Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Вымярэнне свабоды

Вымярэнне свабоды
15.00 руб.
Size: 125x190 mm
Weight: 160 g

Purchase


ProseЭсэістыкаPoetryВыдавец Цымбераў Раман

Description

Вымярэнне свабоды : зборнік твораў пераможцаў конкурсу, пры­свечанага 100-годдзю літаратурнага аб’яднання "Маладняк". — Мінск : Выдавец Цым­бераў Р. М., 2023. — 112 с.

ISBN 978-985-7303-71-7.

У зборнік увайшлі творы пераможцаў конкурсу, прысвечанага 100-годдзю літаратурнага аб’яднання "Маладняк" (1923–2023).

У намінацыі "Проза" імі сталі Кацярына Дабкене, Аляксандр Чарнуха і Платон Станкевіч; у намінацыі "Паэзія" — Яўген Кунцэвіч, Лена Шаламіцкая і Дар’я Мацеша; лепшымі эсэістамі журы назвала Канстанціна Касяка, Дар’ю Сінічкіну і Вадзіма Барысевіча.

Гэтае выданне — падзяка маладым творцам за іх апантанасць, таленавітасць і беларушчыну.

ЗМЕСТ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Сільнова Людка
Вершы з гэтай кнігі Людкі Сільновай прысвечаныя ўзаемаадносінам чалавека і цывілізацыі, з аднаго боку, і чалавека і прыроды, з іншага. Свет трансфармуецца. Ці застаецца ў ім досыць вольнага месца для шчырасці, кахання, сяброўства, чалавечай годнасці і пачуцця бяспекі? Разам з героямі, якія паўстаюць часам нават з сівой даўніны і легендаў, аўтарка даследуе ролю асобнага чалавека ў жыцці сучаснага вялікага горада і інфармацыйнага грамадства. На дапамогу ёй прыходзяць здабыткі сучаснай навукі, музыка і ўласная “тэхніка дэтэктыўнага пісьма”...
Хатэнка Антаніна
У прасторы кнігі «Вербніца» сышліся ў сугучча яркія, эмацыйна вострыя вершы аўтаркі, створаныя яшчэ напрыканцы ХХ стагоддзя, і глыбокія, роздумныя творы нядаўняга часу. Паэзія, проза, эсэістыка на-поўна выяўляюць эстэтыку і духоўныя каштоўнасці пакалення, якому выпала жыць і ствараць на сумежжы эпох.
Шакель Ганна
“Цела мігдалу” – дэбютная кніга Ганны Шакель. Паэтка даследуе чалавечую душу і яе шлях праз род, карані і памяць; паэзія ў гэтым зборніку – спосаб гаварыць пра мінулае, якое не дае спакою. У вершах спалучаюцца біблейскія вобразы і фальклорныя матывы. Творы ў кнізе ствараюць цэльны наратыў, у цэнтры якога – канцэнтраваная беларуская рэфлексія над сабой і светам. Кампазіцыю кнігі трапна завяршаюць пераклады вершаў Дэвіда Герберта Лоўрэнса.