Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Дзеці Аліндаркі

Дзеці Аліндаркі

Апісаньне

Раман. — Мінск: Галіяфы, 2014. — 256 с.

ISBN 978-985-7021-71-0

Кніга цалкам прадалася.

Героі раману Альгерда Бахарэвіча — беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лягер. Як сучасныя Гензэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія — кнігу можна аднесьці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застаецца кнігай пра нас, тых, хто жыве тут і цяпер.

За гэтую кнігу аўтар атрымаў 3-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2015.

"Беларускі акцэнт можна вылечыць — дастаткова проста выплюнуць костачку… Пакуль ты малы — гэта не балюча. Так кажа Доктар, а яму трэба верыць…"


ПРА КНІГУ Паглядзець

ЗЬМЕСТ Паглядзець

ФРАГМЭНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Сцебурака Усевалад
У кнігу ўвайшлі вершы і малая проза, створаныя аўтарам цягам апошніх гадоў, а таксама выбраныя творы з папярэдняй кнігі вершаў “Крушня”.
Гапеева Вольга
Гэта кніга для тых, хто любіць смакаваць словы, задумвацца над будзённым і надаваць увагу дэталям. Першыя накіды для гэтай кнігі выйшлі ў электронным выглядзе, аднак тэма настолькі паглынула аўтарку, што яна вырашыла працаваць далей. І вось вынік – 31 гісторыя, напоўненая нетрывіяльнымі разважаннямі і трапнымі назіраннямі, дзе героямі робяцца відэльцы і нажы, яблыкі і пяльмені... Перанесеныя ў сферу філасофіі, яны, тым не менш, пачуваюцца там як дома, даводзячы, што і ў самым звычайным ёсць неверагодная прыгажосць думкі.
Івашчанка Анатоль
У другую кнігу Анатоля Івашчанкі ўвайшлі вершы, што складаліся цягам сямі апошніх гадоў. Халаднаватая метафізічнасць і адстароненасць, характэрныя вершам першага зборніка паэта, саступаюць месца пачуццёвасці, лірызму, а часам — і звароту да вострай сацыяльнай праблематыкі.