Як Воўк пісаў ліст Дзеду Марозу
51.30 BYN
Size: 210x300 mm
Weight: 590 g
Purchase
Description
Як Воўк пісаў ліст Дзеду Марозу / Шакці Стааль, Марыянна Барсілон ; пераклад з французскай Кацярына Маціеўская. — Мінск : Папуры, 2025. – 34 с. іл. Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-15-6076-5
Пераклад зроблены паводле выдання:
Shakti Staal, Marianne Barcilon. La lettre du Loup au Père Noël. - Kaleidoscope 2024, Paris.
З таго часу як Воўк убачыў фота Дзеда Мароза ў газеце, ён мог думаць толькі пра ежу. Таму напярэдадні Калядаў Воўк ускаквае з цёмнага рана. Трэба ж так шмат зрабіць да прыходу гэтага тоўсценькага шашлыку!
Што ж, дарагія чытачы і чытачкі, акрамя амаль што дэтэктыўнай гісторыі, у кнізе вас чакае рэцэпт вечнай маладосці і фінансавыя парады! (Забягаючы наперад, падкажам, што інвеставаць у гарбузы больш не выгадна — можна згарбузіцца.)
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Разгарнуць

Products You May Like
Вершаваная казка вядомага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Генадзя Бураўкіна (1936–2014) вучыць свайго маленькага чытача асновам дабрыні і спагады.
Беларускую народную казку пра Васіля і Змея ў апрацоўцы Алеся Якімовіча даўно палюбілі і самыя маленькія слухачы, і дарослыя. Смелы і кемлівы герой не баіцца змагацца са страшным Змеем і вучыць нас не здавацца ў самых безнадзейных сітуацыях. Гэта кніга цудоўна падыдзе для чытання прад сном. А ў вольны час дзіця самастойна або разам з дарослымі можа разглядаць ілюстрацыі таленавітай мастачкі Кацярыны Дубовік. Мноства цікавых дэталей, нечаканыя персанажы дапамагаюць развіваць маўленне, фантазію, творчыя здольнасці і эмацыйны інтэлект дзіцяці.
Вулкан Нга-Муры ажывае. Пачынаецца вывяржэнне, усе бягуць з маленькае выспы. Усе, акрамя пастуха Пу, які адмаўляецца кінуць тры сотні сваіх кароў. Разам з каровамі ён глядзіць, як чаўны сяброў ператвараюцца ў кропачкі на даляглядзе мора. Але хутка ў Пу зʼяўляецца новы сябар – цялятка, што нарадзілася ў яго на вачах...