Дзеткам

Кнігі

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Authors

Мама Му, Крумкач і Каляды

Мама Му, Крумкач і Каляды
19.50 руб.
Size: 220x290 mm
Weight: 425 g

Purchase


Літаратура для дзяцейПеракладыКнігі дзеткамKoska (выдавецтва Надзеі Кандрусевіч)Вісландэр ЮяНурдквіст СвэнTales

Description

Тэкст: Юя Вісландэр; малюнкі: Свэн Нурдквіст; пераклад са шведскай: Надзея Кандрусевіч. — Мінск: Кандрусевіч Надзея, 2020. — 28 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN: 978-985-90496-9-9.

Паводле ідэі Юі і Томаса Вісландэраў.

Калядная казка пра самую знакамітую шведскую карову Мама Му і ейнага сябра Крумкача, расказаная пісьменніцай Юяй Вісландэр і ілюстратарам Свэнам Нурдквістам. Героі рыхтуюць падарункі, упрыгожваюць ялінку і робяць цуды!

Пераклад Надзеі Кандрусевіч паводле выдання: Jujja Wieslander, Sven Nordqvist. Mamina Mu orh Kråkans Jul. Stockholm : Natur & Kultur, 2009.


Юя Вісландэр: Дзяцей проста трэба слухаць (інтэрв’ю часопісу Прайдзісвет)

Артыкул пра аўтарку ў Вікіпэдыі


























Фрагмент з кнігі

...Надышла зіма. Увесь панадворак занесла снегам. Мама Му разам з іншымі каровамі была ў кароўніку. Гаспадарова жонка ўпрыгожыла вакно кароўніка зоркай. Дзеці збудавалі снежны ліхтарык. Гаспадар прыцягнуў з лесу ялінку. Набліжаліся Кадяды.

Крумкач сядзеў у сваім ложку і спрабаваў чытаць газету.

—Эх! Чаму ў крумкачоў так зімна і цёмна? Кар, каб я толькі ведаў. А ў кароў заўсёды цёпла і светла, — бубнеў ён сабе пад нос.

ЛОП-ЛОП-ЛОП. Крумкач паляцеў да кароўніка.

Крумкач змёў снег з вакна і зазірнуў усярэдзіну.

— Ушчыкніце мяне за пёркі! Што яна там робіць? — сказаў ён.

Мама Му скакала ўгару-долу, угару-долу.

Мама Му пыхкала.

— Прывітанне, Крумкач! Заходзь, калі ласка!..

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

sale
Вісландэр Юя, Гефенблад Лота
У кнізе пра дзяўчынку Ёрдзіс шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр узгадвае сваё дзяцінства ў 1950-х гадах у Швецыі. Ёрдзіс жыве ў адным з раёнаў Стакгольма Хагалундзе разам з мамай, татам, сястрой і бабуляй. Дзяўчынка распавядае нам пра розныя цікавыя здарэнні са свайго жыцця.
Бучынская Наталля
Гэта кніга складаецца з трох казачных гісторый. А аб’ядноўваюцца яны тым, што ў кожнай з іх дзейсныя асобы — жыхары вадаёмаў. Магчыма, таму, што аўтарка нарадзілася і вырасла ля возера, якое дагэтуль лічыць найпрыгажэйшым у Беларусі. Водная прастора заўсёды захапляла яе. Пісьменніца любіла доўга-доўга ўглядацца ў глыбіні, уяўляючы сабе жыццё падводнага свету. Ёй заўжды было цікава паглядаць на сусвет не толькі сваімі вачыма, бо вакол кожную хвіліну адбываецца столькі цудаў, на якія чалавек часам не звяртае ўвагі. У выніку з’явіліся вось гэтыя казачныя гісторыі.
sale
Бары Джэймс Мэцью
Гэта першы пераклад на беларускую мову самага знакамітага твора англійскага пісьменніка Джэймса Мэцью Бары пра заўсёднага хлопчыка Пітэра, пра чароўную краіну Неверляндыю, у якой ён жыве, пра тое, як туды трапілі Вэндзі, Джон і Майкл – дзеці з нашага свету, – і пра прыгоды, якія іх там напаткалі.