Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Каўчэг
5.90 руб.
Памер: 130x200 см
Вага: 300 гр.

Purchase


Апісаньне

Вершы / Укладанне Віктара Шніпа. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2014.— 224 с.— (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя). Цвёрдая вокладка.

ISBN: 978-985-02-1445-4

У кнігу выбраных твораў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ўвайшлі вершы з кніг "Маладзік над стэпам", "Рунець, красаваць, налівацца!", "Нагбом", "Неруш", "Адам і Ева", "Лінія перамены дат", "Вяртанне ў першы снег", "Рум", "Свята пчалы", "Абсяг", "Белая яблыня грому", "Вечалле", "Амплітуда смеласці" і іншыя.


          КАЎЧЭГ

          Жыла чаканнем летняга цяпла,
          Была для ўсіх
          Прыветлівым начлегам.
          3 вайны,
          3 патопу попелу ўсплыла
          Хаціна наша
          Ноевым каўчэгам.

          Каўчэг хістаўся часам ад вятроў.
          Азяблых нас ад голаду вадзіла.
          Да лесу, дзе шумела столькі дроў,
          Было далей, чым да якога дзіва.

          За печкай ціха грэлася цяля,
          Вялікадне
          Кудахтала ў падпечку.
          Агонь, што закліналі з вугаля,
          Надзею цепліў Хліпкую, як свечку.

          Жылі ў каўчэгу Дым і дамавік,
          Галодны кот і адпаведна мышы.
          Ступаў мароз —
          Лянотны ламавік —
          Па бруку так,
          Што чуў яго Ўсявышні.

          У шыбіне ані прахукаць тхло.
          I пара ледзянела па дзвярыне.
          Нячысцік выў —
          I ў коміне гуло.
          І пары
          Кожнай не было тварыне.

          Не голуб —
          Іх звяла блакада ўсіх —
          3 аліўкавай галінкай,
          А варона
          Апавясціла, што патоп аціх.
          Ад крапівы
          Цвіло ў вачах зялёна…


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Мінскевіч Серж
Перад вамі — “аповесць легендарных часоў”. “Аповесць”, бо гэта займальная, захапляльная гісторыя. “Легендарных часоў”, бо ў ёй апавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі адважных вандроўнікаў.
Быкаў Васіль
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924—2003) увайшлі аповесці: “Знак бяды”, “Ваўчыная яма”, “Пакахай мяне, салдацік”, а таксама апавяданні “Сваякі”, “Адна ноч”, “На ўсходзе сонца”, “Дарога дадому”.
Церашкова Алена
У гэтай кніжцы сабраныя кароткія вершыкі, а ў канцы кожнага — англійскае слова. Прыгадаў вершык — рыфма дапаможа табе ўзгадаць i замежнае слова. Чым болей слоў ты запомніш, тым прасцей будзе табе загаварыць па-англійску.