Жыцьцяпісы
Як не згубіць сябе ў цемры безвыходнасці? Дзе шукаць сэнс у тэатры абсурду, якім раптам стаў навакольны свет? На лёс Віктара Франкля, знакамітага псіхолага і філосафа, выпала шмат выпрабаванняў, жахі канцлагераў падчас Другой сусветнай вайны, смерць родных і блізкіх, непрыняцце на радзіме. У гэтай кнізе ён апавядае пра свой шлях унутранага пераадолення жыццёвых нягод і дапамагае чытачу адкрыць у сабе крыніцу неверагоднай моцы — моцы сказаць “так” свайму жыццю.
Гэта ўспаміны беларускай мастачкі Тамары Стагановіч-Кольба. Дзяцінства на роднай Наваградчыне, выезд разам з бацькамі ў Нямеччыну ў часе Другой сусветнай вайны, украінская гімназія ў лагерах для перамешчаных асобаў, прыбыццё ў ЗША на сталае жыхарства, навучанне мастацтву, сямейнае, прафесійнае і грамадскае жыццё — пра ўсё падрабязна і эмацыйна распавядае аўтарка.
Акадэмік Радзім Гарэцкі, вучоны ў галіне навук аб Зямлі і грамадскі дзеяч, аўтар кнігі "Жыццёвы меланж" (2013), прапануе яе працяг, напісаны ў апошнія шэсць гадоў у той жа сваеасаблівай жанравай форме. Гэтыя творы — падсумаванне думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у нашай краіне і свеце, юбілеяў і страт сяброў і блізкіх людзей (у тым ліку вядомых дзеячаў літаратуры, культуры, навукі), успамінаў пра жыццё і дзейнасць бацькі і дзядзькі — братоў Гаўрылы і Максіма Гарэцкіх, родных, некаторых момантаў асабістага жыцця і інш.
У другім выпуску літаратурна-мастацкага альманаха “Апостраф” Вас чакаюць: Адвечная песня – апавяданні Віктара Казько; Скачок з парашутам – аповесць Міхася Зізюка; аповеды Уладзіміра Сцяпана, Юры Несцярэнкі і Давіда Шульмана; вершы Уладзімера Арлова, Антаніны Хатэнкі, Валянціны Аксак. Змітра Вішнёва, Сяргея Ваганава і Валерыя Герасімава; а таксама пераклад “Пейзаж з вепруком” Сігітаса Гяда ад Ціхана Чарнякевіча; лісты Янкі Саламевіча да Сяргея Чыгрына; словы Адама Глобуса пра мастака Мікалая Крукава; эсэ Вольгі Бабковай і Уладзіміра Ягоўдзіка ды шмат іншых цікавостак.
Героі кнігі — дзяржаўныя дзеячы, генералы і адміралы, якія нарадзіліся на беларускай зямлі, стваральнікі ўзброеных сіл, сістэмы ваеннай адукацыі, спецслужбаў, авіяцыі і флоту Ізраіля, героі войнаў за незалежнасць, людзі незвычайнага лёсу. Дзякуючы цікавым фактам, сведчанням сучаснікаў і дакументальным матэрыялам чытачы пазнаёмяцца з выдатнымі асобамі, якія праславілі Беларусь, унёсшы неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё Ізраіля.
Кніга прысвечана памяці Міколы Купрэева (1937–2004), таленавітага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова. Праз успаміны і згадкі родных, сяброў, землякоў творцы паўстае каларытная асоба паэта-думанніка, паэта-вандроўніка з «жураўліным сэрцам», крэўна паяднанага з роднай яму палескай зямлёй.
"Выбранае" Льва Акіншэвіча — першае кніжнае выданне спадчыны гэтага беларуска-ўкраінскага гісторыка. У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы, прысвечаныя цывілізацыйнай тэорыі, гісторыі беларускага казацтва і права, рэцэнзіі, успаміны, ліставанне, артыкулы пра дзеяча і яго працы, а таксама найпаўнейшая на сёння бібліяграфія даследчыка.
“Дзённік” Дзмітрыя Сямёнава — унікальны дакумент, у якім адлюстраваны светапогляд падлетка, яго жыццё ў складаныя гады акупацыі ды ўцякацтва ў Нямеччыне. У сістэматычных запісах 1943—1947 гг. вачыма хлопца можна ўбачыць як значныя гістарычныя падзеі, гэтак і асаблівасці штодзённасці ў ваенным Менску, Берліне, лагерах для працоўных ды перамешчаных асобаў.
sale
У другім выпуску “Дзённікаў і запісаў (1970—1978)” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна сабраныя рабочыя штодзённікі, запісы шматлікіх паездак па гарадах і вёсках Беларусі, па рэспубліках Савецкага Саюза, а таксама зацемкі аб пабачаным ў падарожжы ў Фінляндыю, Швецыю і Данію.
Трэці выпуск “Дзённікаў і запісаў. 1979—1982” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна змяшчае тэксты аб працяглых паездках паэта на Кубу, у Балгарыю, Італію, Чэхаславакію, у многія рэспублікі Савецкага Саюза, а таксама па Беларусі.
Чацвёрты выпуск “Дзённікаў і запісаў” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ахоплівае 1983–1988 гады і адметны нататкамі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна адметны нататкамі пра яго ўдзел у працы ХХХІХ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у складзе дэлегацыі БССР і пра паездку ў далёкія і загадкавыя Індыю і Непал, а таксама не менш цікавыя — у Францыю, Балгарыю, Польшчу і пра больш звыклыя — у рэспублікі Савецкага Саюза і дарагія сэрцу родныя мясціны.
Сёмы том (выпуск) “Дзённікаў і запісаў. 1994–1995” Рыгора Барадуліна раскрывае напружанае грамадскае і, галоўнае, апантанае творчае жыццё народнага паэта, яго адносіны да рэаліяў новага часу, чалавечых адносін, мінулага краіны і жаданай будучыні. У кнізе змешчана больш за 200 вершаў, якія не друкаваліся ў ягоных зборніках, а таксама сяброўскіх прысвячэнняў і эпіграм.
Перадкалядны 103-ці нумар “Дзеяслова” парадуе чытачоў літаратурнымі цікавосткамі ў розных жанрах ды рубрыках: тут і тонкая лірычная паэзія Людкі Сільновай, і вострасюжэтныя творы Андрэя Федарэнкі ды Алеся Бычкоўскага, і медытатыўна-роздумныя старонкі з “Памятнай кнігі” Леаніда Дранько-Майсюка, і Хронікі беларускага інтэлектуала Валянціна Акудовіча, і падарожнае эсэ Франца Сіўко – рэфлексія па наведванні аўтарам Яснае Паляны, і густоўныя пераклады Веніяміна Блажэннага, выкананыя Настай Кудасавай, і новыя вершы Леаніда Галубовіча...
Аўтары нумару: Алена Брава, Васіль Жуковіч, Сяргей Законнікаў, Аляксандар Лукашук, Ева Лявонава, Анхела Эспіноса Руіс, Франц Сіўко ды іншыя.
Аўтары нумару: Уладзімер Арлоў, Вольга Бабкова, Фелікс Баторын, Уладзімір Караткевіч, Сяргей Рублеўскі, Віктар Слінка, Іна Снарская ды іншыя.
Аўтары нумару: Уладзімер Арлоў, Адам Глобус, Віктар Казько, Уладзімір Мароз, Уладзімір Някляеў, Ігар Сідарук, Андрэй Хадановіч ды іншыя.
Аўтары нумару: Фелікс Баторын, Генадзь Бураўкін, Сяргей Кавалёў, Сяргей Рублеўскі, Іна Снарская, Людміла Хейдарава, Цыпрыян Каміль Норвід ды іншыя.
У нумары: вершы Насты Кудасавай, Аксаны Данільчык, Алены Ігнацюк, Кацярыны Янчэўскай і Дзмітрыя Рубіна; проза Леаніда Дранько-Майсюка, Віктара Казько, Андрэя Федарэнкі, Іны Снарскай і Алега Дашкевіча; дэбют Паўла Каралёва; заканчэнне рамана Сяргея Лебедзева (пераклад Барыса Пятровіча), вершы Станіслава Лема (пераклад Сержа Мінскевіча), проза Вольгі Ляснюк (пераклад Андрэя Налівы); словы Адама Глобуса пра Валерыя Славука; успаміны пра ГУЛАГ Івана Брусевіча (з прадмовай Сяргея Чыгрына); працяг дыялогаў Генадзя Лапаціна з Аленай Грэцкай; эсэ Васіля Аўраменкі пра Рыгора Барадуліна і кароткае эсэ пра памяць Андраніка Антаняна; анкета Уладзіміра Сцяпана.