Жыцьцяпісы
Кніга ўяўляе з сябе ўспаміны беларускага эмігранта, што падчас Другой сусветнай вайны страціў бацькоў і ў дванаццацігадовым узросце пакінуў Беларусь. Аўтар распавядае пра беларускае дзяцінства, тулянні па паваеннай Германіі, выезд у ЗША і ўладкаванне ў новай краіне. Успаміны адлюстроўваюць погляд на падзеі беларускай гісторыі і эміграцыі прадстаўніка пакалення Ды-Пі, на станаўленне светапогляду якога значны ўплыў зрабіла жыццё ў лагерах для перамешчаных асобаў.
У кнізе апавядаецца пра жыццё і справы падарожніка Мікалая Пржавальскага (1839–1888) – першага даследніка Цэнтральнай Азіі, імя якога залатымі літарамі ўпісанае ў гісторыю вялікіх геаграфічных адкрыццяў побач з імёнамі Марка Пола і Хрыстафора Калумба, Фэрнана Магелана і Вітуса Берынга.
out of stock
Тэма нумару — Беларусы ў Нямеччыне. Для гісторыі беларускай эміграцыі Нямеччына стала надзвычай значнай краінай. Тут нацыянальнае жыцьцё пачалося яшчэ ў міжваенны час, не спынялася ў Другую сусьветную вайну, а пасьля яе — у 1945—1950 гг. — разгарнулася, як нідзе раней. Нямеччына для паваенных беларускіх эмігрантаў была краінай “другога выхаду” — месцам, адкуль яны выяжджалі на сталае жыхарства ў іншыя, бывала й вельмі далёкія рэгіёны сьвету. (З прадмовы). Наклад гэтага нумару цалкам прададзены .
out of stock
Цэнтральная тэма новага нумару альманаху “Беларусаведныя калекцыі” мае на мэце рэпрэзэнтаваць чытачам разнастайнасьць і разнаплянавасьць эміграцыйнай спадчыны. У тэкстах Натальлі Гардзіенкі й Лявона Карповіча ўпершыню робіцца спроба сыстэматызацыі зьвестак пра беларускія маркі, паштоўкі, значкі, капэрты, ідэнтыфікацыйныя дакумэнты, блянкі, пячаткі й г.д., што прадукаваліся й выкарыстоўваліся на Захадзе для своеасаблівага пазначэньня беларускай прасторы, для папулярызацыі беларусаў і Беларусі.
У гэтым нумары “Запісаў БІНіМ” знайшлі сваё месца тры тэмы: “Біяграфіі”, у разьдзелах якой зьмяшчаюцца матэрыялы, прысьвечаныя канкрэтным асобам эмігрантаў; беларуская прысутнасьць у Францыі і “Праскія беларусы”. Гэты выпуск “Запісаў БІНіМ” традыцыйна рэпрэзэнтуе разнастайныя матэрыялы, прысьвечаныя мінуламу й сучаснасьці беларускай эміграцыі, маючы на мэце падаць новыя факты й тэмы ў беларускім эміграцыязнаўстве.
out of stock
Новы нумар альманаху “Запісы БІНіМ” прысвечаны тэме “Памяць”. Яна надзвычай важная для эміграцыйнай культуры. Суродзічы на чужыне аб’ядноўваюцца на падставе агульнай памяці пра радзіму, ім важна пакінуць памяць па сабе для нашчадкаў як на Захадзе, гэтак і ў мэтраполіі. Памяць увасабляецца ў ідэях, тэкстах, вобразах, помніках. Можна сьцьвярджаць, што тэксты ня толькі гэтага выпуску альманаху аб’яднаныя ідэяй захаваньня памяці пра беларусаў на чужыне.
Асноўная тэма гэтага тому альманаху — “Амэрыканская гісторыя” — прадстаўленая тэкстамі пра розныя аспэкты беларускай прысутнасьці ў ЗША.
out of stock
Кніга з’яўляецца зборам твораў найлепшага знаўцы гісторыі Лідчыны, сябра Таварыства беларускай школы ў 1920–х гг. Міхала Шымялевіча (1879–1969).
Яго працы маюць надзвычайную каштоўнасць і з’яўляюцца падмуркам сучаснага лідскага краязнаўства. Тэксты з 1906 па 1939 г друкаваліся ў розных перыядычных выданнях, для публікацыі ў гэтай кнізе яны пракаментаваныя і перакладзеныя на беларускую мову.
out of stock
Гэта першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі, якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і па-мастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі — рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры.
Кніга “Зора Кіпель” — гэта аповед пра жыццё і дзейнасць амерыканскай беларускі, бібліёграфа, даследчыцы сярэднявечнай літаратуры. Аповед, заснаваны на яе ўласных тэкстах, успамінах пра яе, а таксама на архіве, што захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Гэтае выданне — ушанаванне памяці спадарыні Зоры (1927–2003) і вяртанне ў айчынную інтэлектуальную прастору яе да сёння належна не ацэненай літаратуразнаўчай спадчыны.
out of stock
Гэтая кніга прысвечаная 100-гадоваму юбілею Барыса Уладзіміравіча Кіта — сусветна вядомага беларуса, прафесара Вашынгтонскага ўніверсітэта, доктара філасофіі ў галіне матэматыкі (Рэгенсбург, Германія), акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі (Парыж, Францыя), акадэміка і віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Еўразіі (Масква), ганаровага сябры Брытанскага міжпланетнага таварыства, сябры дырэктарата нямецкага астранаўтычнага таварыства, ганаровага доктара навук Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, ганаровага грамадзяніна Наваградка.
out of stock
У 1968 годзе група студэнтаў на чале з Алесем Разанавым запатрабавала, каб на беларускім аддзяленні філфаку БДУ ўсе прадметы выкладаліся на беларускай мове. За паўдня пад петыцыяй падпісаліся некалькі сотняў чалавек.
Гэтая незвычайная кніга складаецца з запісаў, зробленых у далёкім студзені 1993 года, калі аўтар раптам вырашыў весці дзённік, а таксама штодзень пісаць кароткую прозу ў прыдуманых ім «жанрах». У выніку атрымаўся адзін месяц жыцця, асветлены з розных бакоў, – асабістага, грамадскага, творчага...
out of stock
Кніга прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, , а таксама зборах газеты “Беларус”. Тут падаецца зрэз, асобныя ўзроўні, на якіх адбываліся кантакты паміж дыяспарай і метраполіяй: ад праваабарончай дзейнасці да пошуку сваякоў, ад афіцыйных лістоў кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь да рукапіснага аркуша з маленькай вёсачкі на ўсходзе краіны. Сабраныя разам матэрыялы адлюстроўваюць, чым жыла Беларусь, як змянялася яна ў часе і змянялася стаўленне да эміграцыі.
out of stock
Мастацтвазнаўчыя замалёўкі прысвечаныя як вядомым жывапісцам Заходняй Беларусі ( Фердынанд Рушчыц, Пётра Сергіевіч ), так і тым, чые імёны ў наш час аказаліся напаўзабытымі ці зусім невядомымі, што належалі да розных школ, нацыянальнасцяў, светапоглядаў, светаадчуванняў.
Эпохальное значение деятельности трёх великих людей Греко-Католической Церкви — русского, Леонида Фёдорова, братьев Андрея и Климентия Шептицких, — состоит, пожалуй, в том, что первый, при своём переходе в Католическую Церковь, остался связанным с Россией и православием; а братья Шептицкие, которые родились в латинизированном и полонизированном украинско-дворянском роде, нашли дорогу назад к источнику своей веры, христианству Киевской Руси.
out of stock
Дзевяностыя гады мінулага стагодзьдзя: такія нядаўнія і такія далёкія. Ці заслугоўваюць яны настальгіі? Якім быў горад Менск у тую раніцу беларускай незалежнасьці? Што нас захапляла і што палохала, як мы адкрывалі сябе, як біліся, пілі, як любілі — і аб чым марылі? Вядомы пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, маладосьць якога прыпала акурат на гэты «ліхі» час, спрабуе рэканструяваць яго ў сваёй новай, шчырай і наскрозь аўтабіяграфічнай кнізе. Апошнія канвульсіі СССР вачыма вучня сярэдняй школы, вольнае студэнцтва, літаратурная рэвалюцыя, беларускі панк-рок, драмы і камедыі прыватнага жыцця. Найноўшая гісторыя краіны праз гісторыю сталення асобы.