Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Саргасава мора
7.90 руб.
Памер: 130x200 мм
Вага: 350 г

Purchase


ПрозаКнігазбор (выдавецтва)Сэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Астравец Сяргей

Апісаньне

Апавяданні. — Мінск: Кнігазбор, 2016. — 280 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 81).

ISBN 978-985-7144-40-2.

У апавяданнях Сяргея Астраўца чалавек мусіць азірацца на часы мінулыя, шукаць апірышча ў душы. Каралеўскую карону носіць каваль. Вуграм перашкаджаюць вяртацца ў Саргасава мора. Вежавы гадзіннік хавае ў сабе механізм, пакінуты продкамі. Сама краіна выклікае дэпрэсію. Што нам рабіць? Нельга не існаваць у сваім часе. Толькі быць, прысутнічаць, але не жыць па-сапраўднаму. Я толькі пабуду і пайду да сябе... Нельга адкладаць сваё жыццё, калі недаспадобы рэчаіснасць. Нічога не выйдзе... А добрая Беларусь — яна толькі ў галовах. У сэрцах. У душах. Але яе няма на зямлі.


ЗМЕСТ Паглядзець

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Пра аўтара Паглядзець

Жыве ў Гродне.

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Някляеў Уладзімір
"Што б ні казалі, ні плялі, мы не ў зямлі, а на зямлі!" — напісаў Уладзімір Някляеў у адным з вершаў пра Беларусь і беларусаў. У ягоных творах увогуле як бы няма памерлых. Ні тых, хто перайшоў з гэтага свету ў іншы стагоддзі таму, ні тых, хто ўчора. Усе — жывыя. Не Ў зямлі, а НА зямлі, не Ў небе, а ПАД ім. І гэта не толькі дае чытачу адчуванне цэласнасці свету, але і дазваляе аўтару ствараць неверагодныя, фантастычныя — і ў той жа час на дзіва рэальныя сюжэты, што і стала зместам кнігі "На ўсякім свеце".
Лундберг Сара
Кнігу шведскай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг "Птушка ўва мне ляціць куды захоча" у 2018 годзе атрымала прэстыжную шведскую прэмію Аўгуста і была прызнанай найлепшай дзіцячай кнігай году ў Швецыі. Гэта гісторыя дзяўчынкі, якая марыць з'ехаць з дому, каб вучыцца і стаць мастачкай, натхнёная жыццём і творчасцю шведскай мастачкі Бэрты Хансан.
Марціновіч Віктар
Новая кніга Віктара Марціновіча ёсць рукапісам невядомага аўтара, што быў набыты Сацішам Сівачарыярам у бенгальскага крамніка за літр чыстай вады, пасму прадзіва і пару амаль не ношаных сланцаў. Рукапіс, спісаны незразумелымі кірылічнымі пісьмёнамі, быў дбайна перакладзены аўтарам знаходкі на ангельскую мову.