Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Дараванне
6.30 руб.
Памер: 120x200 мм
Вага: 290 г

Purchase

Няма на складзе
ПрозаПеракладыЗвязда (ex-Літаратура і Мастацтва)Літаратура на іншых мовахЛяўрэаты літаратурных прэміяўБрава Алена

Апісаньне

Дараванне=Прощение=Vergebung: Аповесць. — Мінск: Выдавецкі дом “Звязда”, 2013. — 208 с.

Кніга змяшчае аповесць “Дараванне” на трох мовах: беларускай, рускай і нямецкай.

ISBN 978-985-7059-28-7.

Старажытнагрэчаскае слова “алетэйя” (“ісціна”) літаральна азначае “адсутнасць забыцця”. Страціўшы памяць, непазбежна губляеш ісціну — да такой высновы прыходзіць гераіня аповесці Алены Брава “Дараванне” беларуска Ларыса Вашкевіч, вымушаная даглядаць у Германіі Ганса Краўза — цяжкахворага бацьку свайго мужа. Аднойчы Ларыса, чыя сям’я пацярпела ад фашызму ў гады акупацыі Беларусі, даведваецца пра тое, што Ганс у гэты час служыў у вермахце, і не дзе-небудзь, а ў яе родных мясцінах. Рашэнне жанчыны адназначнае: пакінуць дом былога акупанта. Аднак ні муж, ні суайчынніца-эмігрантка, ні нават дарослая дачка не разумеюць яе.

Дык што прымушае Ларысу Вашкевіч не спаць уночы: выхадкі былога нямецкага салдата, які пакутуе на хваробу Альцгеймера і таму лічыць, што вайна яшчэ працягваецца? Гульня каляровых шкельцаў у калейдаскопе Мнемазіны? Ці “замацаванне афекту” гістарычнай памяці?


“…Псіхадраматычны формазмест (здзяйсненне хрэстаматыйнага адзінства) пры ўнікальнай аўтарскай “энергетыцы”, што праблісквае ў стылі, ужо абяцае чытачу штосьці каштоўнае — рэдкую ракавінку ў вялізным моры рознага кшталту славеснасці. Але гэта яшчэ не ўсё”.

Таццяна Студзенка, "Дараванне супраць кампрамісу" ("Звязда")


ЗМЕСТ

Дараванне
Прощение (перевод с белорусского автора)
Vergebung (пераклад з беларускай Андрэ Бёма)
Диалог со временем: интервью-послесловие (Алесь Карлюкевич)


Пра аўтарку Паглядзець

Фрагмент з кнігі Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Андрасюк Міхась
Кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінуўшчынаю і сучаснасцю каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасць стылю, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм.
Фрончак Зьбігнеў Уладзімеж
Апавяданьні, уключаныя ў зборнік знакамітага польскага пісьменьніка Зьбігнева Уладзімежа Фрончка "Анёлы, чэрці і кабеты", ненавязліва прымушаюць чытача думаць. Пра хуткаплыннае жыцьцё, пра сваю місію ў ім, пра каханьне і нянавісьць, пра добрае і нядобрае. Напісаныя па-майстэрску, зь цёплым польскім гумарам, ад якога хочацца ўсьміхацца, а часам і плакаць.
Шчур Макс
У кнігу прозы Макса Шчура, лаўрэата прэміі Гедройца 2016 году за раман “Завяршыць гештальт”, увайшлі апавяданні, напісаныя ў 2011–2017 гг., а таксама аповесць “Чалавек з футаралам.