Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Выдавецтвы

Архілох
Архілох (каля 680 – каля 645 г. да н. э.) – старагрэцкі творца, самы старажытны з вядомых на сёння еўрапейскіх паэтаў-лірыкаў. У фрагментах яго вершаў і паэм, што дайшлі да нас з глыбінь вякоў, шчыльна пераплеценыя самыя інтымныя перажыванні з іроніяй і сарказмам, звернутымі да людзей, якіх паэт успрымаў адмоўна.
Севярынец Кастусь
У кнігу выбраных твораў паэта, перакладчыка, журналіста Кастуся Севярынца (1952–2021) увайшлі найбольш значныя тэксты, напісаныя ім у розных жанрах і на розных мовах. Прафесійны рэпарцёр, які знаходзіўся ў віры беларускіх падзей канца ХХ стагоддзя, чуйны паэт, які адгукаўся на эмацыйныя выклікі свайго часу, Кастусь Севярынец стварыў пярэстую і каляровую карціну беларускага сусвету эпохі позняга СССР і ранняй Беларусі, занатаваў спадзевы, расчараванні, назіранні і рэфлексію свайго часу.
Законнікаў Сяргей
Пяць паэмаў Сяргея Законнікава, напісаных у 2020 г., ядна­юц­­ца ў своеасаблівы метатвор, які высвечвае душэўныя пошукі і перажыванні аўтара на яго жыццёвым шляху.
Касьпяровіч Мікола
Факсімільнае перавыданьне слоўніка, які быў першым з краёвых слоўнікаў часоў беларусізацыі 1920-х гг., створаных у выніку масавай краязнаўчай работы. Слоўнік складаецца з 9703 слоў, зафіксаваных у 591 населеным пункцк былой Віцебскай акругі.
Снарская Іна
“Вогнепаклонніца” — восьмая кніга паэткі, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-ўкраінскім бязмежжы. Гэта кніга пра любоў, любоў маладую і сталую — да свайго карэння, роднай зямлі, дарагіх людзей і ўсяго жывога.
Ротбёль Грэтэ
Вулкан Нга-Муры ажывае. Пачынаецца вывяржэнне, усе бягуць з маленькае выспы. Усе, акрамя пастуха Пу, які адмаўляецца кінуць тры сотні сваіх кароў. Разам з каровамі ён глядзіць, як чаўны сяброў ператвараюцца ў кропачкі на даляглядзе мора. Але хутка ў Пу зʼяўляецца новы сябар – цялятка, што нарадзілася ў яго на вачах...
Тумаш Вітаўт
Кніга складаецца з найважнейшых даследчых працаў эміграцыйнага навукоўца, шматгадовага старшыні Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) Вітаўта Тумаша (1910–1998). Артыкулы прысвечаныя пытанням этнагенэзу і культурнага развіцця беларусаў, жыццю і дзейнасці Францыска Скарыны ды кніжнай культуры Беларусі. Сваімі скарыназнаўчымі працамі Вітаўт Тумаш шмат у чым апярэджваў метрапольных даследчыкаў.
Акіншэвіч Леў
"Выбранае" Льва Акіншэвіча — першае кніжнае выданне спадчыны гэтага беларуска-ўкраінскага гісторыка. У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы, прысвечаныя цывілізацыйнай тэорыі, гісторыі беларускага казацтва і права, рэцэнзіі, успаміны, ліставанне, артыкулы пра дзеяча і яго працы, а таксама найпаўнейшая на сёння бібліяграфія даследчыка.
Ільяшэвіч Хведар
"Выбранае" Хведара Ільяшэвіча (1910–1948) — спроба сабраць у адным томе найлепшыя ўзоры паэтычнай, празаічнай, публіцыстычнай творчасці пісьменніка. Вершы, апавяданні, фельетоны, літаратурна-крытычныя нарысы заходнебеларускага творцы, які загінуў у маладым веку, дапоўненыя ўспамінамі пра яго, а таксама ўнікальным эпісталярыем другой паловы 1940-х гг. Уключаныя ў зборнік тэксты маюць паспрыяць вяртанню спадчыны Хведара Ільяшэвіча ў айчынную культурную прастору.
Фрост Роберт
Роберт Лі Фрост (1874–1963) — адзін з найвыбітней­шых амерыканскіх паэтаў, чатырохкратны лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі за паэзію. Гэтая кніга змяшчае пераклад вы­браных вершаў з яго шматдзесяцігадовай творчасці.
Бгартрыгары
Бгартрыгары (570?–651?) – індыйскі мовазнаўца і паэт, аўтар знакамітага філасофска-лінгвістычнага трактата "Пра словы ды сказы". Традыцыйна лічыцца і аўтарам зборніка "Тры сотні" – нізкі паэтычных выслоўяў пра правільныя паводзіны, каханне ды аскетызм, – выбраныя вершы з якога прапануюцца ў гэтай кнізе.
Пяткевіч Кшыштаф
Гэтая манаграфія — першая ў гістарыяграфіі спроба сінтэтычнага нарысу Вя­лі­ка­га Княства Літоўскага пад уладай Аляксандра Ягелончыка. У ёй раскрываюцца асаблівасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сістэмы, канфесійная, фінансавая і гаспадарчая палітыка, дзейнасць найважнейшых дзяржаў­ных органаў (канцылярыя ВКЛ), а таксама даецца вычарпальны пералік прадстаўнікоў дзяржаўнай эліты.
Рудкоўскі Пётр
Што здарылася на мяжы “старой” і “новай” эры? Што з сябе ўяўляў духоўны і культурны клімат у грэка-рымскім і юдэйскім свеце ў часе публічнай дзейнасці Ісуса Хрыста? Як фармаваўся Новы Запавет і як выглядаў канон веры першых хрысціянаў? Што з сябе уяўляла ekklesia (царква) у першых стагоддзях? Як фармаваліся асноўныя ідэі і паняцці, якія пачалі з цягам часу ўтвараць дактрынальны корпус хрысціянства?
Выспяньскі Станіслаў
У кнігу ўвайшлі дзве найбольш вядомыя драмы польскага паэта, драматурга і мастака Станіслава Выспяньскага (1869—1907): “Вяселле” і “Варшавянка”.
Кніга прысвечаная дзвюм найбуйнейшым беларускім эміграцыйным перыёдыкам — газетам “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Яны аб’ядноўвалі раскіданых па розных краінах суродзічаў, але, галоўнае, фармавалі і фармулявалі супольнае бачанне нацыянальнага мінулага і сучаснасці.
Даўгяла Багдан
Каляндар на спружыне з дэталізаванымі гарадскімі пейзажамі Багдана Даўгялы. На верхняй частцы разгорта размешчаныя знаёмыя любому гарадскому жыхару дэталі, у якіх кожны ўгадае нешта сваё, а ў ніжняй — сетка на тры месяцы.
Сапач Тацяна
Дзівосныя вершы Тацяны Сапач уяўляюць сабой дасканалую музыку слоў і завяршаюць залатое ХХ стагодзьдзе беларускай паэзіі. У кнігу ўвайшлі ўсе вядомыя паэтычныя творы, а таксама пераклады сучаснай літоўскай і польскай паэзіі, эсэ, інтэрвію, фрагмэнты электроннай перапіскі.
Гэрбэрт Зьбігнеў
У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы і драматургія Збігнева Герберта (1924–1998), аднаго з найвыбітнейшых польскіх аўтараў XX стагоддзя. Грунтоўна прадстаўленыя ўсе дзевяць яго прыжыццёвых зборнікаў, а таксама значная колькасць вершаў, што не ўваходзілі ў кнігі паэта. Большая частка вершаў і драма "Пячора філосафаў" друкуюцца па-беларуску ўпершыню. Шмат якія пераклады публікуюцца ў новай рэдакцыі. Некаторыя вершы друкуюцца ў новых беларускіх перакладах.