Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Выбраныя вершы
15.00 руб.
Памер: 120x175 мм
Вага: 160 г

Purchase


ПеракладыПаэзіяЭнцыклапедыкс (выдавецтва)Пераклады Ігара КуліковаФрост Роберт

Апісаньне

Выбраныя вершы / Роберт Лі Фрост; пераклад з анг­лійскай Ігара Кулікова. — Мінск : УП "Энцыклапедыкс", 2023. — 110 с.
Роберт Лі Фрост / Robert Lee Frost
ISBN 978-985-7247-70-7

Пераклад зроблены з выданняў:
Complete Poems of Robert Frost. Holt, Rinehart and Winston: New York, 1964;
Robert Frost. In the Clearing. Holt, Rinehart and Winston: New York, 1963.

Роберт Лі Фрост (1874–1963) — адзін з найвыбітней­шых амерыканскіх паэтаў, чатырохкратны лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі за паэзію. Гэтая кніга змяшчае пераклад вы­браных вершаў з яго шматдзесяцігадовай творчасці. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Роберт Фрост нарадзіўся ў Сан-Францыска ў сям’і журналіста Вільяма Фроста-малодшага і шатландскай імігранткі Ізабэль Мудзі. Яго продкі былі аднымі з першых пасяленцаў у Масачусетсе, куды па бацькавай смерці ён разам з маці і пераехаў у 1885 г.

Будучы паэт вырас у горадзе Лорэнс, але яго дзед незадоўга да свае смерці купіў яму невялікую ферму на поўдні Нью-Гэмпшыра. Там паэт пражыў разам з жонкаю дзевяць гадоў і напісаў адны з сваіх найвядомейшых вершаў.

Фроставы творы вылучаюцца майстэрскім спалучэннем традыцыйнай формы і гутарковай мовы, увагай да дэталяў і афарыстычнасцю. Праз апісанні вясковага жыцця Новай Англіі паэт звяртаецца да філасофскіх праблем, адкрываючы ў простым складанае, а ў складаным — простае. Гэтая кніга змяшчае пераклад выбраных вершаў з усіх яго прыжыццёвых зборнікаў.


ЗМЕСТ Паглядзець

ВЕРШ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Сцяпан Уладзімір
Зборнік Уладзіміра Сцяпана — кароткія паэтычныя тэлеграмы з трох радкоў. Яны — як фотаздымкі, якія фіксуюць розныя моманты жыцця. Кожны верш з сямнаццаці складоў – спроба знайсці паэзію ў самым звычайным і будзённым.
Бараноўскі Міхал
Гэта другі паэтычны зборнік Міхала Бараноўскага. Вершы, прадстаўленыя ў кнізе «Volumen.2», былі напісаны ў перыяд з восені 2018 па вясну 2020 года і часткова друкаваліся ў перыёдыцы: “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Полымя”, “ЛіМ”. Адна з нізак была ўганараваная літаратурнай прэміяй “Экслібрыс” (2019).
Пацюпа Юр
Кніга змяшчае амаль поўны збор паэтычных тэкстаў Юра Пацюпы, куды ўвайшлі раней друкаваныя зборнікі "Ноч" і "Сабака", а таксама намеркаваныя — "Сад" і "Рута". Многія вершы публікуюцца ўпершыню. Другую частку зборніка склалі выбраныя літаратуразнаўчыя артыкулы і эсэ, напісаныя на працягу трыццаці гадоў. Усе тэксты прагледжаныя і адрэдагаваныя аўтарам спецыяльна для гэтага выдання.