раўнапраўе і цэлая галерэя яскравых, неадназначных постацей.
out of stock
“Дом цікаўных казак” – гэта складанка кароткіх гісторый пісьменніцы Надзеі Ясмінска з шыкоўнымі папяровымі ілюстрацыямі мастачкі Алены Сацута. Героі ў ёй сустракаюць незвычайных гасцей, прыходзяць на дапамогу дзіўным незнаёмцам і нават апынаюцца ў розных цікавых месцах, не пакідаючы свайго пакоя.
out of stock
Кнігу склалі мастацкія ўспаміны, недакументальныя эсэ, літаратурныя сны і вершы на замежнай мове.
out of stock
Пакатун і Паляжун — дзве казачныя істоты, якія хоць і не падобныя да людзей, але дзейнічаюць і адчуваюць, як мы з вамі. Характары ў іх вельмі розныя: Пакатун — энергічны, рызыкоўны, на месцы яму ніяк не сядзіцца, а вось Паляжун — стрыманы, памяркоўны, часам трохі баязлівы. Як у любых адносінах, у іх бываюць і імгненні пяшчоты, і супольныя гульні, і адкрыцці, але не абыходзіцца і без сварак, непаразуменняў ці раздражнення. У канцы яны наогул збіраюцца развітацца назаўжды, але ці змогуць?
out of stock
Сем ружаў. Сем дзяўчынак. Сем чароўных гісторый, якія распавядаюць пра каханне і сяброўства, адвагу, незвычайныя прыгоды і сапраўдныя цуды. Маляўнічы зборнік завабіць юных чытачоў у свет класічнай казкі, дзе дабро перамагае, а мара ўвасабляецца ў рэальнасць.
out of stock
Гэтую кнігу Юрыя Станкевіча складаюць напісаныя ў розныя гады раман “Любіць ноч — права пацукоў”, аповесці “Апладненне ёлупа”, “Лавец святла поўні”, “Бесапатам”, а таксама некалькі апавяданняў. Творы аўтара яшчэ падчас ранейшых публікацый выклікалі вялікі чытацкі розгалас і шматлікія вострыя спрэчкі. Для празаічных рэчаў, прадстаўленых у кнізе, характэрныя напружаны сюжэт, алегарычнасць, прытчавасць, няпростыя, часам шокавыя сітуацыі і развагі пра будучыню. Праблемы, якія ставіць аўтар, выходзяць далёка за ўнутрыбеларускі кантэкст і тычацца лёсу еўрапейскай цывілізацыі.
out of stock
Кніга дыялогаў складаецца з фрагментаў гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар браў удзел пачынаючы з 1994 г. Усе пытанні і адказы задзіночаныя паводле пэўных тэмаў: гісторыя, культура і рэлігія, літаратура, філасофія, прыватнае жыццё. Кожнай тэме папярэднічае міні-эсэ аўтара. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.
out of stock
У глыбіні старадаўняй пушчы бортнік Ігнат даглядае пчол, якія жывуць у борцях, як рабілі яго прадзеды. Хоць Ігнат жыве ў свеце па-за часам, бег гісторыі не запавольваецца. Haд пушчай збіраюцца цёмныя хмары, а спакойнае жыццё ў згодзе са старадаўнімі звычаямі знаходзіцца пад пагрозай.
out of stock
Набыўшы гэтую кніжку, чытач зможа зрабіць цікавае падарожжа ў мінуўшчыну, дзе яго нецярпліва чакаюць вядомыя і невядомыя гістарычныя асобы, што існавалі насамрэч, але з якімі здараліся малаверагодныя ці неверагодныя падзеі. Гэта значыць, што вам у рукі трапіла выданне беларускіх гістарычных анекдотаў.
out of stock
Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.
out of stock
Чаму ж людзі п’юць? Чаму піў я? І што такое п’янства? Я мяркую, што п'янства – гэта шуканне духоўнасці, шуканне іншага духоўнага стану, бо існы не здавальняе нас. Але жыццё з алкаголем – асаблівы шлях. Алкаголь дорыць збавенне і радасць, ён прыносіць пакуты і гора і, урэшце, прыводзіць смерць. Я спрабую глянуць па-новаму на гэты асаблівы шлях і на людзей, якія ідуць той цяжкай, сапраўды ваеннай дарогай. Пара адкінуць замшэлыя, стэрэатыпныя погляды на алкагольную праблему ды зразумець: алкагольная залежнасць – гэта сур’ёзнае захворванне, алкаголік – гэта не нейкі там чужы, сметнікавы бомж, а ваш блізкі сябра, ваш знаёмы пісьменнік, мастак, славуты рок-музыка і оперны спявак.
out of stock
Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых або тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні.Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцяў і пракавечных ісцінаў, кажучы па іншаму, літаратура і мастацтва, калі яно сапраўднае, падштурхоўвае чалавека да храма.
out of stock
Кніга Вольгі Гапеевай “Сумны суп” — гэта гісторыі для дарослых дзяцей і маленькіх дарослых. Тут магчыма ўсё: слоўнікі дапамагаюць парасонам, гузікі шукаюць сэнс жыцця, а вожыкі спрабуюць знайсці адказ на пытанне, якое іх даўно хвалюе, — нашто лічыць авечак . За звычайнымі, здавалася б, размовамі і ўчынкамі герояў хаваюцца філасофскія думкі і разважанні, да якіх можа далучыцца кожны, хто прачытае гэтую кнігу.
out of stock
Кніга Дар’і Вашкевіч “Баваўняная дзяўчынка” — пра і для дзяўчатак і хлопчыкаў ад двух да ста дзевятнаццаці гадоў. Яе можна чытаць удзень і ўначы, нашча ці толькі што пад’еўшы бабулінага супчыку, лежачы пад коўдраю або ўскараскаўшыся на яблыню. Галоўнае пры гэтым — кагосьці любіць. А астатняе — дэталі.
out of stock
Гэты раман Альгерда Бахарэвіча — гісторыя жаночай банды, “дзевак без цара ў галаве”, якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству. Хто яны: тэрарысткі, вар'яткі, мастачкі? Або проста прывіды мінулага, з якімі нечакана сустракаецца галоўны герой кнігі?
out of stock
“Зіма Гюнтэра” — адкрыты раман, у якім пераплецены дэтэктыўная інтрыга, ода каханню, сацыяльная сатыра, глыбокі роздум аб гістарычных каранях парагвайскай нацыі ды іранічны погляд, не пазбаўлены гумару і эратызму, на парадоксы нашага часу. Падарожнічаючы разам з халодным эканамістам Гюнтэрам, немцам па крыві, але парагвайцам па нараджэнні, ды ягонай пекнай жонкай, мулаткай Элісаю Лінч, чытач трапіць у апраметную паўднёваамерыканскай ваеннай дыктатуры, дзе адзіная надзея на збавенне — непераможны ідэалізм моладзі.
out of stock
У кнізе пісьменніка Міхася Зізюка маленькі чытач пазнаёміцца са звычайным хлопчыкам Янкам і яго сябрамі, даведаецца пра жыццё лясных жыхароў і пра тое, чаму малако белае, як трапіць на Кудыкіну гару ды шмат іншых цікавых рэчаў. Разам з Янкам і яго сябрамі вас чакаюць незвычайныя прыгоды.