Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

Дзённікі і запісы. Выпуск 4. 1983–1988

Дзённікі і запісы. Выпуск 4. 1983–1988
21.80 руб.
Памер: 170x240 см
Вага: 790 гр.

Purchase


Апісаньне

Укладанне, прадмова Наталлі Давыдзенкі. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 380 с. [8] с. : іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі Беларусі: кніга 3).

ISBN 978-985-7180-56-1

Чацвёрты выпуск “Дзённікаў і запісаў” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ахоплівае 1983–1988 гады і адметны нататкамі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна адметны нататкамі пра яго ўдзел у працы ХХХІХ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у складзе дэлегацыі БССР і пра паездку ў далёкія і загадкавыя Індыю і Непал, а таксама не менш цікавыя — у Францыю, Балгарыю, Польшчу і пра больш звыклыя — у рэспублікі Савецкага Саюза і дарагія сэрцу родныя мясціны.

Таксама ў гэтую кнігу, выдадзеную ў серыі “Людзі Беларусі”, як і тры папярэднія, увайшлі вершы, раней не друкаваныя ў зборніках паэта, а таксама вясёлыя сяброўскія віншаванні, прысвячэнні і малюнкі.

Мікола Берлеж. Чытаючы дзённікі Рыгора Барадуліна (рэцэнзія на ZVIAZDA.BY)


ЗМЕСТ

Ад укладальніка: Наталля Давыдзенка
1983
1984
1985
1986
1987
1988

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Пятровіч Барыс
Гэтая незвычайная кніга складаецца з запісаў, зробленых у далёкім студзені 1993 года, калі аўтар раптам вырашыў весці дзённік, а таксама штодзень пісаць кароткую прозу ў прыдуманых ім «жанрах». У выніку атрымаўся адзін месяц жыцця, асветлены з розных бакоў, – асабістага, грамадскага, творчага...
Стагановіч-Кольба Тамара
Гэта ўспаміны беларускай мастачкі Тамары Стагановіч-Кольба. Дзяцінства на роднай Наваградчыне, выезд разам з бацькамі ў Нямеччыну ў часе Другой сусветнай вайны, украінская гімназія ў лагерах для перамешчаных асобаў, прыбыццё ў ЗША на сталае жыхарства, навучанне мастацтву, сямейнае, прафесійнае і грамадскае жыццё — пра ўсё падрабязна і эмацыйна распавядае аўтарка.
Быкаў Васіль
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з Алесем Адамовічам “Маладыя гады” (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957—1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.