Дзікая сліва
5.90 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 160 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне

Гэтая кніга Валянціны Аксак — свет несвядомай прыроды, першароднага граху і безабароннай душы. Свет, у якім згубіліся словы і знайшоўся сэнс. “Дзікая сліва” — шостая кніга паэткі, у якой валадарыць шостае пачуццё.
ISBN 978-985-7119-95-0
Наста Грышчук. Каменны сад Валянціны Аксак. Рэцэнзія на кнігу на сайце LIT-BEL.ORG
ЗМЕСТ Паглядзець

ВЫПРАБОЎВАЮ ВЕЦЕР
Роўненька
праз сорак дзён,
як бацька цялесны
пакінуў мяне
назаўсёды,
сілы нябесныя
забралі майго
айца духоўнага.
Стаю
ў аголеным полі —
выпрабоўваю вецер.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Зборнік знаёміць з творчасцю выдатнага шведскага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2011 г. Тумаса Транстромера (1931—2015), мастацкай і чалавечай скарбонкай якому служыла сусветная літаратура. Антычныя, а збольшага біблійныя крыніцы, а таксама хрысціянская містыка і барочная паэзія ўдыхнулі жыццё ў яго тонкую і пранікнёную лірыку.
Стэйн Стэйнар (1908-1958) – ісландскі паэт, які, пачаўшы з вострасацыяльных традыцыйных вершаў, пад уплывам сюррэалізму перайшоў да эксперыментаў з абстрактнымі стылямі і фактычна стаў пачынальнікам мадэрнізму ў паэзіі Ісландыі.
Хуан Рамон Хіменэс (1891-1958) – іспанскі паэт, лаўрэат літаратурнай Нобелеўскай прэміі 1956 года, майстар кароткага верша. Захапленне жывапісам і еўрапейскай класічнай музыкай выхавала ў паэце абсалютны зрок ва ўспрыманні шматколернасці жыцця і абсалютны слых у адчуванні яго поліфанічнасці.