Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Ян Ялмужна

Апісаньне

Казка / Мастак Марына Жвірбля. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — 108 с. Наклад кнігі цалкам прададзены.

ISBN 978-985-7119-01-1.


Праглядзець фрагменты кнігі на Google Books:
Пан Ольбрахт Гаштаўт — гаспадар Геранёнскага замка, магутны ваяр, важны ўраднік і найвялікшы ў краі аматар паданняў аб няўпомных часах. Пакоі Гаштаўта размаляваныя дзіўнымі фрэскамі, вакол яго двароў стаяць старажытныя лясы, а ў лясах і на ўзлесках чыняцца небывалыя справы.

Але пана Ольбрахта ніякія цуды, здаецца, не здзіўляюць — ён і сам не просты, і знаёмцы ў яго незвычайныя. І нават пра яго кухмістра Яна Ялмужну можна расказаць цэлую казку.


ЗМЕСТ Паглядзець

Пра аўтара Паглядзець

Фрагмент з кнігі Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Несцярэнка Юры
Гэта першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі, якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і па-мастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі — рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры.
Аўтары нумару : Вольга Бабкова, Томас Вянцлава, Вольга Гронская, О. Генры, Анхела Эспінова Руіс, Рыгор Сітніца, Віктар Ярац ды іншыя.
Марціновіч Віктар
Новая кніга Віктара Марціновіча ёсць рукапісам невядомага аўтара, што быў набыты Сацішам Сівачарыярам у бенгальскага крамніка за літр чыстай вады, пасму прадзіва і пару амаль не ношаных сланцаў. Рукапіс, спісаны незразумелымі кірылічнымі пісьмёнамі, быў дбайна перакладзены аўтарам знаходкі на ангельскую мову.